Фестываль народнай культуры і рамёстваў прайшоў пад Бабруйскам у дзясяты раз. Як і ў мінулыя гады, у Глушы сабраліся рамеснікі са сваімі вырабамі і гаспадары з багатым ураджаем, і не толькі з Беларусі. З цягам часу "Глушанскі хутарок" становіцца падзеяй сапраўды інтэрнацыянальнай. А колькі на ім усяго смачнага і цікавага! Фатограф Sputnik Альфрэд Мікус прайшоўся па падворках Глушы і захаваў для чытачоў лепшыя моманты фестывалю.
Раім спачатку падсілкавацца, бо ад некаторых кадраў апетыт разгуляецца не на жарт!
Чытайце таксама:
Фестываль народнай культуры і рамёстваў прайшоў пад Бабруйскам у дзясяты раз.
Ад аднаго позірку на сталы, поўныя смакаты, можна язык праглынуць.
Прырода пацешыла руплівых гаспадароў добрым ураджаем.
Адсвяткаваць надыход ураджайнай восені сабраліся ў Глушы аматары народных традыцый.
Нягледзячы на тое, што ўжо пахаладала, вочы цешаць прыгожыя рознакаляровыя сукенкі, яркія, як краскі восені.
Восеньскі вяночак пасуе любой прыгажуні.
Вось яно - увасабленне прыгожай беларускай дзяўчыны, сінявокай і з доўгай касой.
У Глушы можна было сустрэць шмат цікавых персанажаў.
Восеньскія кветкі ўпрыгожылі кожны падворак.
А дзяўчыны ўвосень - яркія і прыгожыя, як кветкі.
Майстры прадставілі свае вырабы, шмат якія выклікалі добрую ўсмешку.
Хлопчыкаў, як заўсёды, цікавяць гульні "ў вайну".
Людзі сталага ўзросту прыглядаюцца да рэчаў, якія спатрэбяцца ў гаспадарцы.
А вось на гаршчкі можна было не толькі паглядзець і набыць іх сабе...
...але і ўбачыць, як іх робяць.
Калі холадна - заўсёды можна сагрэцца песняй і танцам.
Або выпіць што-небудзь - і зноў жа пайсці скакаць!
Толькі ўявіце гэты пах! Нажаль, выхадныя скончыліся, але на наступных - апранайцеся цяплей і развітайцеся з летнім сезонам, калі не паспелі: хутка ўжо абяцаюць снег.
Хоць да зімы яшчэ далёка, як усе спадзяюцца, гэта не перашкаджае крыху пакалядаваць.
Спадзяемся, восень яшчэ затрымаецца і мы зможам налюбавацца яе яркімі краскамі.