Каляды – адно з галоўных беларускіх зімовых святаў. Яно мае доўгую гісторыю і спалучае ў сабе хрысціянскія і старажытныя традыцыі.
Абавязковы калядны атрыбут – шматкаляровае карнавальнае шэсце з віфліемскай зоркай. Сэнс усіх народных абрадаў, што праводзяцца ў гэтыя дні, заключаецца ў тым, каб наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай.
У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус прагуляўся разам з калядоўшчыкамі па аграгарадку Скірмантава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці. Мясцовыя калектывы ладзяць сапраўднае свята з гучнымі песнямі і танцамі, а жыхары чакаюць такіх гасцей і рыхтуюць для іх самыя лепшыя пачастункі.
Галоўны персанаж сярод шчадроўшчыкаў – Каза, якая разам са сваімі паплечнікамі – Мядзведзем, Цыганам, Маладзіцай, Буслікам і Звяздаром – віншуе гаспадароў і вымантачвае ў іх прысмакі.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik як па аграгарадку Скірмантава хадзілі калядоўшчыкі.
Глядзіце таксама:
Каляды – адно з галоўных беларускіх зімовых святаў.
Яно мае доўгую гісторыю і спалучае ў сабе хрысціянскія і старажытныя традыцыі.
Абавязковы калядны атрыбут – шматкаляровае карнавальнае шэсце з віфліемскай зоркай.
Сэнс усіх народных абрадаў, што праводзяцца ў гэтыя дні заключаецца ў тым, каб наблізіць надыход сонечнага цяпла і забяспечыць добры ўраджай.
У гэтым годзе фотакарэспандэнт Альфрэд Мікус прагуляўся разам з калядоўшчыкамі па аграгарадку Скірмантава Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці.
Мясцовыя калектывы ладзяць сапраўднае свята з гучнымі песнямі і танцамі.
Жыхары чакаюць дарагіх гасцей і рыхтуюць для іх самыя лепшыя пачастункі.
У калядным шэсці ўдзельнічаюць і дарослыя, і дзеці.
Галоўны персанаж сярод шчадроўшчыкаў – Каза.
У Казы абавязкова ёсць паплечнікі - Мядзведзь, Цыган, Маладзіца, Буслік і Звяздар.
Каза віншуе гаспадароў і вымантачвае ў іх прысмакі.
Чым больш танцаў і песень, тым больш пачастункаў.
"Каб у хаце быў мір і спакой, а ў гумне - жыцейка ракой", - гучаць пажаданні.
Не адстаюць ад сваёй сяброўкі і астатнія калядоўшчыкі.
У многіх беларускіх вёсках сёння захоўваецца абрад калядавання.
Некаторыя сем'і перадаюць гэтую традыцыю з пакалення ў пакаленне.
Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску. Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.
Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.
Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.
Глядзіце таксама:
На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.
Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.
Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".
На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".
Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.
Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".
Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".
Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.
Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.
Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.
Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.
Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.
Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.
З-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.
Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду "Падкова".
Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
Славуты на ўвесь свет вадаспад прымае штогод каля 20 мільёнаў турыстаў. Погляду наведвальнікаў зімой паўстае проста казачная карціна.
Свой пачатак ён бярэ на тэрыторыі ЗША, але самыя зачаравальныя віды дасталіся Канадзе.
МІНСК, 2 сак – Sputnik. Новыя штамы каронавіруса ў Беларусі не зафіксаваны, заявіў у панядзелак у эфіры тэлеканала "Беларусь 1" міністр аховы здароўя рэспублікі Дзмітрый Піневіч.
"Новыя штамы каронавіруса ў Беларусі не знойдзены: ні брытанскі, ні паўднёваафрыканскі. Мы штодня праводзім маніторынг сітуацыі з каронавірусам ў нашых калег на захадзе і ўсходзе", - сказаў ён.
Па словах кіраўніка Міністэрства аховы здароўя, вакцынная прафілактыка павінна адыграць вялікую ролю ў абароне насельніцтва Беларусі ад віруса.
"Спутник V" - гэта найпрыгажэйшы прэпарат, яго паказанні пашыраны да 60+ гэта для нас вельмі важна", - адзначыў Піневіч.
Ад пачатку пандэміі ў Беларусі зарэгістраваны 288 267 тысяч выпадкаў каронавіруснай інфекцыі, памерлі 1985 пацыентаў. За мінулыя суткі ў рэспубліцы выявілі 961 новы выпадак COVID-19.
26 лютага на прадпрыемстве "Белмедпрэпараты" вырабілі першую пробную партыю вакцыны ад каронавіруса "Спутник V" па расійскіх тэхналогіях.
Выпрабавальны разліў вакцыны пачаўся 1 сакавіка. У краіне плануюць выпускаць па 500 тысяч доз "Спутник V" у месяц - усё будзе залежаць ад магчымасцей і патрэб. Як распавёў дырэктар РУП "Белмедпрэпараты" Сяргей Бяляеў, выраблены прэпарат таксама зможа экспартавацца ў трэція краіны.
Чакаецца, што масавая вакцынацыя ў Беларусі пачнецца ў красавіку. Пакуль у ліку першых у рэспубліцы вакцынай "Спутник V" прышчапіліся медыкі, пачалася вакцынацыя настаўнікаў, сацработнікаў.
Чытайце таксама: