Клубніцы пайшлі! Як ідзе збор і продаж ягад у вёсцы Дварэц

49
(абноўлена 16:16 15.06.2020)
  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна

  • Продаж клубніц на сезонным рынку ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна

  • Клубнічны фэст у Дварцы
  • Клубнічны фэст у Дварцы
Перасякаючы мяжу Гомельшчыны і Брэстчыны па трасе М10, адразу заўважаеш згорбленыя спіны людзей, якія збіраюць клубніцы. Праз некалькі дзясяткаў кіламетраў дарога прыводзіць у вёску з гучнай назвай Дварэц, сталіцу гэтай клубнічнай краіны.

У палешукоў ў 35 градусную спякоту стартаваў гарачы сезон па зборы салодкай ягады. Ужо некалькі дзён таму на сезонным рынку сапраўдным чырвоным канвеерам выглядае пляцоўка па закупцы клубніц. Ягаду можна ўбачыць у багажніках аўтамабіляў, на веласіпедах, мотаблоках і ў вёдрах, у руках пешаходаў, на конных павозках. Тут яна трапляе ў скрынкі закупнікоў, якія павязуць яе далей па Беларусі, у Расію. Праўда, закупнікі старанна хаваюць месца дастаўкі клубніц ад прадаўцоў і вадзіцеляў-канкурэнтаў. Збор і закупка клубніц толькі пачаліся, і кошты іх пакупкі ў мясцовага насельніцтва даходзяць да 6 рублёў за кілаграм.

У шматлікіх вёсках Лунінецкага раёна клубніцы вырошчваюць практычна на ўсіх прысядзібных участках і вялікіх палях, старыя і маладыя жыхары, буйныя фермеры і дробныя падворкі. Спосабы першымі сарваць і прадаць ягаду таксама ў кожнага свае. Хтосьці гадуе клубніцы на саломе, хтосьці выкарыстоўвае чорнае агравалакно, з адтулін якога ў больш прагрэтай зямлі хутчэй вырастае буйная ягада, хтосьці выкарыстоўвае чорную або светлую плёнку, прызначаную таксама для прагрэву зямлі.

Па словах мясцовага фермера Дзмітрыя, пажылыя вопытныя старажылыі, якія вырошчваюць клубніцы ўсё жыццё, сталі саступаць маладым і прадпрымальным. Бо, напрыклад, кілаграм фунгіцыду, які разводзіцца на ваде на 1 гектар для абароны ад шэрай і пладовай гнілі і іншых хвароб каштуе 150 долараў, а стограммовую пачку для меншых плошчаў наогул прадаюць за 45 рублёў. Вядома, такія кошты ўжо не па кішэні простым сельскім жыхарам.

Клубнічны сезон тут будзе працягвацца некалькі тыдняў і скончыцца штогадовым святам: фэст "Лунінецкія клубніцы" кожны год зазывае гасцей смачнай палянай і клубнічны багаццем.

49
  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    У палешукоў ў 35 градусную спякоту стартаваў гарачы сезон па зборы салодкай ягады.

  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    У шматлікіх вёсках Лунінецкага раёна клубніцы вырошчваюць практычна на ўсіх прысядзібных участках і вялікіх палях, старыя і маладыя жыхары, буйныя фермеры і дробныя падворкі.

  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Спосабы першымі сарваць і прадаць ягаду таксама ў кожнага свае.

  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Хтосьці гадуе клубніцы на саломе, хтосьці выкарыстоўвае чорнае агравалакно, з адтулін якога ў больш прагрэтай зямлі хутчэй вырастае буйная ягада, хтосьці выкарыстоўвае чорную або светлую плёнку, прызначаную таксама для прагрэву зямлі.

  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Збіраюць клубніцы як толькі яны пачынаюць чырванець.

  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Па словах мясцовага фермера Дзмітрыя, пажылыя вопытныя старажылы, якія вырошчваюць клубніцы ўсё жыццё, сталі саступаць маладым і прадпрымальным.

  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Напрыклад, кілаграм фунгіцыду, які разводзіцца на ваде на 1 гектар для абароны ад шэрай і пладовай гнілі і іншых хвароб каштуе 150 долараў, а стограммовую пачку для меншых плошчаў наогул прадаюць за 45 рублёў.

  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Вядома, такія кошты ўжо не па кішэні простаму вясковаму жыхару.

  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Перасякаючы мяжу Гомельшчыны і Брэстчыны па трасе М10 Гомель - Кобрын, адразу заўважаеш згорбленыя спіны людзей, якія збіраюць клубніцы.

  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    Виктор Драчев

    Дапамагаюць збіраць клубніцы ўсе - нават маленькія дзеці.

  • Збор клубніц у вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    У навакольных ад Дварца вёсках Цна і Бродніца сельскі савет выдзеліў прыватнікам і буйным фермерам велізарныя палі для пасеваў клубніцаў.

  • Продаж клубніц на сезонным рынку ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Ужо некалькі дзён таму на сезонным рынку сапраўдным чырвоным канвеерам выглядае пляцоўка па закупцы клубніц.

  • Продаж клубніц на сезонным рынку ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Ягаду можна ўбачыць у багажніках аўтамабіляў, на веласіпедах, мотаблоках і ў вёдрах, у руках пешаходаў, на конных павозках.

  • Продаж клубніц на сезонным рынку ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Тут яна трапляе ў скрынкі закупнікоў, якія павязуць яе далей па Беларусі, у Расію.

  • Продаж клубніц на сезонным рынку ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Праўда, закупнікі старанна хаваюць месца дастаўкі клубніц ад прадаўцоў і вадзіцеляў-канкурэнтаў.

  • Продаж клубніц на сезонным рынку ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Нарыхтоўшчыкі актыўна скупляюць духмяную ягаду - машынамі тут застаўлены ўвесь рынак.

  • Продаж клубніц на сезонным рынку ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Збор і закупка клубніц толькі пачаліся, і кошты іх пакупкі ў мясцовага насельніцтва даходзяць да 6 рублёў за кілаграм.

  • Продаж клубніц на сезонным рынку ў вёсцы Дварэц Лунінецкага раёна
    © Sputnik Виктор Драчев

    Гандаль клубніцамі традыцыйна ідзе і на трасе.

  • Клубнічны фэст у Дварцы
    © Sputnik Виктор Драчев

    Клубнічны сезон тут будзе працягвацца некалькі тыдняў і скончыцца штогадовым святам. Клубнічны фэст тут звычайна праводзяць у ліпені.

  • Клубнічны фэст у Дварцы
    © Sputnik Виктор Драчев

    Свята пад назвай "Лунінецкія клубніцы" кожны год зазывае гасцей смачнай палянай і клубнічным багаццем. Зусім хутка!

Тэги:
клубніцы, Лунінецкі раён

Брэсцкі канструктывізм: экскурсія для знатакоў стылю

16
(абноўлена 09:43 10.07.2020)
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце

  • Валанцёры распавядаюць аб брэсцкім канструктывізме з дапамогай налепак у кавярнях горада
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
  • Будынак гісторыка-культурнага значэння
  • На адну з экскурсій па мадэрнісцкім Брэсце запрасілі Міхала Пшчулкоўскага
Неабыякавыя берасцейцы стварылі праект папулярызацыі гарадской забудовы ў стылі канструктывізму. Для знатакоў міжваеннай архітэктуры яны падрыхтавалі анлайн карту, а гараджане могуць паўдзельнічаць у выратаванні помнікаў.

"Брэсцкі канструктывізм" - так у горадзе над Бугам называюць архітэктуру, пабудаваную тут у 1920-30-х гадах. Спецыялісты адносяць яе да агульнаеўрапейскага стылю мадэрнізму, які ў свой час адмовіўся ад старых традыцый.

Гэты стыль ўключае ў сябе функцыяналізм, канструктывізм, манументалізм і іншыя стылістычныя напрамкі. У Брэсце яго можна пазнаць па некалькіх характэрных рысах. Гэта выкарыстанне простых кубічных формаў, пераменная вышыня будынкаў, стужачныя вокны і плоскія дахі.

У канструктывісцкім духу берасцейцы будавалі не толькі жылыя дамы. Храмы, адміністрацыйныя будынкі, турма, установы аховы здароўя і адукацыі - новы стыль удала ўпісаўся ў гарадскую тканіну. Да прыкладу, амаль увесь паўднёва-заходні бок галоўнай гарадской плошчы - запар помнікі эпохі 1920-30-х.

Одна из волонтеров проекта Марина Завражная
© Sputnik Артем Кирьянов
Адна з валанцёраў праекта Марына Заўражная распавядае, што да нядаўніх часоў валанцёры знаёмілі берасцейцаў з канструктывізмам на "Мадэрнісцкіх шпацырах". Пакуль экскурсіі вырашылі адкласці з-за эпідэміялагічнага становішча.

Сёння ў Брэсце налічваецца больш за два дзясяткі будынкаў у гэтым стылі. Знайсці іх і пазнаёміцца з гісторыяй славутасцяў можна на анлайн карце праекта. Таксама валанцёры распрацавалі алгарытмы выратавання помнікаў архітэктуры ў выпадку пагрозы іх захаванасці.

16
  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Мабыць, самы незвычайны прыклад брэсцкага канструктывізму - кірха на сучаснай вуліцы Карла Маркса. Яе пабудавалі ў 1938 годзе для евангелісцка-аўгсбургскай абшчыны горада з 198 вернікаў. У савецкі час тут працаваў кінатэатр "Змена", а цяпер будынак займае рэкламнае агенцтва.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Адзін з найбуйнейшых помнікаў канструктывізму - будынак былой швейнай фабрыкі "Надзея". Будаваўся ён як дом Яніны Урбановіч. Берасцейцы кажуць, па форме дом чымсьці нагадвае знакаміты хмарачос- "прас" у Нью-Ёрку. Пасля рамонту тут з'явіліся офісы ў стылі лофт.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    На паўднёва-заходнім баку плошчы Леніна ў стылі канструктывізму пабудаваны не толькі будынак цяперашняга аблвыканкама. Упраўленне КДБ, адміністрацыя Ленінскага раёна, бальніца хуткай дапамогі - цэлая вуліца стала вялікім помнікам стылю.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik из личного архива Юрия Рубашевского

    У стылі канструктывізму планавалі перабудаваць і галоўны каталіцкі храм Брэста. Але з-за вайны планам было не наканавана спраўдзіцца. Так што Крыжаўзвіжанскі касцёл застаўся ў ранейшых формах позняга класіцызму.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Традыцыі "брэсцкага канструктывізму" жывыя і сёння: архітэктары выкарыстоўваюць традыцыйныя мясцовыя формы пры ўзвядзенні новых будынкаў у цэнтры горада.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Усе помнікі архітэктуры брэсцкага канструктывізму і іх гісторыя сабраныя на адной анлайн карце.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Марта Мартынюк

    На жаль, гэты "цацачны" асабняк 1937 года ў рэдкім стылі стрымлайн мадэрна выратаваць не ўдалося. Будынак павольна руйнаваўся з-за будаўніцтва па суседстве тэатра лялек. Помнік архітэктуры састарэў, яго пазбавілі статусу гісторыка-культурнай каштоўнасці і знеслі год таму.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    У гэтым доме з характэрным для канструктывізму стужачным шкленнем сёння працуе знакаміты брэсцкі майстар Мікалай Кузьміч.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    "За польскім часам" берасцейцы атрымалі нават спартыўны манеж у стылі канструктывізму. У ынаш час ён застаецца дзеючым, а час ад часу тут адбываліся гарадскія выставы-кірмашы.

  • Валанцёры распавядаюць аб брэсцкім канструктывізме з дапамогай налепак у кавярнях горада
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Валанцёры распавядаюць аб брэсцкім канструктывізме з дапамогай налепак у кавярнях горада.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Эпоха брэсцкага канструктывізму памятае і прысуд Веры Харужай. У гэтым будынку ў 1927 году падпольшчыцу асудзілі на шэсць гадоў катаргі.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Турысты могуць пазнаёміцца з архітэктурай мадэрна і па выдадзенай праектам брашуры. Усе помнікі міжваеннай эпохі сабраны ў адным выданні - па ім лёгка арыентавацца падчас прагулкі па горадзе.

  • Будынак у стылі канструктывізму ў Брэсце
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Дом у стылі канструктывізму пабудаваў для сябе і галоўны прадстаўнік брэсцкай школы мадэрна Юзэф Бараньскі. Архітэктар меў асабістую гербавую пячатку і валодаў правам праектаваць будынкі любой складанасці. Яму належаць шматлікія знакавыя для горада збудаванні: філармонія, корпус чыгуначнага каледжа і касцёл на Граеўцы ў форме паравоза.

  • Будынак гісторыка-культурнага значэння
    © Sputnik Артем Кирьянов

    Амаль усе помнікі гэтай эпохі ў Брэсце ўключаныя ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны. На выпадак пагрозы захаванасці будынкаў валанцёры падрыхтавалі тры алгарытмы дзеянняў, якія дапамогуць выратаваць помнікі архітэктуры.

  • На адну з экскурсій па мадэрнісцкім Брэсце запрасілі Міхала Пшчулкоўскага
    © Sputnik Артем Кирьянов

    На адну з экскурсій па мадэрнісцкім Брэсце запрасілі Міхала Пшчулкоўскага - буйнога польскага спецыяліста па архітэктуры канструктывізму. Натхніўшыся тэмай, адна з валанцёраў праекта напісала ўласную навуковую працу аб брэсцкім мадэрне.

Тэги:
спадчына, архітэктура, Брэст

Як адсвяткавалі беларускае Купалле на Віцебшчыне - фота

84
(абноўлена 13:20 07.07.2020)
  • Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны.
  • З прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыла шэраг дадатковых сэнсаў.
  • У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва Купалле асацыявалася са словам купаць, апускаць у ваду, як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.
  • Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы.
  • Дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці.
  • Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.
  • Акрамя зёлак таксама збіралі дровы і салому для вогнішча.
  • Яго запальвалі звычайна каля вялікага дрэва, на беразе ракі, побач з полем, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка, калі яно было вялікім.
  • На вянках варажылі: дзяўчыны кідалі іх у ваду і глядзелі, да якога берага паплыве вянок – туды і замуж пойдзе. Далучаліся да варажбы і хлопцы: пара разам кідала вянкі ў ваду: калі яны плылі побач, у сям'і ўсё будзе добра, калі ж адплывалі адзін ад аднаго – ладу не будзе.
  • Дрэнным знакам лічылася, калі вянок тануў – гэта лічылася прадвесцем цяжкай хваробы або нават смерці.
  • Удзельнікі полацкага фальклорнага курта Варган пад кіраўніцтвам знаўцы і збіральніцы народных песень Вольгі Емяльянчык не першы год ладзяць святкаванне Купалля на возеры Шо Глубокскага раёна.
  • Госці свята ўдзельнічаюць у абрадах, складаюць вогнішча, робяць вяночкі, абавязкова спяваюць абрадавыя купальскія песні Падзвіння і Паазер'яі танчаць.
  • Яшчэ адзін пункт праграммы - каштаванне крупніка і купальскага сыру.
  • Крупнік - традыцыйны купальскі напой з зёлак.
  • Карагод - неад'емны элемент купальскага свята. Яго вадзілі вакол вогнішча або побач.
  • Звычайна вянкі адпраўлялі з берага, але былі шчаслівіцы, якія плавалі на лодцы для гэтага.
  • З Купаллем звязаная легенда пра папараць-кветку. Яе адпраўляліся шукаць позна ўначы.
  • Магічная кветка, па ўяўленнях беларусаў, магла дапамагчы таму, хто знойдзе яе, размаўляць з усімі звярамі і птушкамі, а таксама адкрые яму, дзе схаваныя старажытныя скарбы.
  • Квітнее яна толькі адну ноч у годзе – на Купалле, і да таго ж – усяго некалькі секунд.
  • Знайсці яе вельмі няпроста, ды і не кожнаму яна даецца ў рукі.
  • З купальскім вогнішчам звязаныя цікавыя абрады.
  • Так, лічылася, што калі пераскочыць праз яго, можна ачысціцца ад усяго дрэннага, што накапілася на працягу года.
  • Калі пара пераскочыць вогнішча, узяўшыся за рукі, яны ўжо ніколі не расстануцца.
  • Скакалі праз вогнішча і дзяўчаты, каб паваражыць на замужжа: калі да спадніцы прычэпіцца некалькі іскарак, хутка да яе прыедуць сваты.
  • Агонь купальскага вогнішча прыносілі да сябе і запальвалі ад яго печ, каб захаваць часцінку яго дабраславення.
Удзельнікі полацкага фальклорнага гурта "Варган" не першы год ладзяць свята Купалле ў лепшых беларускіх традыцыях. Як у гэтым годзе прайшло святкаванне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Старажытнае свята Купалле вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды, але з прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыло шэраг дадатковыз сэнсаў. У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля і пераўтварылася ў Івана Купалу.

На Беларусі традыцыі святкаваць Купалле захавалася дагэтуль. Шматлікія фальклорныя калектывы і проста аматары беларускіх традыцый традыцыйна ладзяць святы з выкананнем пэўнага набору абрадаў. Прыгожыя і таямнічыя відовішчы заўсёды прыцягваюць шмат гледачоў.

Удзельнікі полацкага фальклорнага курта "Варган" пад кіраўніцтвам знаўцы і збіральніцы народных песень Вольгі Емяльянчык не першы год ладзяць святкаванне Купалля на возеры Шо Глубокскага раёна. Госці свята ўдзельнічаюць у абрадах, складаюць вогнішча, робяць вяночкі, абавязкова спяваюць абрадавыя купальскія песні Падзвіння і Паазер'яі танчаць. Яшчэ адзін пункт праграммы - каштаванне традыцыйнага святочнага напою - крупніка - і купальскага сыру.

Як у гэтым годзе прайшло святкаванне, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

84
  • Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Купалле, якое святкуецца ў ноч з 6 на 7 чэрвеня, вядома як свята ўшанавання сонца і жыватворных сіл прыроды з даўніны.

  • З прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыла шэраг дадатковых сэнсаў.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    З прыходам хрысціянскай традыцыі на беларускія землі яно набыла шэраг дадатковых сэнсаў.

  • У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва Купалле асацыявалася са словам купаць, апускаць у ваду, як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    У выніку свята супала з днём нараджэння Іаана Хрысціцеля – назва "Купалле" асацыявалася са словам "купаць", "апускаць у ваду", як пры абрадзе хрышчэння. Так старажытнае Купалле ператварылася ў Івана Купалу.

  • Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Рыхтавацца да святочнай ночы пачыналі ад самай раніцы.

  • Дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Дзяўчыны і жанчыны ішлі ў поле, спявалі абрадавыя песні і збіралі зёлкі, якія ў гэты дзень нібыта набывалі не толькі лекавыя, але і магічныя ўласцівасці.

  • Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Гаючыя зёлкі звычайна свяцілі ў царкве. Дадому іх прыносілі цэлымі снапамі, упрыгожвалі хату, пакідалі сушыцца і, канешне, плялі вянкі з кветак.

  • Акрамя зёлак таксама збіралі дровы і салому для вогнішча.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Акрамя зёлак таксама збіралі дровы і салому для вогнішча.

  • Яго запальвалі звычайна каля вялікага дрэва, на беразе ракі, побач з полем, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка, калі яно было вялікім.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Яго запальвалі звычайна каля вялікага дрэва, на беразе ракі, побач з полем, на выгане або нават на галоўнай плошчы мястэчка, калі яно было вялікім.

  • На вянках варажылі: дзяўчыны кідалі іх у ваду і глядзелі, да якога берага паплыве вянок – туды і замуж пойдзе. Далучаліся да варажбы і хлопцы: пара разам кідала вянкі ў ваду: калі яны плылі побач, у сям'і ўсё будзе добра, калі ж адплывалі адзін ад аднаго – ладу не будзе.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На вянках варажылі: дзяўчыны кідалі іх у ваду і глядзелі, да якога берага паплыве вянок – туды і замуж пойдзе. Далучаліся да варажбы і хлопцы: пара разам кідала вянкі ў ваду: калі яны плылі побач, у сям'і ўсё будзе добра, калі ж адплывалі адзін ад аднаго – ладу не будзе.

  • Дрэнным знакам лічылася, калі вянок тануў – гэта лічылася прадвесцем цяжкай хваробы або нават смерці.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Дрэнным знакам лічылася, калі вянок тануў – гэта лічылася прадвесцем цяжкай хваробы або нават смерці.

  • Удзельнікі полацкага фальклорнага курта Варган пад кіраўніцтвам знаўцы і збіральніцы народных песень Вольгі Емяльянчык не першы год ладзяць святкаванне Купалля на возеры Шо Глубокскага раёна.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Удзельнікі полацкага фальклорнага курта "Варган" пад кіраўніцтвам знаўцы і збіральніцы народных песень Вольгі Емяльянчык не першы год ладзяць святкаванне Купалля на возеры Шо Глубокскага раёна.

  • Госці свята ўдзельнічаюць у абрадах, складаюць вогнішча, робяць вяночкі, абавязкова спяваюць абрадавыя купальскія песні Падзвіння і Паазер'яі танчаць.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Госці свята ўдзельнічаюць у абрадах, складаюць вогнішча, робяць вяночкі, абавязкова спяваюць абрадавыя купальскія песні Падзвіння і Паазер'яі танчаць.

  • Яшчэ адзін пункт праграммы - каштаванне крупніка і купальскага сыру.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Яшчэ адзін пункт праграммы - каштаванне крупніка і купальскага сыру.

  • Крупнік - традыцыйны купальскі напой з зёлак.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Крупнік - традыцыйны купальскі напой з зёлак.

  • Карагод - неад'емны элемент купальскага свята. Яго вадзілі вакол вогнішча або побач.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Карагод - неад'емны элемент купальскага свята. Яго вадзілі вакол вогнішча або побач.

  • Звычайна вянкі адпраўлялі з берага, але былі шчаслівіцы, якія плавалі на лодцы для гэтага.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Звычайна вянкі адпраўлялі з берага, але былі шчаслівіцы, якія плавалі на лодцы для гэтага.

  • З Купаллем звязаная легенда пра папараць-кветку. Яе адпраўляліся шукаць позна ўначы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    З Купаллем звязаная легенда пра папараць-кветку. Яе адпраўляліся шукаць позна ўначы.

  • Магічная кветка, па ўяўленнях беларусаў, магла дапамагчы таму, хто знойдзе яе, размаўляць з усімі звярамі і птушкамі, а таксама адкрые яму, дзе схаваныя старажытныя скарбы.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Магічная кветка, па ўяўленнях беларусаў, магла дапамагчы таму, хто знойдзе яе, размаўляць з усімі звярамі і птушкамі, а таксама адкрые яму, дзе схаваныя старажытныя скарбы.

  • Квітнее яна толькі адну ноч у годзе – на Купалле, і да таго ж – усяго некалькі секунд.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Квітнее яна толькі адну ноч у годзе – на Купалле, і да таго ж – усяго некалькі секунд.

  • Знайсці яе вельмі няпроста, ды і не кожнаму яна даецца ў рукі.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Знайсці яе вельмі няпроста, ды і не кожнаму яна даецца ў рукі.

  • З купальскім вогнішчам звязаныя цікавыя абрады.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    З купальскім вогнішчам звязаныя цікавыя абрады.

  • Так, лічылася, што калі пераскочыць праз яго, можна ачысціцца ад усяго дрэннага, што накапілася на працягу года.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Так, лічылася, што калі пераскочыць праз яго, можна ачысціцца ад усяго дрэннага, што накапілася на працягу года.

  • Калі пара пераскочыць вогнішча, узяўшыся за рукі, яны ўжо ніколі не расстануцца.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Калі пара пераскочыць вогнішча, узяўшыся за рукі, яны ўжо ніколі не расстануцца.

  • Скакалі праз вогнішча і дзяўчаты, каб паваражыць на замужжа: калі да спадніцы прычэпіцца некалькі іскарак, хутка да яе прыедуць сваты.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Скакалі праз вогнішча і дзяўчаты, каб паваражыць на замужжа: калі да спадніцы прычэпіцца некалькі іскарак, хутка да яе прыедуць сваты.

  • Агонь купальскага вогнішча прыносілі да сябе і запальвалі ад яго печ, каб захаваць часцінку яго дабраславення.
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Агонь купальскага вогнішча прыносілі да сябе і запальвалі ад яго печ, каб захаваць часцінку яго дабраславення.

Тэги:
Віцебская вобласць, Купалле
Тэмы:
Спадчына: традыцыі і вераванні нашых продкаў
Паэтычны батл Вершус прайшоў у Мінску

Тэст: адгадай Колас ці Купала?

433
(абноўлена 10:05 10.07.2020)
Нягледзячы на тое, што вершы двух песняроў беларускай зямлі добра вядомыя кожнаму школьніку, іх даволі часта блытаюць.

Якуб Колас і Янка Купала – дзве асобы, з якімі, сапраўды, асацыюецца беларуская паэзія. Абодва яны шчыра спачувалі нядолі роднай зямлі, абодва заклікалі працаваць, вучыцца і любіць Беларусь і беларускую мову. Вершы, паэмы і празаічныя творы Янкі Купалы і Якуба Коласа добра вядомыя кожнаму беларусу са школы.

Ці зможаце вы пазнаць радкі з вядомых твораў паэтаў – або, калі не памятаеце, паспрабаваць пазнаць стыль?

433
Тэги:
Вершы, тэст, Якуб Колас, Янка Купала
Тэмы:
Беларуская літаратура
По теме
Тэст: ці ведаеце вы беларускія прыказкі
Тэст: ці пазнаеце вы беларускія фразеалагізмы па эмодзі?
Тэст: ці добра вы ведаеце беларускія фразеалагізмы?
Тэст: пазнай Міцкевіча на партрэце
Тэст: якія беларускія творы схаваліся за эмодзі
Тэст: Багдановіч ці не?