Свята збору ўраджаю і ўшанавання лепшых хлебаробаў Мінскага раёна прайшло ў аграгарадку Крупіца.
Урачыстае шэсце стартавала ад мясцовага Дома культуры, дзе размясціўся кірмаш. Сваю прадукцыю прадставілі мясцовыя вытворцы і рамеснікі. Вырабы з саломкі, ручнікі, упрыгажэнні і адзенне з нацыянальным арнаментам, а таксама збожжа, агародніна і садавіна – вось пацверджанне таго, што ўраджай атрымаўся багатым, не горш чым на прысядзібным участку прэзідэнта.
Асаблівы пункт свята – выстава караваяў гаспадарак Мінскага раёна. Боханы хлеба, упрыгожаныя як сапраўдныя творы мастацтва, выглядаюць на зайздрасць замежным кандытарам.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як прайшло свята ўраджаю ў аграгарадку Крупіца.
Дажынкі прайшлі ў аграгарадку Крупіца Мінскага раёна.
Дажынкі - гэта свята збору ўраджаю і ўшанавання лепшых хлебаробаў.
Падрыхтоўка да Дажынак у беларускіх рэгіёнах пачынаецца за некалькі месяцаў да правядзення мерапрыемстваў.
Свае дасягненні звычайна прадстаўляюць усе сельсаветы раёна.
Мясцовыя калектывы спяваюць і танчаць.
Абавязковы пункт праграмы - ушанаванне лепшых хлебаробаў.
На свята прыязджаюць дарослыя і дзеці.
Свята звычайна пачынаецца з урачыстага шэсця.
У Крупіцы яно стартавала ад мясцовага Дома культуры.
І прайшло па галоўнай вуліцы.
Тут жа размсцілася сцэна, на якой выступалі мясцовыя калектывы.
Побач працаваў кірмаш.
Сваю прадукцыю прадставілі мясцовыя вытворцы і рамеснікі.
Вырабы з саломкі, ручнікі, упрыгажэнні і адзенне з нацыянальным арнаментам, а таксама збожжа, агародніна і садавіна – вось пацверджанне таму, што ўраджай атрымаўся багатым, не горш чым на прысядзібным участку прэзідэнта.
Зладзілі ў Крупіцы і выставу караваяў.
Прыгожыя боханы хлеба збіралі з усіх куткоў раёна.
Такім караваям пазайздросцяць нават замежныя кандытары.
На свята ў Крупіцу часта прыязджаюць госці з другіх раёнаў і нават абласцей.
Дажынкі - сапраўдны брэнд беларускіх рэгіёнаў.
Колькасць ахвяр землятрусу на востраве Сулавесі і паводак на Калімантане па дадзеных на 18 студзеня склала 96 чалавек, каля 70 тысяч інданезійцаў засталіся без прытулку.
Ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, якія распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў, сталі пятнаццаць чалавек. Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек вымушаны былі пакінуць свае дамы.
А 15 студзеня ў правінцыі Заходні Сулавесі адбыўся землятрус магнітудай 6,2, у выніку якога 81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні. Каля 28 тысяч інданезійцаў засталіся без даху над галавой і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі. Землятрусам разбурана больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяць школ і бальніца.
На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым на 5,6 км. А 18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі: за шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Абодва вулканы знаходзяцца на інданезійскім востраве Ява.
Інданезія размешчана на Ціхаакіянскім "вогненным кальцы", дзе сутыкаюцца тэктанічныя пліты, выклікаючы частую вулканічную актыўнасць і землятрусы. Семеру - адно з самых папулярных турыстычных напрамкаў Інданезіі, самы высокі і самы актыўны вулкан Явы. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ў снежні 2020 года. Апошняе вывяржэнне вулкана Мерапі было зафіксавана 4 студзеня 2021 года.
Глядзіце таксама:
Разбураны будынак офіса губернатара правінцыі Заходні Сулавесі пасля землятрусу ў Мамуджу, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
Землятрусы прывялі да разбурэння больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяці школ.
Інданэзійскія паліцейскія з сабакам-сышчыкам аглядаюць разбураны будынак шпіталя.
Будынак бальніцы абрынуўся ў выніку землятрусу ў Мамуджу, Заходні Сулавесі, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні ў выніку землятрусу магнітудай 6,2 у інданезійскай правінцыі Заходні Сулавесі, які адбыўся 15 студзеня.
Каля 28 тысяч інданезійцаў пакінулі дамы і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі ў правінцыі Заходні Сулавесі і акрузе Маджэне.
Дзяўчынка ў часовым лагеры для пацярпелых у выніку землятрусу ў Мамуджу, Інданезія.
Ратавальнікі эвакуіруюць жыхароў вёскі на гумавай лодцы ў затопленым раёне Танах Лаўт. 15 чалавек сталі ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, што распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў.
Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек, ратуючыся ад паводкі, былі эвакуіраваны.
Мясцовыя жыхары, якія пацярпелі ад паводкі, у чарзе па дапамогу ў акрузе Банджар, правінцыя Паўднёвы Калімантан, Інданезія, 18 студзеня 2021 года.
Людзі стаяць у чарзе па дапамогу на стадыёне Манакара пасля землятрусу ў Мамуджу, правінцыя Заходні Сулавесі, Інданезія, 17 студзеня.
На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым прыкладна на 5,6 км у неба над Явай, самым густанаселеных востравам краіны.
Нацагентства па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў папярэдзіла жыхароў, якія жывуць на схілах гары, аб магчымай небяспецы з-за вулканічнай актыўнасці, якая працягваецца.
Вёска Лумаджанг, Усходняя Ява, пад попелам вулкана Семеру 17 студзеня 2021 года пасля вывяржэння.
18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі, які знаходзіцца на востраве Ява. Вулкан выкінуў слуп попелу на вышыню 50 метраў. За шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Патокі лавы сцякаюць па паўднёва-заходнім схіле вулкана Мерапі прыкладна на 1000 метраў.
А, сапраўды, не толькі людзі, але і многія жывёлы вельмі любяць гуляць у беласнежных камяках.
Глядзіце ў нашай фотастужцы, як шчыра радуюцца снегу звяркі ў розных краінах, у тым ліку і ў нашай.
Глядзіце таксама:
Кошка можа не любіць ваду, але снег - гэта зусім іншае.
Сабака рады снежнаму надвор'ю.
Сабака гуляе з палкай на заснежаным двары.
Конь на заснежаным полі.
Сабакі гуляюць у снезе.
Хаскі ляжыць у снезе.
Сабака пароды камандор рады снегу.
Авечкі на заснежаным полі.
Кошку больш звыкла бачыць ля батарэі, чым у снезе.
Прабежка па снезе.
Сабака аблізваецца падчас снегападу.
Свіння з задавальненнем рые снег.
Сабака гуляе ў снезе.
Конь ловіць языком снег.
Сабакі гуляюць у снезе.
Такім пухнатым кошкам валяцца на снезе адно задавальненне.
Насустрач снегу.
Кошка і сабака гуляюць у снезе.
Сабака злізвае сняжынку з носа.
Каціныя сляды.
Наколькі збалансаваным з'яўляецца цяперашні кантракт на пастаўку газу, як будзе развівацца сітуацыя з пастаўкамі нафты, а таксама варыянты супрацоўніцтва ў галіне атамнай энергетыкі - на гэтыя і іншыя пытанні адказаў:
Чытайце таксама: