Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

436
(абноўлена 13:22 19.11.2019)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

436
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына

Трэці дзень пратэсту: што адбывалася ў Мінску ў аўторак - фота

15
(абноўлена 12:27 12.08.2020)
  • У аўторак увечары патрапіць у цэнтр горада было практычна немагчыма.
  • Другі дзень запар месцам для збору пратэстуючых стаў праспект Пушкіна і вуліца Прытыцкага.
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik кадры з беларускай сталіцы, трэці дзень ахопленай пратэстным рухам грамадзян.

Напярэдадні ўвечары пратэсты нязгодных з вынікамі прэзідэнцкіх выбараў працягнуліся ў спальных раёнах Мінска, так як у цэнтр горада трапіць было праблематычна - ён быў ачэплены міліцыяй. Сутыкненні з праваахоўнікамі насілі не такі масавы характар, як напярэдадні, аднак колькасць затрыманых пакуль невядомая.

Пратэстоўцы выходзілі ў розных раёнах сталіцы - Уручча, Серабранка, Каменная горка, Малінаўка і ст.м. "Пушкінская". Байцы АМАП хутка спынялі спробы збору людзей. Пры разгоне сілавікі выкарыстоўвалі дубінкі, шумавыя гранаты і гумовыя кулі. Рух на частцы вуліц і праспектаў сталіцы быў перакрыты, установы грамадскага харчавання спынілі працу раней, чым звычайна.

Пацярпелі не толькі людзі, але і журналісты. Вядома, што фотакарэспандэнту Associated Press Сяргею Грыцу разбілі камеру, таксама паведамлялася аб затрыманні журналістаў шэрагу беларускіх выданняў.

15
  • У аўторак увечары патрапіць у цэнтр горада было практычна немагчыма.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У аўторак увечары патрапіць у цэнтр горада было практычна немагчыма.

  • Другі дзень запар месцам для збору пратэстуючых стаў праспект Пушкіна і вуліца Прытыцкага.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Другі дзень запар месцам для збору пратэстуючых стаў праспект Пушкіна і вуліца Прытыцкага.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Людзі назіралі за тым, што адбываецца з вокнаў.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пратэсты зрушыліся з цэнтра ў спальныя раёны сталіцы.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Мінчане сабраліся ўвечары і на праспекце Дзяржынскага.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вадзіцелі аўтамабіляў, якія рухаліся па праспекце Дзяржынскага, сігналілі.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Байцы АМАП рухаліся па праспекце.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У Мінску было шмат ваеннай тэхнікі, у тым ліку кітайскіх ваенных аўтамабіляў, празваных у беларускім войску "Волатамі".

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Людзі мірна выказвалі пратэст супраць вынікаў выбараў.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У горад была сагнаная вялікая колькасць міліцыі ў ахоўным адзенні са шчытамі.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Дэманстранты выходзілі ў розных раёнах сталіцы - Уручча, Серабранка, Каменная горка, Малінаўка.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Аўтамабілі таксама ўдзельнічаюць.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Масавыя затрыманні пратэстоўцаў працягнуліся і на трэці дзень.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Людзей заводзілі ў аўтазакі.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Затрыманыя АМАПам.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Супрацоўнікі АМАП выбарачна спынялі аўтамабілі і затрымлівалі кіроўцаў.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вартавыя парадку паспяхова спынялі спробы збору дэманстрантаў.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Затрыманыя на каленях у аўтазаку.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Амапаўцы здымаюць бела-чырвона-белы сцяг Беларусі, вывешаны пратэстоўцамі.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Разбітае шкло ў аўтобусах для перавозкі асабістага складу міліцыі.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Карэспандэнт Sputnik перадаваў з месца падзей, што людзі крычалі байцам АМАПу " Што вы робіце?!". На што адзін з праваахоўнікаў адказаў: "Гэта вы глядзіце, што яны робяць", паказаўшы на разбітую кветкавую клумбу і вывернутую тратуарную плітку.

  • Трэці дзень пратэстаў пасля выбараў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пратэсты і затрыманні пасля выбараў прэзідэнта Беларусі ў Мінску пакуль не сціхаюць.

Тэги:
Мінск

Як праходзяць выбары ў Беларусі - фота

30
(абноўлена 17:10 09.08.2020)
  • Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 08:00. На фота: дзверы выбарчага ўчастка №41 у Гомелі адкрывае член участковай камісіі Вольга Калеснікава.
  • Галасаванне на выбарчым участку ў Мінску на выбарах прэзідэнта Беларусі
  • Ад самай раніцы выбаршчыкаў на ўчастках чакалі буфеты і музыка. Як, напрыклад, на выбарчым участку ў Віцебску.
  • А вось буфет на выбарчым участку №1, дзе традыцыйна галасуе прэзідэнт Лукашэнка, у гэтым годзе выглядае больш сціпла, чым у папярэднія гады.
  • Дзеючы прэзідэнт прагаласаваў на выбарах у 11 гадзін раніцы
  • Крыху раней аддаў свой голас яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты. Андрэй Дзмітрыеў прыехаў на ўчастак на тэрыторыі гарадской сухотнай бальніцы з сынам на веласіпедах
  • Ганна Канапацкая з сынам Аляксеем прагаласавала на ўчастку пад нумарам 43
  • Спецыяльныя ўчасткі для галасавання арганізаваныя практычна ва ўсіх установах аховы здароўя Беларусі
  • Адкрытыя кабінкі для галасавання - такога на выбарах у Беларусі яшчэ не было. Меру засцярогі члены ўчастковых выбарчых камісій тлумачаць эпідэміяй каронавіруса.
  • На многіх участках для галасавання шторкі ў кабінках засталіся, але іх падвязалі, каб выбаршчыкі не краналі тканіну рукамі
  • Грамадзяне Беларусі сталі ў чаргу каля аддзялення пасольства Беларусі ў Маскве
  • У Варшаве таксама беларусы стаяць у чэргах, каб прагаласаваць. Такой актыўнасці на прэзідэнцкіх выбарах яшчэ не было
  • Святлана Ціханоўская прагаласавала на выбарах прэзідэнта Беларусі пасля дзвюх гадзін дня
  • Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская каля выбарчага ўчастка ў Мінску
  • Прадстаўнік аб'яднанага перадвыбарчага штаба Марыя Калеснікава з кандыдатам Святланай Ціханоўскай каля выбарчага ўчастка ў Мінску
  • Апошнім з кандыдатаў сёння свой голас аддаў Сяргей Чарэчань
  • Складзены бюлетэнь падчас галасавання на выбарчым участку №1 на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года
  • Падчас галасавання на выбарчым участку №1 на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года
Галоўныя падзеі дня выбараў прэзідэнта Беларусі, якія праходзяць 9 жніўня - у фотастужцы Sputnik.

Шостыя ў гісторыі незалежнай Беларусі прэзідэнцкія выбары праходзяць сёння 9 жніўня.

Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 08:00 і будуць працаваць да 20:00, пасля чаго пачнецца падлік галасоў. Цэнтрвыбаркам абяцае абвясціць папярэднія вынікі выбараў раніцай у панядзелак.

У выбарчым бюлетэні-імёны пяці кандыдатаў: Святланы Ціханоўскай, Андрэя Дзмітрыева, Сяргея Чарэчня, Ганны Канапацкай і Аляксандра Лукашэнкі.

Дзеючы прэзідэнт Беларусі і астатнія кандыдаты прагаласавалі сёння на сваіх участках.

30
  • Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 08:00. На фота: дзверы выбарчага ўчастка №41 у Гомелі адкрывае член участковай камісіі Вольга Калеснікава.
    © Sputnik Анна Соколова

    Выбарчыя ўчасткі адкрыліся ў 08:00. На фота: дзверы выбарчага ўчастка №41 у Гомелі адкрывае член участковай камісіі Вольга Калеснікава.

  • Галасаванне на выбарчым участку ў Мінску на выбарах прэзідэнта Беларусі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Людзі пайшлі на участкі адранку па ўсёй Беларусі.

  • Ад самай раніцы выбаршчыкаў на ўчастках чакалі буфеты і музыка. Як, напрыклад, на выбарчым участку ў Віцебску.
    © Sputnik / Павел Вур

    Ад самай раніцы выбаршчыкаў на ўчастках чакалі буфеты і музыка. Як, напрыклад, на выбарчым участку ў Віцебску.

  • А вось буфет на выбарчым участку №1, дзе традыцыйна галасуе прэзідэнт Лукашэнка, у гэтым годзе выглядае больш сціпла, чым у папярэднія гады.
    © Sputnik

    А вось буфет на выбарчым "участку №1", дзе традыцыйна галасуе прэзідэнт Лукашэнка, у гэтым годзе выглядае больш сціпла, чым у папярэднія гады.

  • Дзеючы прэзідэнт прагаласаваў на выбарах у 11 гадзін раніцы
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Дзеючы прэзідэнт прагаласаваў на выбарах у 11 гадзін раніцы.

  • Крыху раней аддаў свой голас яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты. Андрэй Дзмітрыеў прыехаў на ўчастак на тэрыторыі гарадской сухотнай бальніцы з сынам на веласіпедах
    © Sputnik / Вера Дашкевич

    Крыху раней аддаў свой голас яшчэ адзін кандыдат у прэзідэнты. Андрэй Дзмітрыеў прыехаў на ўчастак на тэрыторыі гарадской сухотнай бальніцы з сынам на веласіпедах.

  • Ганна Канапацкая з сынам Аляксеем прагаласавала на ўчастку пад нумарам 43
    © Sputnik / Валерия Берекчиян

    Ганна Канапацкая з сынам Аляксеем прагаласавала на ўчастку пад нумарам 43.

  • Спецыяльныя ўчасткі для галасавання арганізаваныя практычна ва ўсіх установах аховы здароўя Беларусі
    © Photo : Минздрав Беларуси

    Спецыяльныя ўчасткі для галасавання арганізаваныя практычна ва ўсіх установах аховы здароўя Беларусі.

  • Адкрытыя кабінкі для галасавання - такога на выбарах у Беларусі яшчэ не было. Меру засцярогі члены ўчастковых выбарчых камісій тлумачаць эпідэміяй каронавіруса.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Адкрытыя кабінкі для галасавання - такога на выбарах у Беларусі яшчэ не было. Меру засцярогі члены ўчастковых выбарчых камісій тлумачаць эпідэміяй каронавіруса.

  • На многіх участках для галасавання шторкі ў кабінках засталіся, але іх падвязалі, каб выбаршчыкі не краналі тканіну рукамі
    © Sputnik / Мария Амелина

    На многіх участках для галасавання шторкі ў кабінках засталіся, але іх падвязалі, каб выбаршчыкі не краналі тканіну рукамі. "Але нікога не спыняем ў спробе зачыніць шторку. Сёння такіх тых, хто галасуе, было каля дзясятка. Пасля іх тканіну апрацоўваем антысептыкам і зноў падвязваем" - распавялі фотакору Sputnik на ўчастку для галасавання №44 у Гомелі.

  • Грамадзяне Беларусі сталі ў чаргу каля аддзялення пасольства Беларусі ў Маскве
    © Sputnik

    Да абеду стала вядома, што ў многіх краінах за мяжой грамадзяне Беларусі сталі ў чаргу, каб прагаласаваць. Напрыклад, каля аддзялення пасольства Беларусі ў Маскве чарга расцягнулася на кіламетр.

  • У Варшаве таксама беларусы стаяць у чэргах, каб прагаласаваць. Такой актыўнасці на прэзідэнцкіх выбарах яшчэ не было
    © Sputnik

    У Варшаве таксама беларусы стаяць у чэргах, каб прагаласаваць. Такой актыўнасці на прэзідэнцкіх выбарах яшчэ не было.

  • Святлана Ціханоўская прагаласавала на выбарах прэзідэнта Беларусі пасля дзвюх гадзін дня
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Святлана Ціханоўская прагаласавала на выбарах прэзідэнта Беларусі пасля дзвюх гадзін дня.

  • Кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская каля выбарчага ўчастка ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Каля выбарчага ўчастка ў Мінску яе атачылі журналісты і прыхільнікі. Пры з'яўленні Ціханоўскай людзі пачалі скандаваць "Света" і апладзіраваць ёй. "Я вельмі хачу, каб выбары былі сумленнымі", - сказала Ціханоўская.

  • Прадстаўнік аб'яднанага перадвыбарчага штаба Марыя Калеснікава з кандыдатам Святланай Ціханоўскай каля выбарчага ўчастка ў Мінску
    © Sputnik / Илья Питалев

    Прадстаўнік аб'яднанага перадвыбарчага штаба Марыя Калеснікава з кандыдатам Святланай Ціханоўскай каля выбарчага ўчастка ў Мінску.

  • Апошнім з кандыдатаў сёння свой голас аддаў Сяргей Чарэчань
    © Sputnik / Анна Нефедова

    Апошнім з кандыдатаў сёння свой голас аддаў Сяргей Чарэчань. На выбарчы ўчастак ён прыйшоў з жонкай і дачкой.

  • Складзены бюлетэнь падчас галасавання на выбарчым участку №1 на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Складзены бюлетэнь падчас галасавання на выбарчым участку №1 на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Яўка выбаршчыкаў на прэзідэнцкіх выбарах у Мінску па стане на 14 гадзін склала 52,03%, паведамілі ў Цэнтрвыбаркаме.

  • Падчас галасавання на выбарчым участку №1 на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Яшчэ раніцай кіраўнік беларускага ЦВК Лідзія Ярмошына пасля адкрыцця выбарчых участкаў абвясціла, што ўвечары на іх усталююць прапускны рэжым. Па яе словах, гэта трэба, каб не было вялікай колькасці грамадзян.

Тэги:
Беларусь, Выбары
Тэмы:
Выбары прэзідэнта Беларусі - 2020
Урач-вірусолаг, дырэктар навуковага інфармацыйнага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый Георгій Вікулаў

Вікулаў: вакцына ад COVIND-19 можа захоўваць эфект да двух гадоў

0
(абноўлена 13:17 12.08.2020)
Вакцыны, створаныя па так званай "вектарнай тэхналогіі", могуць захоўваць эфект да двух гадоў, але ў кожным канкрэтным выпадку гэты тэрмін можа быць розным, лічыць урач-інфекцыяніст Георгій Вікулаў.

Нагадаем, раней у Міністэрстве аховы здароўя РФ паведамілі, што двухразовая схема ўвядзення вакцыны ад COVID-19 дазваляе сфармаваць працяглы імунітэт. Ведамства напярэдадні выдала рэгістрацыйнае пасведчанне на прэпарат, распрацаваны Нацыянальн

Викулов: вакцина от COVID-19 может сохранять эффект до двух лет

ым даследчым цэнтрам эпідэміялогіі і мікрабіялогіі імя акадэміка Н. Ф. Гамалеі. Зрэшты, клінічныя выпрабаванні вакцыны ад каронавіруса працягнуцца і пасля яе рэгістрацыі, адзначыў у каментары для радыё Sputnik дырэктар Навукова-даследчага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый, кандыдат медыцынскіх навук Георгій Вікулаў.

"Гаворка ідзе аб вакцынацыі не праз некалькі дзён, а праз некалькі месяцаў. Перадрэгістрацыйныя патрабаванні, якія ёсць, як былі, так і захоўваюцца, перадрэгістрацыйныя даследаванні праводзяцца. Але на пэўнай выбарцы людзей. Пасля гэтага праводзяцца больш маштабныя даследаванні, у тым ліку па ацэнцы калектыўнага папуляцыйнага імунітэту. Для нас важная не толькі эфектыўнасць, але і бяспека. Прычым не толькі ў раннім, але і ў аддаленым перыядзе", - адзначыў Вікулаў.

Паводле яго слоў, клінічныя даследаванні будуць праводзіцца ў розных краінах, якія займаюцца стварэннем вакцын. Усяго ў распрацоўцы зараз знаходзіцца больш за 100 прэпаратаў, з іх 17 - у Расіі. Пры гэтым, толькі дзве вакцыны выйшлі ў "фінал", нагадвае Вікулаў.

"Вакцыны, створаныя па так званай "вектарнай тэхналогіі", могуць захоўваць поствакцынальны імунітэт да двух гадоў. Але гэта ў тэорыі. Як будзе канкрэтна з COVID-19, пакажа жыццё. Таму што перыяд назірання за гэтым захворваннем не перавышае васьмі месяцаў. Больш за тое, адзін працэнт людзей не адкажуць на вакцыну, такая Біялогія чалавека", - сказаў суразмоўца Sputnik.

Нагадаем, аб стварэнні першай у свеце вакцыны ад каронавіруса напярэдадні абвясціў Уладзімір Пуцін. Па словах прэзідэнта Расіі, прэпарат ужо апрабавала на сабе адна з яго дачок. Спачатку ў яе паднялася тэмпература да 38 градусаў, але неўзабаве хутка выпрацаваўся імунітэт.

Каментар дырэктара Навукова-даследчага цэнтра па прафілактыцы і лячэнні вірусных інфекцый, кандыдата медыцынскіх навук Георгія Вікулава Слухайце ў аўдыёзапісы на радыё Sputnik Беларусь.

0
Тэги:
Вакцынацыя, Расія, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19