Традыцыя жыве: на Палессі зноў зладзілі "Юраўскі карагод"

163
(абноўлена 16:03 08.05.2020)
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
  • Юраўскі карагод 2020
У гэтым годзе на правядзенне абрада, які з нядаўніх часоў уключаны у спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА, не запрашалі гасцей. Толькі некалькім фатографам давялося патрапіць на ўнікальнае дзейства. Як усё прайшло, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Юр'еў дзень - адно з галоўных святаў народнага календара, якое адзначаецца 6 мая. З гэтым святам на Беларусі ў старажытнасці звязвалі шмат павер'яў і прыкмет, а таксама аднаіменны адмысловы абрад.

Сёння гэтая традыцыя амаль не захавалася: праводзіцца абрад толькі ў некалькіх населеных пунктах, але сапраўдным цэнтрам прыцягнення з'яўляецца вёска Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці. Менавіта тут з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў "Міжрэчча", створаны народнай пявунняй, краязнаўцам, захавальнікам традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй.

У 2005 годзе абрад, які праводзяць у Пагосце, атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці, а ў мінулым патрапіў у Спіс нематэрыяльнай кульутрнай спадчыны ЮНЕСКА.

"Юраўскі карагод" у Пагосце ладзяць штогод і гэтая вясна таксама не стала выключэннем. Але на гэты раз прыйшлося абыйсціся без гледачоў. Толькі некаторым фатографам давялося пабачыць унікальнае дзейства. Сярод іх і фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.

Глядзіце таксама:

163
  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Абрад "Юраўскi карагод" першым у Беларусі ў 2005 годзе атрымаў статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці рэспубліканскага значэння.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    А ў 2019 годзе быў уключаны у спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА,

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Штогод абрад праходзіць у вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці.Тут з 1980 года існуе фальклорна-этнаграфічны калектыў "Мiжрэчча", створаны народнай пявунняй, краязнаўцам, захавальнікам традыцый сваёй вёскі Кацярынай Панчэняй.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Паступова абрад змяняўся адпаведна вераванняў і культурнаму ўзроўню людзей.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Перш за ўсё выпякаюць пышны хлеб з пшанічнай мукі, які ўпрыгожваюць пад спеў абрадавай песні трыма каласкамі з цеста і трыма галінкамі квітнеючага пладовага дрэва, кожная з якіх мае па тры адростка — усяго дзевяць.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Яны сімвалізуюць дзевяць месяцаў сцельнасці каровы і цяжарнасці жанчыны.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Такі рагаты хлеб замяніў калісьці дзікага быка тура, вымерлага ў XVII стагоддзі.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Слова "карагод" (ці "каравод" у некаторых беларускіх гаворках) складаецца з двух асноў: карв (бык) і вадзіць. "Карв" ці бык — ахвярная жывёла, якую старажытныя жыхары зямлі прыносілі ў дар сонечнаму бажаству.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Зараз у карагод становяцца разам з жанчынамі дзяўчынкі любога ўзросту.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Раней — толькі дасягнуўшыя палавой сталасці і гатовыя стварыць сям'ю і працягнуць род, таму іх далучалі да супольнасці жанчын.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абраду яны павінны былі насіць фартухі — абярэгі жаночага ўлоння. Таму ў поле ідуць з зялёным фартухом, а з поля — з чырвоным.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Мяркуюць, што зялёны фартух — сімвал некранутасці, цноты, а чырвоны, сімвалізуе страту цнатлівасці.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Усе дзяўчынкі ідуць у вянках з барвінка — такіх жа, як нявесты на вяселлях. 8-канчатковая калядная зорка — сімвал кахання, а вышыты ручнік, пад якім праходзяць у поле і з поля, — як царскія вароты ў царкве, адкрытыя пасля Вялікадня.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Але асноўнае магічнае дзеянне 6 мая на Юр'я адбываецца ў поле, дзе пасеяны азімыя. А каб зямля нарадзіла ўраджай, неабходная нябесная вільгаць у выглядзе дажджу. Вось і заклікаюць святога Юр'я "адамкнуць зямельку, выпусціць расіцу". Закапаўшы ў зямлю кавалак чорнага хлеба, перавязаны чырвонай стужачкай (дар зямлі), ходзяць па крузе з абрадавай песняй. А ўнутры гэтага магічнага круга стаяць хлопчыкі і мужчыны з асноўнымі атрыбутамі абраду — як сімвал насення, якія ўжо ўзышлі на гэтым зялёным полі і дадуць доўгачаканы ўраджай.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля таго, як здзейснілі асноўны абрад у поле, удзельнікі "Юраўскага карагода" пачынаюць абыход усёй вёскі з песнямі, атрымліваючы пачастункі і словы падзякі ад вяскоўцаў.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Асноўны падарунак — яйкі, якія дораць цотным лікам, каб дзяўчынкі знайшлі сабе пары, а таксама пірагі — для ўраджаю.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Адорваюць, хто чым можа, таму што абрад здзяйсняецца для таго, каб усе былі здаровыя і шчаслівыя, а палі і агароды далі багаты ўраджай, каб пладзілася ўсякая жыўнасць на падворку.

  • Юраўскі карагод 2020
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Дарэчы, вёсцы Пагост Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці, дзе захавалася традыцыя правядзення абрада, у гэтым годзе споўніцца 500 гадоў. У 2010 годзе яна трапіла ў рэйтынг найбольш падыходзячых месцаў для сустрэчы Новага года і святкавання Каляд, складзены амерыканскай тэлекампаніяй CNN. Пагост заняў ганаровае, трэцяе месца пасля Рэйк'явіка і Нюрнберга.

Тэги:
Юраўскі карагод

Спецыяльна для Дзюймовачкі: беларуская вясна ў макраздымках

87
(абноўлена 16:59 22.05.2020)
  • Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус часта адпраўляецца ў фотавандроўкі па беларускім наваколлі.
  • І кожна раз прывозіць нечаканыя кадры. Здаецца, што гледача складана здзівіць, але ў яго атрымліваецца.
  • На гэты раз у аб'ектыў патрапіў сапраўдны Маленькі сусвет.
  • Лісце і кветкі нагадваюць дэкарацыі да гісторыі пра Дзюймовачку.
  • Здаецца, варта толькі зазірнуць у кветку, каб убачыць маленькую дзяўчынку, якая хаваецца ад крата і жабы.
  • Дзесьці яна магла б адпачываць, дзесьці - гайдацца на арэлях.
  • Альфрэд Мікус упэўнены, што макраздымка дае магчымасць любому чалавеку адчуць сябе ліліпутам у краіне Гулівераў.
  • Менавіта макраздымка дазваляе заўважыць прыгажосць, якую складана прыкмеціць няўзброеным вокам.
  • Звычайнае лісце становіцца нечакана прывабным.
  • Варта толькі прыгледзецца.
  • Макраздымка - вельмі папулярны зараз спосаб фотаздымкі.
  • Гэта захапляльная і пазнавальная справа, якая таксама дапамагае справіцца з пэўнымі страхамі.
  • Пабачыўшы зблізку павучка ці іншых насякомых людзі перастаюць іх баяцца.
  • Некаторыя макрафотаздымкі выглядаюць вельмі канцэптуальна.
  • Надакучылі дажджы і шэрыя хмары на вуліцы?
  • Глядзіце фотастужку Sputnik і не забывайцеся, што вясна нікуды не падзелася.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik як выглядае сапраўдная вясна - з дажджоў і дрэннага надвор'я на гэта вельмі лёгка забыцца.

Цэлы сусвет адкрыў для сябе  фотакарэспандэнт Sputnik Альфрд Мікус падчас чарговага падарожжа па беразе ракі Іслач пад Мінскам.

Звычайная беларуская прырода ў макраздымках выглядае як дэкарацыі да гісторыі пра Дзюймовачку. Здаецца, варта толькі зазірнуць у кветку, каб убачыць маленькую дзяўчынку, якая хаваецца ад крата і жабы.

Надакучылі дажджы і шэрыя хмары на вуліцы? Глядзіце фотастужку Sputnik і не забывайцеся, што вясна нікуды не падзелася.   

Глядзіце таксама:

87
  • Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус часта адпраўляецца ў фотавандроўкі па беларускім наваколлі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус часта адпраўляецца ў фотавандроўкі па беларускім наваколлі.

  • І кожна раз прывозіць нечаканыя кадры. Здаецца, што гледача складана здзівіць, але ў яго атрымліваецца.
    © Sputnik Альфред Микус

    І кожна раз прывозіць нечаканыя кадры. Здаецца, што гледача складана здзівіць, але ў яго атрымліваецца.

  • На гэты раз у аб'ектыў патрапіў сапраўдны Маленькі сусвет.
    © Sputnik Альфред Микус

    На гэты раз у аб'ектыў патрапіў сапраўдны Маленькі сусвет.

  • Лісце і кветкі нагадваюць дэкарацыі да гісторыі пра Дзюймовачку.
    © Sputnik Альфред Микус

    Лісце і кветкі нагадваюць дэкарацыі да гісторыі пра Дзюймовачку.

  • Здаецца, варта толькі зазірнуць у кветку, каб убачыць маленькую дзяўчынку, якая хаваецца ад крата і жабы.
    © Sputnik Альфред Микус

    Здаецца, варта толькі зазірнуць у кветку, каб убачыць маленькую дзяўчынку, якая хаваецца ад крата і жабы.

  • Дзесьці яна магла б адпачываць, дзесьці - гайдацца на арэлях.
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзесьці яна магла б адпачываць, дзесьці - гайдацца на арэлях.

  • Альфрэд Мікус упэўнены, што макраздымка дае магчымасць любому чалавеку адчуць сябе ліліпутам у краіне Гулівераў.
    © Sputnik Альфред Микус

    Альфрэд Мікус упэўнены, што макраздымка дае магчымасць любому чалавеку адчуць сябе ліліпутам у краіне Гулівераў.

  • Менавіта макраздымка дазваляе заўважыць прыгажосць, якую складана прыкмеціць няўзброеным вокам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Менавіта макраздымка дазваляе заўважыць прыгажосць, якую складана прыкмеціць няўзброеным вокам.

  • Звычайнае лісце становіцца нечакана прывабным.
    © Sputnik Альфред Микус

    Звычайнае лісце становіцца нечакана прывабным.

  • Варта толькі прыгледзецца.
    © Sputnik Альфред Микус

    Варта толькі прыгледзецца.

  • Макраздымка - вельмі папулярны зараз спосаб фотаздымкі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Макраздымка - вельмі папулярны зараз спосаб фотаздымкі.

  • Гэта захапляльная і пазнавальная справа, якая таксама дапамагае справіцца з пэўнымі страхамі.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэта захапляльная і пазнавальная справа, якая таксама дапамагае справіцца з пэўнымі страхамі.

  • Пабачыўшы зблізку павучка ці іншых насякомых людзі перастаюць іх баяцца.
    © Sputnik Альфред Микус

    Пабачыўшы зблізку павучка ці іншых насякомых людзі перастаюць іх баяцца.

  • Некаторыя макрафотаздымкі выглядаюць вельмі канцэптуальна.
    © Sputnik Альфред Микус

    Некаторыя макрафотаздымкі выглядаюць вельмі канцэптуальна.

  • Надакучылі дажджы і шэрыя хмары на вуліцы?
    © Sputnik Альфред Микус

    Надакучылі дажджы і шэрыя хмары на вуліцы?

  • Глядзіце фотастужку Sputnik і не забывайцеся, што вясна нікуды не падзелася.
    © Sputnik Альфред Микус

    Глядзіце фотастужку Sputnik і не забывайцеся, што вясна нікуды не падзелася.

Тэги:
Беларусь, Прырода

Мінчане ў масках: як праходзіць жыццё без каранціну

49
(абноўлена 16:12 16.05.2020)
  • Мінчане ў масках
  • Хуткая дапамога ў Мінску
  • Мінчане ў масках
  • Мінчане ў масках
  • Мінчане ў масках
  • Дэзінфекцыя мінскіх вуліц праводзіцца штодня
  • Камунальныя машыны мыюць вуліцы Мінска.
  • Мінчане ў масках
  • Мінчане ў масках
  • Мінская кавярня
  • Мінчане ў масках
  • Мінчане ў масках
  • Ежа на вынас і на вываз карыстаецца папулярнасцю
  • Маскі для дзяцей прапануюць у краме адзення
  • Мінчане ў масках
  • Мінчане ў масках
  • Мінчане ў масках
  • Мінчане ў масках
  • Мінчане ў масках
На першы погляд жыццё ў беларускай сталіцы падобнае на звычайныя дні да пандэміі, калі б не вялікая колькасць людзей у масках. Акрамя таго, асабліва ў пятніцу прыкметна пусцеюць крамы і кафэ, якія, здавалася б, чакаюць наведвальнікаў.

Жыццё ў Мінску, нягледзячы на каронавірус, не спыняецца: жыхары горада ўсё ж вымушаны выходзіць на вуліцы - хтосьці спяшаецца на працу або з яе, хтосьці адправіўся ў краму. Ёсць і тыя, хто, нягледзячы на папярэджанні, наведваюць кафэ і гандлёвыя цэнтры.

Аднак, як можна заўважыць, людзей у горадзе ў гадзіны пік стала менш. Прычым многія адказна ставяцца да паходаў у людныя месцы - у пераважнай большасці ёсць маскі.

Што адбываецца на вуліцах беларускай сталіцы без каранціна, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

49
  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Мінчане ў масках ужо не рэдкасць.

  • Хуткая дапамога ў Мінску
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На раніцу 15 мая ў Беларусі было зарэгістравана 27 730 выпадкаў заражэння каронавірусам.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Асабліва ў транспарце многія аддаюць перавагу ахове сябе.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На гэтым тыдні адчувальна пахаладала. Аднак у скверах па-ранейшаму шмат людзей.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Многія грамадзяне Беларусі вымушаны ездзіць на працу.

  • Дэзінфекцыя мінскіх вуліц праводзіцца штодня
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Дэзінфекцыя мінскіх вуліц праводзіцца штодня.

  • Камунальныя машыны мыюць вуліцы Мінска.
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Камунальныя машыны мыюць вуліцы Мінска.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Моладзь хутка прызвычаілася да новых жыццёвых абставінаў.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Хоць далёка не ўсе мінчане ў масках.

  • Мінская кавярня
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Мінскія кавярні страцілі частку сваіх наведвальнікаў, але ўсё ж такі не пустуюць.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У транспарце шмат пасажыраў, і выконваць сацыяльную дыстанцыю атрымліваецца не заўсёды.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пажылыя людзі імкнуцца выконваць меры засцярогі - многія апранаюць маскі і пальчаткі.

  • Ежа на вынас і на вываз карыстаецца папулярнасцю
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Ежа на вынас і "на вываз" карыстаецца папулярнасцю.

  • Маскі для дзяцей прапануюць у краме адзення
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Маскі для дзяцей прапануюць у краме адзення

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пакупнікоў у гандлёвых цэнтрах няшмат.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вітрына крамы аформлена згодна з патрабаваннямі часу.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Здаецца, што вулічны гандаль больш бяспечны, чым таўханіна ў душнай краме.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    У пераходах гандаль таксама не спыняўся.

  • Мінчане ў масках
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Сэлфі ў масках: потым будзе што ўспомніць.

Тэги:
каронавірус, Беларусь, Мінск
Тэмы:
Каронавірус COVID-19
Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

Расія прапанавала СААЗ восем вакцын ад COVID-19

0
(абноўлена 16:37 28.05.2020)
Прадстаўнік СААЗ у Расіі адзначыла, што тыдзень таму было зарэгістравана 124 патэнцыйныя вакцыны ва ўсім свеце.

МІНСК, 28 мая - Sputnik. Расія прапанавала Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) восем вакцын-кандыдатаў ад каронавіруса, заявіла прадстаўнік СААЗ у РФ Меліта Вуйновіч.

"Уклад Расіі вельмі вялікі. Мы маем рэгістрацыю васьмі вакцын-кандыдатаў з розных інстытутаў РФ", - сказала Вуйновіч падчас анлайн-сходу навуковага савета РАН "Навукі аб жыцці" на тэму "Вакцыны да COVID-19: прагнозы і рэальнасць", арганізаванага МІА "Россия сегодня".

Паводле яе слоў, па стане на 22 мая ёсць 124 патэнцыйныя вакцыны-кандыдаты ад вытворцаў, якія апавясцілі СААЗ. Вуйновіч выказала здагадку, што на сённяшні дзень іх можа быць больш. "Але гэта тыя, якія далі нам інфармацыю і прайшлі праз крытэрыі ацэнкі. З іх дзесяць знаходзяцца на стадыі клінічнай ацэнкі, а 114 - на даклінічнай стадыі", - патлумачыла прадстаўнік СААЗ.

Напярэдадні стала вядома, што дзяржаўны навуковы цэнтр вірусалогіі і біятэхналогіі "Вектар" Расспажыўнагляда з 29 чэрвеня прыступіць да клінічных выпрабаванняў вакцыны ад COVID-19.

0
Тэги:
каронавірус, СААЗ, Расія
Тэмы:
Каронавірус COVID-19