Нюрнбергскі працэс: 75 гадоў таму пачаўся суд над нацыстамі

17
(абноўлена 11:12 20.11.2020)
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
  • Нюрнбергскі працэс
Суд гісторыі на Нюрнбергскім працэсе пачаўся 20 лістапада 1945 года і доўжыўся амаль год, стварыўшы прэцэдэнт падсуднасці вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў міжнароднага суду.

Міжнародны ваенны трыбунал у нямецкім Нюрнбергу быў заснаваны па ініцыятыве СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі для таго, каб расследаваць злачынствы кіраўніцтва нацысцкай Германіі. Да ініцыятывы далучыліся 19 іншых краін - членаў антыгітлераўскай кааліцыі.

Нюрнбергскі працэс, які нярэдка называюць "Судом гісторыі", пачаўся 20 лістапада 1945 года і доўжыўся амаль год, да 1 кастрычніка 1946 года. Перад трыбуналам паўсталі 24 абвінавачаных, якія ўваходзілі ў вышэйшае кіраўніцтва нацысцкай Германіі. Усе 403 пасяджэнні суда былі адкрытымі. Яго працу шырока асвятляла сусветная прэса, вялася прамая радыётрансьляцыя.

Галоўным суддзёй быў прызначаны прадстаўнік Вялікабрытаніі лорд Джэфры Лорэнс. Ад СССР членам трыбунала быў зацверджаны намеснік старшыні Вярхоўнага Суда Савецкага Саюза Ёна Нікітчанка, ад ЗША - былы генеральны пракурор краіны Фрэнсіс Бідл, ад Францыі - прафесар крымінальнага права Анры Даньдз'е дэ Вабр.
Кожная з чатырох краін накіравала на працэс сваіх галоўных абвінаваўцаў, іх намеснікаў і памочнікаў, на якіх ускладалася расследаванне спраў галоўных нацысцкіх злачынцаў і іх абвінавачванне. Працэс быў пабудаваны на спалучэнні працэсуальных парадкаў усіх прадстаўленых у трыбунале дзяржаў. Рашэнні прымаліся большасцю галасоў.

Свет узрушылі агучаныя падчас працэсу факты пра ізуверскія вопыты над людзьмі, аб масавым выкарыстанні спецпрэпаратаў забойства, аб так званых душагубках-газенвагенах, пра крэмацыйныя печы, якія працавалі днём і ноччу. Савецкая пракуратура перадала суддзям узоры апрацаванай чалавечай скуры і мыла, вырабленае з чалавечых целаў. З цяжкасцю усведамляючы тое, што адбывалася, суддзі пачалі падазраваць савецкіх юрыстаў у перабольшанні: так суддзя Паркер не мог паверыць у тое, што ахоўнікі расстрэльвалі дзяцей у канцлагерах. Пасля прагляду 45-хвіліннай кінахронікі з лагераў Паркер тры дні не ўставаў з ложка. Відэа, прадстаўленае савецкім бокам, развеяла здагадкі пра тое, што гісторыі пра нямецкай акупацыі на Усходзе былі перабольшаныя.

З прызнаных вінаватымі ў цяжкіх злачынствах супраць міру і чалавечнасці 12 падсудных былі прысуджаныя да смяротнага пакарання праз павешанне: Герынг, Рыбентроп, Кейцель, Кальценбрунер, Розенберг, Франк, Фрык, Штрэйхер, Заукель, Зейс-Інкварт, Борман, Ёдль. Астатнім трэба было адбыць пажыццёвае зняволенне або працяглыя тэрміны ў турме. Суд таксама прызнаў злачыннымі арганізацыямі СД, гестапа, Нацыянал-сацыялістычную нямецкую партыю (НСДАП) і СС.

Смяротныя кары былі прыведзены ў выкананне ў ноч на 16 кастрычніка 1946 года ў будынку нюрнбергскай турмы. Герынг атруціўся ў турме незадоўга да пакарання.

Нюрнбергскі трыбунал стварыў прэцэдэнт падсуднасці вышэйшых дзяржаўных чыноўнікаў міжнароднага суду. З Нюрнбергскага працэсу пачалася гісторыя міжнароднага крымінальнага права.

17
  • Нюрнбергскі працэс
    © Sputnik / Евгений Халдей

    Сцягі чатырох дзяржаў на будынку, дзе праходзіць пасяджэнне суда. Міжнародны ваенны трыбунал у нямецкім Нюрнбергу быў заснаваны па ініцыятыве СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі.

  • Нюрнбергскі працэс
    © AP / STF

    Нюрнбергскі працэс, які нярэдка называюць "Судом гісторыі", пачаўся 20 лістапада 1945 года і доўжыўся амаль год, да 1 кастрычніка 1946 года.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Sputnik / Viktor Temin

    Будынак Нюрнбергскага Палаца юстыцыі.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Sputnik / Yevgeny Khaldei

    Нюрнбергскі працэс. Выступае галоўны абвінаваўца ад СССР Раман Андрэевіч Рудэнка.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Sputnik

    Ваенны фотакарэспандэнт Яўген Халдзей (злева). Усе 403 пасяджэнни суда былі адкрытымі. Яго працу шырока асвятляла сусветная прэса, вялася прамая радыётрансляцыя.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Photo : Public domain

    На лаве падсудных у першым шэрагу злева направа: рэйхсмаршал, галоўнакамандуючы ваенна-паветранымі сіламі Германіі Герман Герынг, намеснік Гітлера па кіраўніцтве нацысцкай партыяй Рудольф Гес, міністр замежных спраў нацысцкай Германіі Іаахім фон Рыбентроп, начальнік штаба Вярхоўнага галоўнакамандавання ўзброенымі сіламі Гермнии Вільгельм Кейцель. У другім шэрагу злева направа: адмірал флота Трэцяга Рэйху Карл Дзениц, галоўнакамандуючы ВМФ Эрых Рэдэр, кіраўнік Гітлерюгенд, гаўляйтэр Вены Бальдур фон Шырах, кіраўнік прымусовымі дэпартацыямі ў рэйх працоўнай сілы з акупаваных тэрыторый Фрыц Заукель.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Sputnik / Yevgeny Khaldei

    У ходзе працэсу адбылося 403 адкрытых судовых пасяджэння, было дапытана 116 сведак, разгледжана звыш 300 тысяч пісьмовых паказанняў і каля 3 тысяч дакументаў, уключаючы фота- і кінаабвінавачванні (у асноўным афіцыйныя дакументы германскіх міністэрстваў і ведамстваў, Вярхоўнага камандавання вермахта, Генштаба, ваенных канцэрнаў і банкаў, матэрыялы з асабістых архіваў).

  • Нюрнбергскі працэс

    Афіцэры арміі ЗША з сабранымі доказамі.

  • Нюрнбергскі працэс

    Абвінавачаныя на Нюрнбергскім працэсе па ваенных злачынствах. Злева направа: Герман Герынг, адмірал Карл Дзеніц, адмірал Эрык Рэдэр, Рудольф Гес, Бальдур фон Шырах і Іаахім фон Рыбентроп.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Sputnik / Viktor Kinelovskiy

    Члены Міжнароднага ваеннага трыбунала ад СССР падпалкоўнік Аляксандр Валчкоў (злева) і генерал-маёр юстыцыі Ёна Нікітчанка ў зале пасяджэння падчас Нюрнбергскага працэсу.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Sputnik / Yevgeny Khaldei

    Свет узрушылі агучаныя падчас працэсу факты пра ізуверскіх вопытаў над людзьмі, аб масавым выкарыстанні спецпрэпаратаў забойства, аб так званых душагубках-газенвагенах, аб крэмацыйных печках, якія працавалі без перапунку днямі і начамі. З цяжкасцю ўсведамляючы тое, што адбывалася, суддзі пачалі падазраваць савецкіх юрыстаў у перабольшанні: так суддзя Паркер не мог паверыць у тое, што ахоўнікі расстрэльвалі дзяцей у канцлагерах. Пасля прагляду 45-хвіліннай кінахронікі з лагераў Паркер тры дні не ўставаў з ложка.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Sputnik / Viktor Kinelovskiy

    Прадстаўнік амерыканскага ваеннага трыбунала на Нюрнбергскім працэсе Томас Дод з прэпараванай чалавечай галавой.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Sputnik / Maks Alpert

    Адным з абвінавачванняў фашызму на Нюрнбергскім працэсе сталі матэрыялы аб расправе нацыстаў з жыхарамі Керчы.

  • Нюрнбергскі працэс
    © AP

    Рудольф Гес не мог стрымаць смех на адным з этапаў судовага працэсу ў Палацы правасуддзя ў Нюрнбергу 30 лістапада 1945 года. На яго глядзіць Герман Герынг.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Sputnik / Виктор Кинеловский

    Падсудны Рудольф Гес, намеснік Гітлера па кіраўніцтве нацысцкай партыяй, зачытвае трыбуналу сваю заяву аб тым, што ён больш не будзе сімуляваць непрытомнасць, як ён рабіў гэта раней. Гес быў прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Пазней правыя сілы Германіі неаднаразова патрабавалі памілаваць яго, але дзяржавы-пераможцы адмовіліся змякчыць прысуд. 17 жніўня 1987 года Гес быў знойдзены павешаным на тэрыторыі турмы.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Photo : Public domain

    Генералы Ёдль і Кейтэль у сталовай суда.

  • Нюрнбергскі працэс
    © AP / Eddie Worth

    30 верасня 1946 года абвінавачваныя слухаюць частку прысуду ў Палацы правасуддзя падчас Нюрнбергскага працэсу.

  • Нюрнбергскі працэс
    © AP / B.I. Sanders

    Ваенныя карэспандэнты імчацца да тэлефона 1 кастрычніка 1946 года, каб паведаміць навіны пра прысуд Суда гісторыі.

  • Нюрнбергскі працэс
    © Photo : Public domain

    Турма Нюрнберга. Клеткі, занятыя Герынгам і Гесам, знаходзіліся ў крайнім правым куце. За кожным падсудным назіраў асобны ахоўнік, які ўвесь час знаходзіўся каля дзвярэй.

  • Нюрнбергскі працэс
    © AP / Henry Burroughs

    Смяротныя кары былі прыведзены ў выкананне ў ноч на 16 кастрычніка 1946 года ў будынку нюрнбергскай турмы. Герынг атруціўся ў турме незадоўга да пакарання. Прысуд у выкананне прыводзіў амерыканскі сяржант Джон Вуд.

Казачная беларуская зіма ў фотаздымках

24
(абноўлена 12:21 02.12.2020)
  • Гэтыя кадры Альфрэд Мікус зрабіў на дарозе Краснае - Ілля Мінскай вобласці.
  • Для тых, хто не мае магчымасці адправіцца ў падарожжа за горад.
  • Цяперашнія беларускія зімы рэдка радуюць жыхароў маразамі і снегам.
  • Сняжынкі, што з'явіліся ў наваколлі ў першыя дні снежня - сапраўднае свята.
  • Восеньскую слоту замяніў лёгкі марозік і ў паветры адразу з'явілася прадчуванне Новага года.
  • І калі ў горадзе снег хутка знікае, на прыродзе казачная прыгажосць застаецца некранутай доўгі час.
  • Снег ахутвае дрэвы і палі сваім покрывам...
  • ... і стварае неверагодныя пейзажы.
  • Снег заўсёды чакаюць з нецярпеннем: наваколле святлее, а калі выйдзе сонейка, ён заіскрыцца, нібы россып дыяментаў.
  • Першыя крокі зімы любяць апяваць у сваіх вершах паэты.
  • Гэты пераход, калі зямля засынае, каб праз колькі месяцаў прачнуцца і зазелянець, натхняе іх на цудоўныя вершы.
  • Зіма... Ад інею вішняк
Перахіліўся за парканы.
I не мінеш яго ніяк,
Кранеш — і цветам серабраным
Асыпе з галавы да ног.

Максім Танк
  • У абшары навакольным
Над папарам, лугам, полем
        Снег тчэ мяккі змрок.
Кожную сняжынку тую
Кружыць, туліць і цалуе
        Весялун-вятрок.

Рыгор Барадулін
  • У бубны дахаў вецер б'е, 
Грыміць па ім, звініць, пяе. 
Ускіпела снежнае віно, 
І белай пенай мкне яно. 

Максім Багдановіч
  • Зноў смала замярзае на зрэзе,
Пасівела зямля і, як бубен, гудзе,
I па снезе сумуе,
Сумуе па снезе:
Пачынаецца снежань, а снег не ідзе.

Сяргей Грахоўскі
  • Зіма - час святаў і радасці.
  • І нават холад не перашкаджае наталіцца казачнай прыгажосцю.
  • Цішыня і спакой.
  • Нічога лішняга.
  • А вас натхняе зіма?
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik як выглядае беларуская зіма ў некалькіх кіламетрах ад сталіцы - цішыня, спакой і казачная прыгажосць.

Цяперашнія беларускія зімы рэдка радуюць жыхароў маразамі і снегам, таму сняжынкі, што з'явіліся ў наваколлі ў першыя дні снежня - сапраўднае свята. Восеньскую слоту замяніў лёгкі марозік і ў паветры адразу з'явілася прадчуванне Новага года.

І калі ў горадзе снег хутка знікае, на прыродзе казачная прыгажосць застаецца некранутай доўгі час - снег ахутвае дрэвы і палі сваім покрывам і стварае неверагодныя пейзажы.

Для тых, хто не мае магчымасці адправіцца ў падарожжа за горад, карэспандэнт Sputnik Альфрэд Мікус падрыхтаваў адмысловую фотастужку. Нічога лішняга: толькі ціхамірнасць і спакой.

Чытайце таксама:

24
  • Гэтыя кадры Альфрэд Мікус зрабіў на дарозе Краснае - Ілля Мінскай вобласці.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэтыя кадры Альфрэд Мікус зрабіў на дарозе "Краснае" - "Ілля" Мінскай вобласці.

  • Для тых, хто не мае магчымасці адправіцца ў падарожжа за горад.
    © Sputnik Альфред Микус

    Для тых, хто не мае магчымасці адправіцца ў падарожжа за горад.

  • Цяперашнія беларускія зімы рэдка радуюць жыхароў маразамі і снегам.
    © Sputnik Альфред Микус

    Цяперашнія беларускія зімы рэдка радуюць жыхароў маразамі і снегам.

  • Сняжынкі, што з'явіліся ў наваколлі ў першыя дні снежня - сапраўднае свята.
    © Sputnik Альфред Микус

    Сняжынкі, што з'явіліся ў наваколлі ў першыя дні снежня - сапраўднае свята.

  • Восеньскую слоту замяніў лёгкі марозік і ў паветры адразу з'явілася прадчуванне Новага года.
    © Sputnik Альфред Микус

    Восеньскую слоту замяніў лёгкі марозік і ў паветры адразу з'явілася прадчуванне Новага года.

  • І калі ў горадзе снег хутка знікае, на прыродзе казачная прыгажосць застаецца некранутай доўгі час.
    © Sputnik Альфред Микус

    І калі ў горадзе снег хутка знікае, на прыродзе казачная прыгажосць застаецца некранутай доўгі час.

  • Снег ахутвае дрэвы і палі сваім покрывам...
    © Sputnik Альфред Микус

    Снег ахутвае дрэвы і палі сваім покрывам...

  • ... і стварае неверагодныя пейзажы.
    © Sputnik Альфред Микус

    ... і стварае неверагодныя пейзажы.

  • Снег заўсёды чакаюць з нецярпеннем: наваколле святлее, а калі выйдзе сонейка, ён заіскрыцца, нібы россып дыяментаў.
    © Sputnik Альфред Микус

    Снег заўсёды чакаюць з нецярпеннем: наваколле святлее, а калі выйдзе сонейка, ён заіскрыцца, нібы россып дыяментаў.

  • Першыя крокі зімы любяць апяваць у сваіх вершах паэты.
    © Sputnik Альфред Микус

    Першыя крокі зімы любяць апяваць у сваіх вершах паэты.

  • Гэты пераход, калі зямля засынае, каб праз колькі месяцаў прачнуцца і зазелянець, натхняе іх на цудоўныя вершы.
    © Sputnik Альфред Микус

    Гэты пераход, калі зямля засынае, каб праз колькі месяцаў прачнуцца і зазелянець, натхняе іх на цудоўныя вершы.

  • Зіма... Ад інею вішняк
Перахіліўся за парканы.
I не мінеш яго ніяк,
Кранеш — і цветам серабраным
Асыпе з галавы да ног.

Максім Танк
    © Sputnik Альфред Микус

    Зіма... Ад інею вішняк
    Перахіліўся за парканы.
    I не мінеш яго ніяк,
    Кранеш — і цветам серабраным
    Асыпе з галавы да ног.

    Максім Танк

  • У абшары навакольным
Над папарам, лугам, полем
        Снег тчэ мяккі змрок.
Кожную сняжынку тую
Кружыць, туліць і цалуе
        Весялун-вятрок.

Рыгор Барадулін
    © Sputnik Альфред Микус

    У абшары навакольным
    Над папарам, лугам, полем
    Снег тчэ мяккі змрок.
    Кожную сняжынку тую
    Кружыць, туліць і цалуе
    Весялун-вятрок.

    Рыгор Барадулін

  • У бубны дахаў вецер б'е, 
Грыміць па ім, звініць, пяе. 
Ускіпела снежнае віно, 
І белай пенай мкне яно. 

Максім Багдановіч
    © Sputnik Альфред Микус

    У бубны дахаў вецер б'е,
    Грыміць па ім, звініць, пяе.
    Ускіпела снежнае віно,
    І белай пенай мкне яно.

    Максім Багдановіч

  • Зноў смала замярзае на зрэзе,
Пасівела зямля і, як бубен, гудзе,
I па снезе сумуе,
Сумуе па снезе:
Пачынаецца снежань, а снег не ідзе.

Сяргей Грахоўскі
    © Sputnik Альфред Микус

    Зноў смала замярзае на зрэзе,
    Пасівела зямля і, як бубен, гудзе,
    I па снезе сумуе,
    Сумуе па снезе:
    Пачынаецца снежань, а снег не ідзе.

    Сяргей Грахоўскі

  • Зіма - час святаў і радасці.
    © Sputnik Альфред Микус

    Зіма - час святаў і радасці.

  • І нават холад не перашкаджае наталіцца казачнай прыгажосцю.
    © Sputnik Альфред Микус

    І нават холад не перашкаджае наталіцца казачнай прыгажосцю.

  • Цішыня і спакой.
    © Sputnik Альфред Микус

    Цішыня і спакой.

  • Нічога лішняга.
    © Sputnik Альфред Микус

    Нічога лішняга.

  • А вас натхняе зіма?
    © Sputnik Альфред Микус

    А вас натхняе зіма?

Тэги:
Беларусь, зіма

Меланія Трамп апошні раз упрыгожыла Белы дом да Калядаў

13
(абноўлена 17:17 01.12.2020)
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Піхту прывезлі ў гэтым годзе ў Вашынгтон з штата Заходняя Вірджынія. Па традыцыі, яе сустракала каля Белага дома першая лэдзі ЗША Мелані Трамп.
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
Выдатная Амерыка і веліч амерыканскай нацыі стала асноўнай тэмай святочных упрыгажэнняў рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША, якімі традыцыйна займаецца першая лэдзі.

Гэта апошнія Каляды ў Белым доме для мужа і жонкі Трамп, хоць прэзідэнт працягвае настойваць, што перамог на выбарах.

Холы і пакоі рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША ўпрыгожаны елкамі і святочнымі дэкарацыямі, галоўным чынам, у колерах амерыканскага сцяга. Таксама шмат залатога і срэбнага. Галоўная калядная елка, прывезеная ў гэтым годзе ў Вашынгтон з штата Заходняя Вірджынія, размешчана ў Блакітны пакоі Белага дома.

Упрыгожваць Белы дом да святаў дапамагалі валанцёры з усёй краіны. Для гэтага выкарыстоўвалі 62 калядныя елкі, 106 калядных вянкоў, больш за 366 метраў гірлянд, больш як 3 200 ліхтарыкаў і за 17 000 бантаў. Сярод упрыгажэнняў шмат цацак, якія сімвалізуюць Злучаныя штаты Амерыкі: мадэлі аўтамабіляў і цягнікоў, эмблемы Касмічных сіл ЗША, а таксама мноства патрыятычных сувеніраў, створаных вучнямі школ з самых розных частак краіны.

Традыцыйна вырабілі таксама пернікавы Белы дом вагой больш за 180 кг. Упершыню ў ядомую кампазіцыю ўключаны Ружовы сад, рэнавацыю якога ў гэтым годзе правялі па ініцыятыве Маланні Трамп.

Першую калядную елку ў Белым доме паставіў прэзідэнт Бенджамін Гарысан у 1889 годзе, каб парадаваць сваіх унукаў. А першыя калядныя агні з'явіліся ў 1894 годзе падчас прэзідэнцтва Гровера Кліўленда, калі ў Белы дом было праведзена электрычнасць.

Пачынаючы з прэзідэнцтва Герберта Гувера ў 1929 годзе адказнасць за ўпрыгожванне каляднай елкі Белага дома брала на сябе першая лэдзі. Традыцыя ўпрыгожвання Белага дома на калядную тэму пачалася з Жаклін Кэнэдзі, калі тая вырашыла ўпрыгожыць дрэва цацкамі-персанажамі з "Шчаўкунчыка".

Хутка мы даведаемся, ці будзе займацца традыцыйнымі справамі першай лэдзі ЗША жонка новага абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна Джыл. Бо вядома, што яна, прафесар, перакананы дэмакрат і абаронца правоў жанчын, пасля пераезду ў Белы дом не збіраецца кідаць сваю настаўніцкую кар'еру ў каледжы.

13
  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © REUTERS / KEVIN LAMARQUE

    Галоўная калядная елка размешчана ў Блакітны пакоі Белага дома.

  • Піхту прывезлі ў гэтым годзе ў Вашынгтон з штата Заходняя Вірджынія. Па традыцыі, яе сустракала каля Белага дома першая лэдзі ЗША Мелані Трамп.
    © AFP 2020 / NICHOLAS KAMM

    Піхту прывезлі ў гэтым годзе ў Вашынгтон з штата Заходняя Вірджынія. Па традыцыі, яе "сустракала" каля Белага дома першая лэдзі ЗША Мелані Трамп.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © AP / Patrick Semansky

    Холы і пакоі рэзідэнцыі прэзідэнта ЗША ўпрыгожаны елкамі і святочнымі дэкарацыямі, галоўным чынам, у колерах амерыканскага сцяга.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © REUTERS / KEVIN LAMARQUE

    Мелані Трамп адзначыла, што абраная сёлета тэма "Выдатная Амерыка" закліканая "аддаць даніну велічы нашай вялікай нацыі".

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © REUTERS / Kevin Lamarque

    Для ўпрыгожвання выкарыстоўвалі 106 калядных вянкоў, больш за 366 метраў гірлянд, больш як 3 200 ліхтарыкаў і за 17 000 бантаў.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © REUTERS / Kevin Lamarque

    Ёлачная цацка ў выглядзе амерыканскага рэтра-аўтамабіля на каляднай елцы ў Белым доме.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © REUTERS / KEVIN LAMARQUE

    Састаў мадэлі цягніка ўпрыгожвае стол ва Усходнім зале Белага дома.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © REUTERS / KEVIN LAMARQUE

    Не абыйшлося на елцы і без амерыканскага джыпа.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © AFP 2020 / Drew Angerer

    Калядная ёлка і ўпрыгажэнні ў Зялёным пакоі Белага дома.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © AFP 2020 / Drew Angerer

    Традыцыйна вырабілі таксама пернікавы Белы дом вагой больш за 180 кг. Упершыню ў ядомую кампазіцыю ўключаны Ружовы сад, рэнавацыю якога ў гэтым годзе правялі па ініцыятыве Маланні Трамп.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © AP / Patrick Semansky

    Парадная лесвіца Белага дома ў калядным убранні.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © AP / Patrick Semansky

    Упрыгажэнні для галоўнай елкі стварылі навучэнцы школ з самых розных частак краіны.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © REUTERS / Kevin Lamarque

    Ваенны аркестр выступае ў Вялікім фае падчас прэс-паказу святочнага дэкору.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © AFP 2020 / Drew Angerer

    Эмблема Касмічных сіл ЗША на каляднай ёлцы ў Белым доме.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © REUTERS / Kevin Lamarque

    Чырвоны пакой у калядных дэкарацыях.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © REUTERS / Kevin Lamarque

    America The Beautiful - галоўная тэма каляднага ўбрання.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © REUTERS / Kevin Lamarque

    Кітайскі пакой Белага дома ў калядных дэкарацыях.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © AP / Patrick Semansky

    Упрыгожваць Белы дом да святаў дапамагалі валанцёры з усёй краіны.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © AFP 2020 / Drew Angerer/Getty Images

    У агульнай складанасці на тэрыторыі Белага дома ўсталявалі 62 елі.

  • Каляднае ўпрыгожванне Белага дома
    © AFP 2020 / Drew Angerer/Getty Images

    Гэта апошнія Каляды ў Белым доме для мужа і жонкі Трамп, хоць прэзідэнт працягвае настойваць, што перамог на выбарах.

Тэги:
Каляды, ЗША
Гуканне вясны

Тэст: што азначаюць беларускія фразеалагізмы?

1143
(абноўлена 16:02 04.12.2020)
Прайдзіце тэст і даведайцеся, ці зможаце вы правільна падабраць аналаг беларускаму фразеалагізму ў рускай мове.

Фразеалагізмы, якія існуюць у розных мовах свету, часам вельмі падобныя і нават агульныя, калі яны, напрыклад, узятыя са Святога Пісання. Але ў кожнага народа ёсць свае, адметныя трапныя выразы, якія пазначаюць адное і тое ж паняцце, але з дапамогай розных лексічных сродкаў, іншага асацыятыўнага раду.

Прайдзіце тэст на Sputnik і паспрабуйце суаднесці беларускія фразеалагізмы з рускімі.

Вучыце мову разам з намі:

1143
Тэги:
тэст, Беларуская мова
Тэмы:
Вучым беларускую мову