Анёл-прэзідэнт, буслы і чыноўнікі: хто жыве ў драўлянай вёсцы Міколы Тарасюка

182
(абноўлена 14:08 10.09.2019)
  • У вёсцы Стойлы Пружанскага раёна жыве сапраўдны драўляны народ.
  • Стварыў незвычайнае пасяленне беларускі майстар, мясцовы жыхар Мікола Тарасюк.
  • Міліцыянеры, самагоншчыкі, вайскоўцы, чыноўнікі, паляўнічыя...
  • ... і нават анёл-прэзідэнт.
  • Усё гэта насельніцтва музея Успаміны Бацькаўшчыны.
  • Драўляны народ жыве тут ужо амаль 30 год.
  • Музей з'явіўся ў Стойлах у 1993-1994 гадах.
  • Раней тут жыў сам Мікола Тарасюк, цяпер - яго драўляныя чалавечкі.
  • На сплеценых з сасновага кораня падстаўках – фігуркі, якія ўтвараюць сюжэты пра чалавечае жыццё.
  • Драўляныя беларусікі, як і сапраўдныя, хварэюць і лечацца, танчаць і збіраюць грыбы, плачуць і хуліганяць.
  • Без буслоў і іх гнёздаў не абыходзіцца ніводная беларуская вёска. Нават драўляная.
  • Мікола Тарасюк нарадзіўся на хутары Сулупы 8 мая 1932 года і пражыў усё жыццё ў гэтых мясцінах: разам з жонкай Надзеяй выгадаваў дзвюх дачок і сына, дачакаўся ўнукаў і праўнукаў.
  • Мясцовыя жыхары памятаюць яго як добрага працаўніка, выдатнага гаспадара, паляўнічага і рыбалова.
  • У савецкія часы мастацтва Тарасюка мала хто заўважаў і ўсхваляў.
  • Называлі нават самазванцам.
  • Ацанілі потым, ды так, што майстар нават стаў лаўрэатам прэміі прэзідэнта За духоўнае адраджэнне і атрымаў грамадскі ордэн За вернасць Бацькаўшчыне.
  • Замежнікі даведаліся пра жыццё і творчасць беларускага майстра, дзякуючы фільму беларускага рэжысёра Віктара Аслюка Драўляны народ.
  • Кіно атрымала некалькі ўзнагарод на прэстыжных замежных фестывалях.
  • 14 мая 2015 года майстар памёр на 82-ім годзе жыцця.
  • Але яго драўляны народ жыве і дагэтуль, а паглядзець на яго прыязджаюць не толькі беларусы, але і замежныя госці.
Беларускі майстар у сябе дома стварыў сапраўдную драўляную вёску і стаў знакамітым на ўвесь свет.

Сапраўдны драўляны народ жыве ў вёсцы Стойлы Пружанскага раёна. Стварыў незвычайнае пасяленне беларускі майстар, мясцовы жыхар Мікола Тарасюк. Міліцыянеры, самагоншчыкі, вайскоўцы, чыноўнікі, паляўнічыя і нават анёл-прэзідэнт – усё гэта насельніцтва музея "Успаміны Бацькаўшчыны".

Нарадзіўся разьбяр на хутары Сулупы 8 мая 1932 года і пражыў усё жыццё ў гэтых мясцінах: разам з жонкай Надзеяй выгадаваў дзвюх дачок і сына, дачакаўся ўнукаў і праўнукаў. Мясцовыя жыхары памятаюць яго як добрага працаўніка, выдатнага гаспадара, паляўнічага і рыбалова.

У савецкія часы мастацтва Тарасюка мала хто заўважаў і ўсхваляў. Называлі нават самазванцам. Ацанілі потым, ды так, што майстар нават стаў лаўрэатам прэміі прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" і атрымаў грамадскі ордэн "За вернасць Бацькаўшчыне". Замежнікі даведаліся пра жыццё і творчасць беларускага майстра, дзякуючы фільму беларускага рэжысёра Віктара Аслюка "Драўляны народ".

Музей "Успаміны Бацькаўшчыны" з’явіўся ў панадворку Міколы Тарасюка ў 1993-1994 гадах. На сплеценых з сасновага кораня падстаўках – фігуркі, якія ўтвараюць сюжэты пра чалавечае жыццё. Маленькія чалавечкі хварэюць і лечацца, танчаць і збіраюць грыбы, плачуць і хуліганяць.  

14 мая 2015 года майстар памёр, але яго драўляны народ жыве і дагэтуль, а паглядзець на яго прыязджаюць не толькі беларусы, але і замежныя госці.

182
  • У вёсцы Стойлы Пружанскага раёна жыве сапраўдны драўляны народ.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У вёсцы Стойлы Пружанскага раёна жыве сапраўдны драўляны народ.

  • Стварыў незвычайнае пасяленне беларускі майстар, мясцовы жыхар Мікола Тарасюк.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Стварыў незвычайнае пасяленне беларускі майстар, мясцовы жыхар Мікола Тарасюк.

  • Міліцыянеры, самагоншчыкі, вайскоўцы, чыноўнікі, паляўнічыя...
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Міліцыянеры, самагоншчыкі, вайскоўцы, чыноўнікі, паляўнічыя...

  • ... і нават анёл-прэзідэнт.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    ... і нават анёл-прэзідэнт.

  • Усё гэта насельніцтва музея Успаміны Бацькаўшчыны.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Усё гэта насельніцтва музея "Успаміны Бацькаўшчыны".

  • Драўляны народ жыве тут ужо амаль 30 год.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Драўляны народ жыве тут ужо амаль 30 год.

  • Музей з'явіўся ў Стойлах у 1993-1994 гадах.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Музей з'явіўся ў Стойлах у 1993-1994 гадах.

  • Раней тут жыў сам Мікола Тарасюк, цяпер - яго драўляныя чалавечкі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Раней тут жыў сам Мікола Тарасюк, цяпер - яго драўляныя чалавечкі.

  • На сплеценых з сасновага кораня падстаўках – фігуркі, якія ўтвараюць сюжэты пра чалавечае жыццё.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На сплеценых з сасновага кораня падстаўках – фігуркі, якія ўтвараюць сюжэты пра чалавечае жыццё.

  • Драўляныя беларусікі, як і сапраўдныя, хварэюць і лечацца, танчаць і збіраюць грыбы, плачуць і хуліганяць.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Драўляныя беларусікі, як і сапраўдныя, хварэюць і лечацца, танчаць і збіраюць грыбы, плачуць і хуліганяць.

  • Без буслоў і іх гнёздаў не абыходзіцца ніводная беларуская вёска. Нават драўляная.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Без буслоў і іх гнёздаў не абыходзіцца ніводная беларуская вёска. Нават драўляная.

  • Мікола Тарасюк нарадзіўся на хутары Сулупы 8 мая 1932 года і пражыў усё жыццё ў гэтых мясцінах: разам з жонкай Надзеяй выгадаваў дзвюх дачок і сына, дачакаўся ўнукаў і праўнукаў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Мікола Тарасюк нарадзіўся на хутары Сулупы 8 мая 1932 года і пражыў усё жыццё ў гэтых мясцінах: разам з жонкай Надзеяй выгадаваў дзвюх дачок і сына, дачакаўся ўнукаў і праўнукаў.

  • Мясцовыя жыхары памятаюць яго як добрага працаўніка, выдатнага гаспадара, паляўнічага і рыбалова.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Мясцовыя жыхары памятаюць яго як добрага працаўніка, выдатнага гаспадара, паляўнічага і рыбалова.

  • У савецкія часы мастацтва Тарасюка мала хто заўважаў і ўсхваляў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У савецкія часы мастацтва Тарасюка мала хто заўважаў і ўсхваляў.

  • Называлі нават самазванцам.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Называлі нават самазванцам.

  • Ацанілі потым, ды так, што майстар нават стаў лаўрэатам прэміі прэзідэнта За духоўнае адраджэнне і атрымаў грамадскі ордэн За вернасць Бацькаўшчыне.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Ацанілі потым, ды так, што майстар нават стаў лаўрэатам прэміі прэзідэнта "За духоўнае адраджэнне" і атрымаў грамадскі ордэн "За вернасць Бацькаўшчыне".

  • Замежнікі даведаліся пра жыццё і творчасць беларускага майстра, дзякуючы фільму беларускага рэжысёра Віктара Аслюка Драўляны народ.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Замежнікі даведаліся пра жыццё і творчасць беларускага майстра, дзякуючы фільму беларускага рэжысёра Віктара Аслюка "Драўляны народ".

  • Кіно атрымала некалькі ўзнагарод на прэстыжных замежных фестывалях.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Кіно атрымала некалькі ўзнагарод на прэстыжных замежных фестывалях.

  • 14 мая 2015 года майстар памёр на 82-ім годзе жыцця.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    14 мая 2015 года майстар памёр на 82-ім годзе жыцця.

  • Але яго драўляны народ жыве і дагэтуль, а паглядзець на яго прыязджаюць не толькі беларусы, але і замежныя госці.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Але яго драўляны народ жыве і дагэтуль, а паглядзець на яго прыязджаюць не толькі беларусы, але і замежныя госці.

Фота