Археалагічны музей пад адкрытым небам – адзіны ў краіне турыстычны аб’ект, на якім можна пазнаёміцца з асаблівасцямі матэрыяльнай культуры і духоўнага жыцця старажытнага насельніцтва гэтых тэрыторый. Ён складаецца з трох экспазіцый, якія ахопліваюць перыд ад бронзавага стагоддзя да ранняга сярэнявечча. Тут знаходзяцца гаспадарчыя і жылыя пабудовы таго перыяду.
Незвычайная турыстычная кропка з’явілася на карце Белавежскай пушчы летам мінулага года. Старажытнае пасяленне спраектавана на гістарычным месцы – раней археалогі знайшлі тут гарадзішча жалезнага стагоддзя. Стваральнікі неаднаразова падкрэслівалі, што галоўная іх ідэя складаецца ў тым, што чалавек можа выкарыстоўваць гэты музей як машыну часу і з яе дапамогай перамяшчацца з жалезнага стаггоддзя ў бронзавае.
Ці атрымалася ў аўтараў праекта рэалізаваць сваю задумку, праверыў фотакарэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус.
Глядзіце таксама:
Археалагічны музей пад адкрытым небам – адзіны ў краіне турыстычны аб’ект, на якім можна пазнаёміцца з асаблівасцямі матэрыяльнай культуры і духоўнага жыцця старажытнага насельніцтва гэтых тэрыторый.
Археалагічны музей знаходзіцца на поўдні самага старога лесу Еўропы, дзе яго атачаюць маляўнічыя ландшафты даліны ракі Правая Лясная.
Ён складаецца з трох экспазіцый, якія ахопліваюць перыд ад бронзавага стагоддзя да ранняга сярэнявечча.
Тут знаходзяцца гаспадарчыя і жылыя пабудовы таго перыяду.
Незвычайная турыстычная кропка з’явілася на карце Белавежскай пушчы летам 2019 года.
У 2017 годзе былі выкананы першыя будаўнічыя працы.
Старажытнае пасяленне спраектавана на гістарычным месцы – раней археалогі знайшлі тут гарадзішча жалезнага стагоддзя.
Аб'екты і інтэр'еры экспазіцыі музея адноўлены на падставе вывучэння прадстаўленых археалагічных аналагаў.
Музей пад адкрытым небам пабудаваны згодна з "Дзяржаўнай праграмай аховы навакольнага асяроддзя і ўстойлівага выкарыстання прыродных рэсурсаў" на 2016 - 2020 гады.
Ён займае плошчу больш за 16 гектараў.
Цяпер любы ахвочы турыст можа азнаёміцца з унікальнай гісторыка-культурнай спадчынай нашай краіны.
Стваральнікі неаднаразова падкрэслівалі, што галоўная іх ідэя складаецца ў тым, што чалавек можа выкарыстоўваць гэты музей як машыну часу і з яе дапамогай перамяшчацца з жалезнага стаггоддзя ў бронзавае.
Каб знаёмства з культурай і побытам нашых продкаў было больш поўным, у музеі працуюць інтэрактыўныя пляцоўкі.
На пляцоўках можна знайсці рэчы каваля, жалезныя прылады працы і многае іншае.
Для аматараў нашай гісторыі - гэта самае лепшае месца.
Цікава!
Тонкая талія, прамыя або пазавіваныя валасы, ямачкі на шчоках і поўная адсутнасць вяснушак, ідэальна белыя або, наадварот, рознакаляровыя зубы, вялікія грудзі і маленькая ножка...
Патрабаванняў да знешняга выгляду жанчыны ва ўсе стагоддзі было вялікае мноства.
Але не ўсім пашчасціла нарадзіцца з патрэбнай формай твару, асінай таліяй, што ўжо казаць пра зубы або валасы. Але вельмі шмат хто гатовы на што заўгодна, абы адпавядаць стандартам: насіць гарсэт, бінтаваць ногі, фарбаваць зубы - што ўжо казаць пра такія банальныя рэчы як завіўка, выпростванне або афарбоўка валасоў.
А раз ёсць попыт - будзе і прапанова. Што прапаноўвалі ў XX стагоддзі жанчынам, каб "падагнаць" сваё цела пад стандарты прыгажосці - у фотастужцы Sputnik.
Глядзіце таксама:
Металічная канструкцыя выкарыстоўвалася пры правядзенні пілінга для выдалення вяснушак, у рот на час працэдуры ўстаўлялася спецыяльная дыхальная трубка. Венгрыя.
Рэкламная аб'ява "прадэзінфіцыраванай банкі стужачных чарвякоў" з загалоўкам: "Тлушч! Вораг, які скарачае ваша жыццё - выгнаны!". Рэклама абяцала, што ніякага шкоднага ўздзеяння не будзе, аднак сярод пабочных эфектаў былі дыярэя і боль у жываце.
Рэклама каўчукавых касметычных масак для выдалення маршчын і плям на твары.
Жаночыя зубы ў Японіі ў розны час вылучаліся колерам. У старажытнасці жанчыны пакрывалі зубы чорным лакам у знак прыгажосці. Пазней гэта стала звычаем толькі для замужніх жанчын. Тошыко Фукаям наносіць каляровае пакрыццё на свае зубы. 1966 год, Японія.
Шлем для завіўкі, Германія.
Правобраз сучасных прасікаў для валасоў. Цырульнік расчэсвае і гладзіць валасы мадэлі на дошцы, прызначанай для прасавання валасоў. Дошка зроблена так, каб адпавядаць контурам галавы і дазваляць валасам распускацца веерам. 20 кастрычніка 1965 года, Нью-Йорк.
Кітайская жанчына з нагамі пасля бінтавання. Кітайскія жанчыны здаўна спрабавалі зрабіць ногі сваіх дачок менш, звязваючы іх у дзяцінстве. Фота зроблена ў 1936 годзе.
"У вас прыгожы твар, але ўсё псуе нос?" Фотаздымак з публікацыі ў The Masses аб выпраўленні формы носа. 1916 год.
Мадэль у спіральным электрычным бюстгальтары для развіцця і ўмацавання бюста. Ён уключаў у сябе электрычны вібратар, які можна было насіць падчас працы. 1971 год, Брусэль.
Рэклама гарсэта, апублікаваная ў часопісе Les Modes у 1908 годзе.
Рэклама прылады для стварэння ямачак на шчоках у ЗША.
Кожны год мільёны ярка-аранжавых матылькоў адпраўляюцца ў неверагоднае падарожжа з Паўночнай Амерыкі ў Каліфорнію і Мексіку. У гэтым годзе іх колькасць рэзка ўпала да рэкордна нізкага ўзроўню.
Штогадовы зімовы падлік, які праводзіцца Таварыствам Xerces, зарэгістраваў менш за 2 тысячы заходніх матылькоў Данаіда Манарх, што сабраліся на дрэвах Каліфорніі, дзе яны групуюцца, каб сагрэцца. Манархі звычайна прыбываюць сюды ў пачатку лістапада і рассяляюцца па краіне з надыходам больш цёплага надвор'я ў сакавіку.
Іншае насельніцтва ўсходніх манархаў падарожнічае з паўднёвай Канады і паўночнага ўсходу Злучаных Штатаў праз тысячы кіламетраў, каб правесці зіму ў цэнтральнай Мексіцы. Паводле ацэнак навукоўцаў, з сярэдзіны 1990-х гадоў колькасць усходніх Манархаў таксама скарацілася прыкладна на 80 адсоткаў.
Міграцыя матылькоў Манарх - адно з найпрыгажэйшых відовішчаў на планеце. З шырокіх паўночных шырот матылі злятаюцца на зімоўку ў месцы ўмеранага клімату. Самае любімае месца Манархаў - біясферны запаведнік "Марыпоса" у мексіканскім штаце Мічаакан. За час пералёту змяняецца не адно пакаленне крылатых насякомых. Частка тых, хто нарадзіўся, гіне ў дарозе. Бо працягласць пералётаў нашмат даўжэй за іх жыццё.
Здзіўленне выклікае не толькі адлегласць, якую пралятаюць гэтыя матылькі, але і іх сістэма навігацыі: для пошуку шляху яны выкарыстоўваюць зрок, нюх, дотык і іншыя пачуцці.
Матылькі садзяцца на дрэвы, аблепляючы іх так, што нават немагчыма ўбачыць лістоту. А галінкі прагінаюцца пад вагой такой неймавернай колькасці матылькоў. Сядзяць яны нерухома, і толькі калі сонца пачынае прыпякаць, павольна і сінхронна перапаўзаюць ў цень.
Амерыканскія і мексіканскія эколагі прыкладваюць максімум намаганняў да таго, каб ахоўваць папуляцыю насякомых падчас міграцыі. Нягледзячы на ўсе намаганні, пагроза знікнення сур'ёзная, галоўная прычына якой - масавая вырубка дрэў.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь кадры дзіўнай прыроднай з'явы.
Часцей за ўсё матылёк Манарх мае аранжавую афарбоўку з чорнымі палоскамі на крылах. Па іх краях праходзіць чорная аблямоўка з белымі плямамі. Хоць часам сустракаюцца і ўзоры з жоўтых палосак з аранжавай плямкай на канцы пярэдняй пары крылаў.
Самая вялікая колькасць матылькоў Данаід жыве на мяжы ЗША з Канадай. І, збіваючыся, падобна птушкам, у велізарную чараду з некалькіх мільёнаў асобін, яны адпраўляюцца на зімоўку.
Міграцыя матылькоў Манарх - адно з найпрыгажэйшых відовішчаў на планеце.
Самае любімае месца Манархаў - біясферны запаведнік "Марыпоса" у мексіканскім штаце Мічаакан. За час пералёту змяняецца не адно пакаленне крылатых насякомых. Частка тых, хто нарадзіўся, гіне ў дарозе. Бо працягласць пералётаў нашмат даўжэй за іх жыццё.
Здзіўленне выклікае не толькі адлегласць, якую пралятаюць гэтыя матылькі, але і іх сістэма навігацыі: для пошуку шляху яны выкарыстоўваюць зрок, нюх, дотык і іншыя пачуцці.
Амерыканскія і мексіканскія эколагі прыкладваюць максімум намаганняў да таго, каб ахоўваць папуляцыю насякомых падчас міграцыі.
Нягледзячы на ўсе намаганні, пагроза знікнення сур'ёзная, галоўная прычына якой - масавая вырубка дрэў.
Тыя з матылькоў, што ўпалі з галінак, павінны падняцца назад як мага хутчэй - гэта пытанне жыцця і смерці. Іх крылы вібруюць, каб сагрэць лятальныя мышцы і падняцца перш, чым яны абмарозіліся на зямлі.
Тыя, хто здолеў выжыць, туляцца на дрэвах на працягу чатырох месяцаў. Вясновае цяпло абудзіць іх ад спячкі.
Матылькі садзяцца на дрэвы, аблепляючы іх так, што нават немагчыма ўбачыць лістоту. А галінкі прагінаюцца пад вагой такой неймавернай колькасці матылькоў. Сядзяць яны нерухома, і толькі калі сонца пачынае прыпякаць, павольна і сінхронна перапаўзаюць ў цень.
У гэтым годзе іх колькасць рэзка ўпала да рэкордна нізкага ўзроўню. Штогадовы зімовы падлік, які праводзіцца Таварыствам Xerces, зарэгістраваў менш за 2 тысячы заходніх матылькоў Данаіда Манарх, што сабраліся на дрэвах Каліфорніі. Паводле ацэнак навукоўцаў, з сярэдзіны 1990-х гадоў колькасць усходніх Манархаў таксама скарацілася прыкладна на 80 адсоткаў.
Сёння адзначаецца Міжнародны жаночы дзень. Якія яшчэ падзеі адбыліся 8 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.
Таксама сёння нарадзіўся савецкі і расійскі акцёр тэатра і кіно Андрэй Міронаў.
Сёння пачынаецца Масленіца - старадаўняе народнае свята, якое адзначаецца на працягу сямі дзён перад пачаткам Вялікага посту. Масленіца спакон вякоў азначае праводзіны зімы і сустрэчу вясны - прадвесніцу цяпла і абнаўлення прыроды і чалавека.
Кожны дзень Масленічнага тыдня мае сваё імя. Дарэчы, панядзелак - "Сустрэча". У гэты дзень гаспадыні распачыналі пячы бліны, першы з якіх трэба было аддаць жабраку для ўшанавання памяці памерлых. Гаспадыні абавязкова частавалі блінамі гасцей і запрашалі да хаты сваякоў.
Таксама сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць святапакутніка Палікарпа.
У гэты дзень назіралі за птушкамі: калі яны хаваюцца, будзе завіруха. Калі ж вераб'і ўжо в'юць гнёзды, будзе цяпло. Гнёзды гракоў з паўднёвага боку – лета будзе халодным.
Калі 8 сакавіка на рэках і азёрах яшчэ трымаецца лёд, рыбалка будзе дрэнная.