Беларускія пратэсты падтрымалі ў краінах-суседзях - фота

39
(абноўлена 14:50 24.08.2020)
  • Акцыя адбылася каля пасольства Беларусі ў Маскве 23 жніўня.
  • Людзі выйшлі ў падтрымку марша салідарнасці ў Мінску
  • Акцыі праходзяць тут каля пасольства штодня
  • Жыхары Літвы ў знак салідарнасці з беларускім пратэстам сталі ў ланцуг
  • Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа (другі справа) утварае жывы ланцуг салідарнасці
  • Даўжыня жывога ланцуга склала больш за 30 кіламетраў
  • Удзельнікі акцыі Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі ў Рызе
  • Удзельнікі акцыі Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі ў Рызе
  • Удзельнікі акцыі Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі ў Рызе
  • Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс (другі злева) удзельнічае ў акцыі салідарнасці
  • Акцыя ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі
  • Акцыя ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі
  • Акцыя ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі
  • Акцыя ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі
  • Жыхары Варшавы трымаюць беларускія сцягі ў знак падтрымкі пратэстаў у суседняй Беларусі
  • Жыхары Варшавы трымаюць беларускія сцягі ў знак падтрымкі пратэстаў у суседняй Беларусі
  • Жыхары Чэхіі утварылі жывы ланцуг праз Карлаў мост у Празе
  • Жыхары Чэхіі утварылі жывы ланцуг праз Карлаў мост у Празе
Шматтысячны марш салідарнасці прайшоў напярэдадні ў Мінску, яго падтрымалі жыхары іншых гарадоў Беларусі, а таксама грамадзяне іншых дзяржаў - глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

Акцыя салідарнасці з беларускай апазіцыяй прайшла і ў Літве, дзе па меншай меры 50 тысяч чалавек сталі ў жывы ланцуг ад Кафедральнай плошчы Вільнюса да кантрольна-прапускнога пункта "Мядзінінкай" на літоўска-беларускай мяжы. У акцыі прыняў удзел дзеючы кіраўнік дзяржавы Гітанас Наўседа.

Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс прыняў удзел у акцыі "Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі" ў Рызе, дзе ўдзельнікі разгарнулі вялізны бела-чырвона-белы сцяг. Акцыі пратэсту прайшлі таксама каля пасольства Беларусі ў Маскве, на вуліцах Кіева, у польскай сталіцы Варшаве і на Карлавым мосце ў Празе.
Пратэстныя акцыі апазіцыі ў 15-ы дзень пасля прэзідэнцкіх выбараў прайшлі ў Мінску і ў шэрагу абласных гарадоў Беларусі ў нядзелю.

Масавыя пратэстныя акцыі пачаліся ў Беларусі пасля выбараў прэзідэнта 9 жніўня, на якіх, па дадзеных Цэнтрвыбаркама, перамог дзеючы кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка. У першыя дні акцыі душыліся сілавікамі, затым праваахоўныя органы спынілі разгоны удзельнікаў і ўжываць сілавыя метады. Акцыі праходзяць штодня ўжо другі тыдзень.

39
  • Акцыя адбылася каля пасольства Беларусі ў Маскве 23 жніўня.
    © Sputnik / Владимир Песня

    Акцыя адбылася каля пасольства Беларусі ў Маскве 23 жніўня.

  • Людзі выйшлі ў падтрымку марша салідарнасці ў Мінску
    © Sputnik / Владимир Песня

    Людзі выйшлі ў падтрымку марша салідарнасці ў Мінску.

  • Акцыі праходзяць тут каля пасольства штодня
    © Sputnik / Владимир Песня

    Акцыі праходзяць тут каля пасольства штодня.

  • Жыхары Літвы ў знак салідарнасці з беларускім пратэстам сталі ў ланцуг
    © AFP 2020 / PETRAS MALUKAS

    Жыхары Літвы ў знак салідарнасці з беларускім пратэстам сталі ў ланцуг ад Кафедральнай плошчы ў цэнтры літоўскай сталіцы да кантрольна-прапускнога пункта "Мядзінінкай" на літоўска-беларускай мяжы.

  • Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа (другі справа) утварае жывы ланцуг салідарнасці
    © AFP 2020 / PETRAS MALUKAS

    Прэзідэнт Літвы Гітанас Наўседа (другі справа) утварае жывы ланцуг салідарнасці, які паўстаў ад Вільні да Мядзінінкай.

  • Даўжыня жывога ланцуга склала больш за 30 кіламетраў
    © AFP 2020 / PETRAS MALUKAS

    Даўжыня жывога ланцуга склала больш за 30 кіламетраў. У акцыі прыняло ўдзел па меншай меры 50 тысяч чалавек.

  • Удзельнікі акцыі Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі ў Рызе
    © Sputnik / Сергей Мелконов

    Удзельнікі акцыі "Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі" ў Рызе разгарнулі вялізны сцяг.

  • Удзельнікі акцыі Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі ў Рызе
    Sputnik

    Жыхары Латвіі таксама сталі ў ланцуг.

  • Удзельнікі акцыі Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі ў Рызе
    Sputnik

    Былы мэр Рыгі Алег Бураў падчас акцыі "Балтыйскі шлях. Свабоду Беларусі" у Рызе.

  • Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс (другі злева) удзельнічае ў акцыі салідарнасці
    © Sputnik / Сергей Мелконов

    Прэзідэнт Латвіі Эгілс Левітс (другі злева) удзельнічае ў акцыі салідарнасці.

  • Акцыя ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі
    © Sputnik / Стрингер

    Удзельнікі акцыі ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі.

  • Акцыя ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі
    © Sputnik / Стрингер

    Актывісты прайшліся жывым ланцугом ад пасольства Беларусі ва Украіне да Майдана Незалежнасці.

  • Акцыя ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі
    © Sputnik / Стрингер

    Удзельнік акцыі ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі.

  • Акцыя ў Кіеве ў падтрымку пратэстоўцаў у Беларусі
    © Sputnik / Стрингер

    Акцыя праходзіла пад лозунгам "Шлях да свабоды", а даўжыня жывога ланцуга склала каля двух кіламетраў.

  • Жыхары Варшавы трымаюць беларускія сцягі ў знак падтрымкі пратэстаў у суседняй Беларусі
    © AP / Czarek Sokolowski

    Жыхары Варшавы трымаюць беларускія сцягі ў знак падтрымкі пратэстаў у суседняй Беларусі супраць прэзідэнта Аляксандра Лукашэнкі.

  • Жыхары Варшавы трымаюць беларускія сцягі ў знак падтрымкі пратэстаў у суседняй Беларусі
    © AP / Czarek Sokolowski

    У польскай сталіцы людзі таксама сталі ў ланцуг і разгарнулі бела-чырвона-белыя сцягі на мосце.

  • Жыхары Чэхіі утварылі жывы ланцуг праз Карлаў мост у Празе
    © REUTERS / DAVID W CERNY

    Жыхары Чэхіі таксама выйшлі на вуліцы.

  • Жыхары Чэхіі утварылі жывы ланцуг праз Карлаў мост у Празе
    © REUTERS / DAVID W CERNY

    Яны ўтварылі жывы ланцуг праз Карлаў мост у Празе падчас акцыі пратэсту супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Тэги:
акцыі пратэстаў
Тэмы:
Пратэсты пасля выбараў у Беларусі (149)

Выстава "Белагра" адкрылася ў Мінску

5
(абноўлена 10:26 30.09.2020)
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
  • Выстава Белагра - 2020
Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2020" адкрылася ў беларускай сталіцы. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, што ўбачылі наведвальнікі ў першы дзень.

Выставу "Белагра" ў гэтым годзе прымеркавалі да VII Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Сярод экспанатаў - лепшыя сельскагаспадарчыя распрацоўкі ў сферы жывёлагадоўлі, вытворчасці ўгнаенняў, аграпрамысловай тэхнікі, прадуктаў харчавання і адзення.

Арганізатары на адкрытай пляцоўцы прадставілі больш за 200 узораў сучаснай тэхнікі, якая прымяняецца ў сельскай гаспадарцы. У выставачным павільёне беларускія і замежныя вытворцы выставілі самае сучаснае абсталяванне і матэрыялы для перапрацоўкі сельскагаспадарчай прадукцыі.
Праграма выставы напоўнена В2В сустрэчамі, практычнымі дэманстрацыямі, прэзентацыямі, майстар-класамі і конкурсамі.

Падчас "Белагра" пройдуць ўсенародны дэгустацыйны Конкурс "Чэмпіён смаку", "Конкурс на лепшую племянную карову", Конкурс "Лепшы араты", выстава сельскагаспадарчых жывёл, дэманстрацыйныя паказы тэхнікі і іншыя мерапрыемствы. Упершыню адбудзецца конкурс "Лепшы племянны конь".

30-я Міжнародная спецыялізаваная выстава "Белагра-2020" пройдзе з 29 верасня па 4 кастрычніка ў Мінску на тэрыторыі Футбольнага манежа. У гэтым годзе ў аграрным форуме прымуць удзел каля 400 кампаній з 15 краін свету.

5
  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Кандытары прадставілі на выставе цуды кулінарыі, як напрыклад, гэты шакаладны цмок.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вар'яцкі Капялюшнік - сапраўдны твор мастацтва.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Дэгустацыя беларускіх сыроў.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вэнджанае парася на выставе - у цэнтры ўвагі.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Памідоры чэры асвяжаюць усё гэта мясное вар'яцтва.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    З мяса нашы кулінары могуць прыгатаваць усё, што заўгодна.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Кніга з сала ўжо стала традыцыйным упрыгажэннем вітрын.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Вось такі рамантычны карабель атрымаўся з сушак і хлеба.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Барбі ў беларускім хамоне - чым не лэдзі Гага?

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Яшчэ адзін ваў-экспанат: каўбасныя ружы.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Загадаць жаданне на "Белагра" можа кожны.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Дзяўчыны сустракаюць наведвальнікаў выставы ў масках.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Выстава сельгастэхнікі на Белагра - 2020.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Цікаўная козачка.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Традыцыйна на "Белагра" выбіраюць лепшую карову.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Свінкі спакойна рэагуюць на выставу і наведвальнікаў.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Гаспадыні рыхтуюць сваіх падапечных да конкурсу.

  • Выстава Белагра - 2020
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На выставе - унікальныя пароды баранчыкаў.

Тэги:
Выстава, Мінск

Менш пафасу, больш забавак: як прайшлі Дажынкі ў Чэрвені

50
(абноўлена 14:28 28.09.2020)
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
  • Дажынкі ў Чэрвені
Адно з любімых народных святаў ураджаю прайшло ў Мінскай вобласці ў мінулыя выхадныя. Як бавілі час жыхары і госці горада, глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

На мінулых выхадных у горадзе Чэрвень, што на Міншчыне, прайшло свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2020". Па словах наведвальнікаў, любімае многімі свята ўраджаю ў гэтым годзе атрымалася вельмі шчырым, без залішняга пафасу. Госці, якія прыехалі на свята з усіх куткоў Беларусі, спявалі, танчылі і весяліліся ад душы.

Завіталі ў Чэрвень і аграрыі з розных раёнаў вобласці: усе кажуць у адзін голас, што Чэрвень складана пазнаць. Горад вельмі змяніўся ў добры бок.

Святкаванне расцягнулася амальна дзве вуліцы. З аднаго боку былі крамы з рознымі прысмакамі, з другога - рамёсныя вырабы. Буйства колеру такое, што разбягаюцца вочы. Забавак хапіла і дарослым, і дзецям.

Як бавілі час жыхары і госці горада падчас "Дажынак", глядзіце ў фотастужцы Sputnik.

50
  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    На мінулых выхадных у горадзе Чэрвень, што на Міншчыне, прайшло свята працаўнікоў вёскі "Дажынкі - 2020"

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Па словах наведвальнікаў, любімае многімі свята ўраджаю ў гэтым годзе атрымалася вельмі шчырым...

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    ...без залішняга пафасу.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Госці прыехалі з усіх куткоў Беларусі.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Усе спявалі, танчылі і весяліліся ад душы.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Завіталі ў Чэрвень і аграрыі з розных раёнаў вобласці.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Усе кажуць у адзін голас, што Чэрвень складана пазнаць.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Горад вельмі змяніўся ў добры бок.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Святкаванне расцягнулася амаль на дзве вуліцы.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    . З аднаго боку былі крамы з рознымі прысмакамі.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    З другога - рамёсныя вырабы.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Беларускія майстры вельмі таленавітыя.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Кожны выраб выглядае як сапраўдны мастацкі твор.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Немагчыма адарваць вочы ад такой прыгажосці.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Часам прыходзіцца ламаць галаву, каб разабрацца, з чаго робяць такую прыгажосць.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Буйства колеру такое, што разбягаюцца вочы.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Забавак хапіла і дарослым, і дзецям.

  • Дажынкі ў Чэрвені
    © Sputnik Альфред Микус

    Шкадуеце, што не патрапілі ў Чэрвень?

Тэги:
Чэрвень, Дажынкі

Пра што дамаўляліся Лукашэнка і губернатар Браншчыны

0
(абноўлена 17:45 30.09.2020)
Губернатар вобласці адзначыў, што пра падзеі ў Беларусі на Браншчыне ведаюць не па чутках, бо рэгіёны знаходзяцца па суседству. У рэспубліцы шмат у каго ёсць знаёмыя і сваякі. Глядзіце на відэа, аб супрацоўніцтве ў якіх сферах дамаўляюцца Беларусь і Браншчына.

Губернатар Бранскай вобласці Аляксандр Багамаз сустрэўся з прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам. Бакі абмеркавалі магчымыя напрамкі эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку будаўніцтва.

Лукашэнка прапанаваў прыгледзецца да беларускага патэнцыялу ў гэтай сферы і вылучыць пляцоўку, якую беларусы забудавалі бы "пад ключ". Лукашэнка адзначыў - у Расіі цяпер дэфіцыт працоўнай сілы ў гэтай галіне.

Яшчэ адзін напрамак супрацоўніцтва - калійныя ўгнаенні. У рэгіёне развіваецца сельская гаспадарка, адзначыў мастакам, і угнаенняў з кожным годам трэба ўсё больш.

На тэрыторыі суседняй з расійскім рэгіёнам Гомельскай вобласці як раз будуецца новая шахта. Губернатар прапанаваў стварыць сумесны гандлёвы дом, які б прадаваў ўгнаенні ў расійскія рэгіёны.

"Нашы суседзі - гэта Курск, Арол, Варонеж. Усе мы адчуваем сёння праблему з пастаўкамі мінеральных угнаенняў, калійных угнаенняў", - адзначыў губернатар.

Асноўнай падзеяй у сферы рэгіянальнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі стаў сёмы Форум рэгіёнаў. Па яго выніках было падпісана кантрактаў на суму звыш 700 мільёнаў долараў.

0
Тэги:
Бранская вобласць, Беларусь