Дзе каза ражком - там жыта стажком: як калядавалі ў Строчыцах

227
(абноўлена 12:00 23.12.2019)
  • На традыцыйнае абрадавае свята ў Строчыцах сабралося адразу некалькі кампаній калядоўшчыкаў.
  • Каза хутка стамілася спяваць і жадаць гаспадарам ладу і дабрабыту - трэба пакарміць яе, каб сілы вярнуліся.
  • Добра вядомыя персанажы калядных гулянняў патрабавалі ад гледачоў пачастункаў.
  • Для дзяцей гэта свята - адно з любімых у годзе: можна і гарэзаваць, і пераапранацца, і атрымаць салодкія пачастункі.
  • Калядоўшчыкі збіраюць усё, што ім нясуць, у вялікі мех.
  • Свята не абыходзіцца без музыкі і забіяцкіх народных танцаў.
  • Музыка і традыцыйныя спевы - абавязковае суправаджэнне шляху калядоўшчыкаў.
  • А колькі розных прыгожых зорак можна было ўбачыць у Строчыцах!
  • Рэлігійныя матывы размяшчаюць у сярэдзіну каляднай зоркі.
  • Традыцыйная куцця - галоўная страва на калядныя святы.
  • І Баба, і Дзед, і Мядзевдзь, і Жораў, і Вершнік на кані - і гэта толькі некаторыя з персанажаў, якія абыходзяць двары на Каляды.
  • Але галоўны персанаж свята - каза. Традыцыйна яе касцюм - апрануты шыварат-навыварат кажух і маска - звычайна з паперы, але можа быць і драўляная.
  • Калі задобрыць казу - яна паабяцае, што наступны год у вас будзе добры і ўсё атрымаецца, а таксама пажадае ў хату багацця і гаспадарам - розных поспехаўю
  • Падчас Калядаў усе паказваюць свае таленты - калядоўшчыкі спяваюць, танчаць і граюць музыку.
  • Свята напоўнена рознымі абрадамі, галоўная мэта якіх - забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе, а таксама лад і дабрабыт у сям'і.
У Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту Каляды зладзілі ў дзень зімовага сонцастаяння. Глядзіце на фота, як па вёсцы хадзілі калядоўшчыкі.

Традыцыйнае народнае свята ў Строчыцах прайшло на мінулых выхадных і падаравала шмат пазітыўных эмоцый тым, хто засумаваў ад шэрай і бясснежнай зімы, якая зараз пануе ў Беларусі. Фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус наведаў свята і падзяліўся здымкамі старажытнага абраду. 

Каляды – адно з галоўных беларускіх зімовых свят. Яно мае доўгую гісторыю і спалучае ў сабе як хрысціянскія, так і старажытныя традыцыі. Шматкаляровае карнавальнае шэсце з віфлеемскай зоркай адбываецца штогод напярэдадні свята Божага Нараджэння. 

Сэнс народных абрадаў, якія праводзяцца падчас Каляд, у тым, каб наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай у новым годзе. У гэтым калядоўшчыкам дапамагаюць прыпеўкі, замовы і розныя магічныя дзеянні.

Калядоўшчыкі віншавалі гаспадароў хаты, спявалі песні, хадзілі з музыкай і танцамі. Сярод іх можна было сустрэць шмат розных персанажаў - Казу, Мядзведзя, Цыгана, Дзеда і Бабу, Урача, Чорта і іншых.

У гэтым годзе ў Беларускім дзяржаўным музее народнай архітэктуры і побыту Каляды зладзілі ў дзень зімовага сонцастаяння, які ў старажытны час быў адным з чатырох асноўных дней сонцавароту. Як гэта было, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

227
  • На традыцыйнае абрадавае свята ў Строчыцах сабралося адразу некалькі кампаній калядоўшчыкаў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На традыцыйнае абрадавае свята ў Строчыцах сабралося адразу некалькі кампаній калядоўшчыкаў.

  • Каза хутка стамілася спяваць і жадаць гаспадарам ладу і дабрабыту - трэба пакарміць яе, каб сілы вярнуліся.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Каза хутка стамілася спяваць і жадаць гаспадарам ладу і дабрабыту - трэба пакарміць яе, каб сілы вярнуліся.

  • Добра вядомыя персанажы калядных гулянняў патрабавалі ад гледачоў пачастункаў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Добра вядомыя персанажы калядных гулянняў патрабавалі ад гледачоў пачастункаў.

  • Для дзяцей гэта свята - адно з любімых у годзе: можна і гарэзаваць, і пераапранацца, і атрымаць салодкія пачастункі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Для дзяцей гэта свята - адно з любімых у годзе: можна і гарэзаваць, і пераапранацца, і атрымаць салодкія пачастункі.

  • Калядоўшчыкі збіраюць усё, што ім нясуць, у вялікі мех.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Калядоўшчыкі збіраюць усё, што ім нясуць, у вялікі мех.

  • Свята не абыходзіцца без музыкі і забіяцкіх народных танцаў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Свята не абыходзіцца без музыкі і забіяцкіх народных танцаў.

  • Музыка і традыцыйныя спевы - абавязковае суправаджэнне шляху калядоўшчыкаў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Музыка і традыцыйныя спевы - абавязковае суправаджэнне шляху калядоўшчыкаў.

  • А колькі розных прыгожых зорак можна было ўбачыць у Строчыцах!
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    А колькі розных прыгожых зорак можна было ўбачыць у Строчыцах!

  • Рэлігійныя матывы размяшчаюць у сярэдзіну каляднай зоркі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Рэлігійныя матывы размяшчаюць у сярэдзіну каляднай зоркі.

  • Традыцыйная куцця - галоўная страва на калядныя святы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйная куцця - галоўная страва на калядныя святы.

  • І Баба, і Дзед, і Мядзевдзь, і Жораў, і Вершнік на кані - і гэта толькі некаторыя з персанажаў, якія абыходзяць двары на Каляды.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    І Баба, і Дзед, і Мядзевдзь, і Жораў, і Вершнік на кані - і гэта толькі некаторыя з персанажаў, якія абыходзяць двары на Каляды.

  • Але галоўны персанаж свята - каза. Традыцыйна яе касцюм - апрануты шыварат-навыварат кажух і маска - звычайна з паперы, але можа быць і драўляная.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Але галоўны персанаж свята - каза. Традыцыйна яе касцюм - апрануты шыварат-навыварат кажух і маска - звычайна з паперы, але можа быць і драўляная.

  • Калі задобрыць казу - яна паабяцае, што наступны год у вас будзе добры і ўсё атрымаецца, а таксама пажадае ў хату багацця і гаспадарам - розных поспехаўю
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Калі задобрыць казу - яна паабяцае, што наступны год у вас будзе добры і ўсё атрымаецца, а таксама пажадае ў хату багацця і гаспадарам - розных поспехаўю

  • Падчас Калядаў усе паказваюць свае таленты - калядоўшчыкі спяваюць, танчаць і граюць музыку.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Падчас Калядаў усе паказваюць свае таленты - калядоўшчыкі спяваюць, танчаць і граюць музыку.

  • Свята напоўнена рознымі абрадамі, галоўная мэта якіх - забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе, а таксама лад і дабрабыт у сям'і.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Свята напоўнена рознымі абрадамі, галоўная мэта якіх - забяспечыць добры ўраджай у наступным годзе, а таксама лад і дабрабыт у сям'і.

Тэги:
Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту, Каляды

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

614
(абноўлена 11:03 01.03.2021)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

614
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына

Ніягарскі вадаспад у лёдзе - фота

78
(абноўлена 21:13 25.02.2021)
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
  • Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду Падкова.
  • Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
  • Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
  • Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
  • Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
  • Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду ў ЗША
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
Гук равучай вады Ніягарскага вадаспаду, які звычайна разносіцца на кіламетры вакол, сціх - з-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.

Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.

На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.

Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.

Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.

78
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
    © REUTERS / Moe Doiron

    З-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.

  • Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду Падкова.
    © REUTERS / MOE DOIRON

    Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду "Падкова".

  • Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.

  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
    © REUTERS / Dronebase

    Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.

  • Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.

  • Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.

  • Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.

  • Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
    © REUTERS / HANDOUT

    Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.

  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду ў ЗША
    © REUTERS / Dronebase

    Славуты на ўвесь свет вадаспад прымае штогод каля 20 мільёнаў турыстаў. Погляду наведвальнікаў зімой паўстае проста казачная карціна.

  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
    © REUTERS / Moe Doiron

    Свой пачатак ён бярэ на тэрыторыі ЗША, але самыя зачаравальныя віды дасталіся Канадзе.

Тэги:
зіма, ЗША, Канада
Здымак планеты Зямля з космасу, архіўны фотаздымак

Два ўсплёскі магнітнай буры зафіксавалі навукоўцы

0
(абноўлена 17:57 03.03.2021)
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.

Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.

Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.

Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.

0
Тэги:
магнітная бура, Навукоўцы