Навукоўца і даследчыка Якуба Наркевіча-Ёдку сучаснікі называлі "беларускім Тэслам" і параўновалі з Ламаносавым. Напрыканцы XIX стагоддзя ён праводзіў свае эксперыменты ў сядзібе "Наднёман", а вынікі прафесар электраграфіі і магнетызму прадстаўляў па ўсёй Еўропе.
Некаторыя сваё вынаходніцтвы Якуб выкарыстоўваў на ўласных землях - метэастанцыі і электракультывацыю глебы, але мясцовыя жыхары не змаглі ацаніць адукаванасць і спрактыкаванасць навукоўца і паміж сабой называлі яго "дзіваком". У 1905 годзе ён памёр і сядзібу чакаў лёс многіх маёнткаў тых часоў на тэрыторыі Беларусі. Тым больш, што пасля рэвалюцыі яе разрабавалі - бясследна знікла ўнікальная бібліятэка і навуковае абсталяванне. Да Другой сусветнай вайны тут знаходзіўся дзіцячы санаторый, а ў ваенныя гады сядзіба была ўзарваная.
Многія беларускія гістарычныя мясціны аднаўляюцца сіламі энтузіястаў і сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў не стала выключэннем. У 2014 годзе пачалася рэстаўрацыя ўязной брамы сядзібы за сродкі Дабрачыннага фонда імя прафесара Наркевіча-Ёдкі, да працы далучыліся валанцёры.
Як зараз ідзе аднаўленне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама:
Сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў находзіцца ў мястэчку Наднёман, што на Узденшчыне.
Яе гаспадар і стваральнік - Якуб Наркевіч-Ёдка быў вядомы не толькі на Беларусі, але і далёка за яе межамі.
Навукоўцу і даследчыка Якуба Наркевіча-Ёдку сучаснікі называлі "беларускім Тэслам" і параўновалі з Ламаносавым.
Напрыканцы XIX стагоддзя ён праводзіў эксперыменты ў сваёй сядзібе, а вынікі прафесар электраграфіі і магнетызму прадстаўляў па ўсёй Еўропе.
Некаторыя сваё вынаходніцтвы Якуб выкарыстоўваў на ўласных землях, напрыклад, метэастанцыі і электракультывацыю глебы.
Але мясцовыя жыхары не змаглі ацаніць адукаванасць і спрактыкаванасць навукоўца і паміж сабой называлі яго "дзіваком".
У 1905 годзе ён памёр і сядзібу чакаў лёс многіх маёнткаў тых часоў на тэрыторыі Беларусі.
Тым больш, што пасля рэвалюцыі яе разрабавалі - бясследна знікла ўнікальная бібліятэка і навуковае абсталяванне.
Да Другой сусветнай вайны тут знаходзіўся дзіцячы санаторый, а ў ваенныя гады сядзіба была ўзарваная.
Многія беларускія гістарычныя мясціны аднаўляюцца сіламі энтузіястаў і сядзіба Наркевічаў-Ёдкаў не стала выключэннем.
У 2014 годзе пачалася рэстаўрацыя ўязной брамы сядзібы за сродкі Дабрачыннага фонда імя прафесара Наркевіча-Ёдкі.
Да працы далучыліся валанцёры.
Так выглядае сядзіба і ўяздная брама зараз.
Тонкая талія, прамыя або пазавіваныя валасы, ямачкі на шчоках і поўная адсутнасць вяснушак, ідэальна белыя або, наадварот, рознакаляровыя зубы, вялікія грудзі і маленькая ножка...
Патрабаванняў да знешняга выгляду жанчыны ва ўсе стагоддзі было вялікае мноства.
Але не ўсім пашчасціла нарадзіцца з патрэбнай формай твару, асінай таліяй, што ўжо казаць пра зубы або валасы. Але вельмі шмат хто гатовы на што заўгодна, абы адпавядаць стандартам: насіць гарсэт, бінтаваць ногі, фарбаваць зубы - што ўжо казаць пра такія банальныя рэчы як завіўка, выпростванне або афарбоўка валасоў.
А раз ёсць попыт - будзе і прапанова. Што прапаноўвалі ў XX стагоддзі жанчынам, каб "падагнаць" сваё цела пад стандарты прыгажосці - у фотастужцы Sputnik.
Глядзіце таксама:
Металічная канструкцыя выкарыстоўвалася пры правядзенні пілінга для выдалення вяснушак, у рот на час працэдуры ўстаўлялася спецыяльная дыхальная трубка. Венгрыя.
Рэкламная аб'ява "прадэзінфіцыраванай банкі стужачных чарвякоў" з загалоўкам: "Тлушч! Вораг, які скарачае ваша жыццё - выгнаны!". Рэклама абяцала, што ніякага шкоднага ўздзеяння не будзе, аднак сярод пабочных эфектаў былі дыярэя і боль у жываце.
Рэклама каўчукавых касметычных масак для выдалення маршчын і плям на твары.
Жаночыя зубы ў Японіі ў розны час вылучаліся колерам. У старажытнасці жанчыны пакрывалі зубы чорным лакам у знак прыгажосці. Пазней гэта стала звычаем толькі для замужніх жанчын. Тошыко Фукаям наносіць каляровае пакрыццё на свае зубы. 1966 год, Японія.
Шлем для завіўкі, Германія.
Правобраз сучасных прасікаў для валасоў. Цырульнік расчэсвае і гладзіць валасы мадэлі на дошцы, прызначанай для прасавання валасоў. Дошка зроблена так, каб адпавядаць контурам галавы і дазваляць валасам распускацца веерам. 20 кастрычніка 1965 года, Нью-Йорк.
Кітайская жанчына з нагамі пасля бінтавання. Кітайскія жанчыны здаўна спрабавалі зрабіць ногі сваіх дачок менш, звязваючы іх у дзяцінстве. Фота зроблена ў 1936 годзе.
"У вас прыгожы твар, але ўсё псуе нос?" Фотаздымак з публікацыі ў The Masses аб выпраўленні формы носа. 1916 год.
Мадэль у спіральным электрычным бюстгальтары для развіцця і ўмацавання бюста. Ён уключаў у сябе электрычны вібратар, які можна было насіць падчас працы. 1971 год, Брусэль.
Рэклама гарсэта, апублікаваная ў часопісе Les Modes у 1908 годзе.
Рэклама прылады для стварэння ямачак на шчоках у ЗША.
Кожны год мільёны ярка-аранжавых матылькоў адпраўляюцца ў неверагоднае падарожжа з Паўночнай Амерыкі ў Каліфорнію і Мексіку. У гэтым годзе іх колькасць рэзка ўпала да рэкордна нізкага ўзроўню.
Штогадовы зімовы падлік, які праводзіцца Таварыствам Xerces, зарэгістраваў менш за 2 тысячы заходніх матылькоў Данаіда Манарх, што сабраліся на дрэвах Каліфорніі, дзе яны групуюцца, каб сагрэцца. Манархі звычайна прыбываюць сюды ў пачатку лістапада і рассяляюцца па краіне з надыходам больш цёплага надвор'я ў сакавіку.
Іншае насельніцтва ўсходніх манархаў падарожнічае з паўднёвай Канады і паўночнага ўсходу Злучаных Штатаў праз тысячы кіламетраў, каб правесці зіму ў цэнтральнай Мексіцы. Паводле ацэнак навукоўцаў, з сярэдзіны 1990-х гадоў колькасць усходніх Манархаў таксама скарацілася прыкладна на 80 адсоткаў.
Міграцыя матылькоў Манарх - адно з найпрыгажэйшых відовішчаў на планеце. З шырокіх паўночных шырот матылі злятаюцца на зімоўку ў месцы ўмеранага клімату. Самае любімае месца Манархаў - біясферны запаведнік "Марыпоса" у мексіканскім штаце Мічаакан. За час пералёту змяняецца не адно пакаленне крылатых насякомых. Частка тых, хто нарадзіўся, гіне ў дарозе. Бо працягласць пералётаў нашмат даўжэй за іх жыццё.
Здзіўленне выклікае не толькі адлегласць, якую пралятаюць гэтыя матылькі, але і іх сістэма навігацыі: для пошуку шляху яны выкарыстоўваюць зрок, нюх, дотык і іншыя пачуцці.
Матылькі садзяцца на дрэвы, аблепляючы іх так, што нават немагчыма ўбачыць лістоту. А галінкі прагінаюцца пад вагой такой неймавернай колькасці матылькоў. Сядзяць яны нерухома, і толькі калі сонца пачынае прыпякаць, павольна і сінхронна перапаўзаюць ў цень.
Амерыканскія і мексіканскія эколагі прыкладваюць максімум намаганняў да таго, каб ахоўваць папуляцыю насякомых падчас міграцыі. Нягледзячы на ўсе намаганні, пагроза знікнення сур'ёзная, галоўная прычына якой - масавая вырубка дрэў.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь кадры дзіўнай прыроднай з'явы.
Часцей за ўсё матылёк Манарх мае аранжавую афарбоўку з чорнымі палоскамі на крылах. Па іх краях праходзіць чорная аблямоўка з белымі плямамі. Хоць часам сустракаюцца і ўзоры з жоўтых палосак з аранжавай плямкай на канцы пярэдняй пары крылаў.
Самая вялікая колькасць матылькоў Данаід жыве на мяжы ЗША з Канадай. І, збіваючыся, падобна птушкам, у велізарную чараду з некалькіх мільёнаў асобін, яны адпраўляюцца на зімоўку.
Міграцыя матылькоў Манарх - адно з найпрыгажэйшых відовішчаў на планеце.
Самае любімае месца Манархаў - біясферны запаведнік "Марыпоса" у мексіканскім штаце Мічаакан. За час пералёту змяняецца не адно пакаленне крылатых насякомых. Частка тых, хто нарадзіўся, гіне ў дарозе. Бо працягласць пералётаў нашмат даўжэй за іх жыццё.
Здзіўленне выклікае не толькі адлегласць, якую пралятаюць гэтыя матылькі, але і іх сістэма навігацыі: для пошуку шляху яны выкарыстоўваюць зрок, нюх, дотык і іншыя пачуцці.
Амерыканскія і мексіканскія эколагі прыкладваюць максімум намаганняў да таго, каб ахоўваць папуляцыю насякомых падчас міграцыі.
Нягледзячы на ўсе намаганні, пагроза знікнення сур'ёзная, галоўная прычына якой - масавая вырубка дрэў.
Тыя з матылькоў, што ўпалі з галінак, павінны падняцца назад як мага хутчэй - гэта пытанне жыцця і смерці. Іх крылы вібруюць, каб сагрэць лятальныя мышцы і падняцца перш, чым яны абмарозіліся на зямлі.
Тыя, хто здолеў выжыць, туляцца на дрэвах на працягу чатырох месяцаў. Вясновае цяпло абудзіць іх ад спячкі.
Матылькі садзяцца на дрэвы, аблепляючы іх так, што нават немагчыма ўбачыць лістоту. А галінкі прагінаюцца пад вагой такой неймавернай колькасці матылькоў. Сядзяць яны нерухома, і толькі калі сонца пачынае прыпякаць, павольна і сінхронна перапаўзаюць ў цень.
У гэтым годзе іх колькасць рэзка ўпала да рэкордна нізкага ўзроўню. Штогадовы зімовы падлік, які праводзіцца Таварыствам Xerces, зарэгістраваў менш за 2 тысячы заходніх матылькоў Данаіда Манарх, што сабраліся на дрэвах Каліфорніі. Паводле ацэнак навукоўцаў, з сярэдзіны 1990-х гадоў колькасць усходніх Манархаў таксама скарацілася прыкладна на 80 адсоткаў.
Ружовыя фламінга масава вяртаюцца на возера Караколь у Казахстане пасля зімы. Вялікую чараду зноў зняў мясцовы жыхар у Мангістаўскай вобласці. Птушкі спыняюцца на возеры кожны год вясной і восенню падчас пералёту.
Першая невялікая чарада прыляцела на вадаём у канцы лютага, калі на возеры яшчэ назіраліся снег і лёд.
Возера Караколь фламінга палюбілі з-за салёнай вады і разнастайнасці стравы. Спрыяльныя ўмовы дазваляюць ім гняздзіцца ў запаведнай зоне. На думку эколагаў, ізаляванасць гэтага месца спрыяе бяспецы птушак.Акрамя ружовых фламінга на возеры можна заўважыць лебедзяў, якія сабраліся на лёдзе ля вады. Паводле назіранняў арнітолагаў, за год на вадаёме спыняецца каля 90 відаў птушак, каб адпачыць ад пералёту або перачакаць зіму.
Чытайце таксама: