Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску. Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.
Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.
Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.
Глядзіце таксама:
На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.
Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.
Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".
На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".
Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.
Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".
Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".
Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.
Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.
Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.
Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.
Снегапад працягваўся некалькі дзён. І атрымаўся сапраўдны цуд і белая снежная казка!
Глядзіце кадры заснежанай вёскі ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама:
Студзень жыхары вёскі Лынтупы Пастаўскага раёна сустрэлі ў беленькім і чысценькім пасёлку.
Шпацыр па зімовым лесе.
Калі атрымалася зляпіць снегавіка, значыць зіма ўдалася.
Зімовая яблыня.
Капліцы каталіцкіх могілак у Лынтупах.
Снегапад працягваўся некалькі дзён.
Лынтупы пад снегам.
У садзе ўсё замёрла ў чаканні лета.
Многія дамы замкнутыя і забітыя да вясны.
Дзякуючы снегу беларускія краявіды сталі светлымі і сапраўды зімовымі.
Прапануем вам паглядзець на самых прыгожых птушак Беларусі. Некаторыя з іх, нажаль, сустракаюцца сёння зусім рэдка - напрыклад, сіваваронкі, - іншыя ж побач з намі вельмі часта - як, напрыклад, дзятлы.
Паглядзіце гэтыя фатаграфіі і закахайцеся ў птушак гэтак жа, як мы.
Зімародак ў Беларусі - нешматлікі від. Гняздуецца на рэках Буг, Іслач, Нёман, Сож. У 2016 годзе гэты госць з тропікаў стаў сімвалам Валожынскага раёна, дзе знаходзіцца Налібоцкая пушча.
Даўгахвостая сініца, або апалоўнік - пухнаты ружавата-белы шарык з доўгім хвастом, самая дробная птушка Беларусі. Цалкам магчыма, яна стане птушкай 2021 года ў Беларусі, так як перамагла ў народным галасаванні.
Залацістыя шчуркі - адны з самых яркіх птушачак не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Гэтыя красуні пачалі гнездавацца на тэрыторыі Беларусі толькі адносна нядаўна - у 1980-х гадах. Гэтая птушачка б'е злоўленую казурку аб цвёрдую паверхню і старанна расціскае, каб не быць уджаленай пры праглынанні, а крылы і хітынавы панцыр насякомых пазней вырыгвае ў выглядзе маленькіх шарыкаў.
Белая блакітніца - беласнежна-блакітная - крыху менш за вялікую сініцу, але крыху буйнейшая за блакітніцу, жыве ў пойменных лясах з густым падлескам.
Чорнагаловы шчыгел - самая маляўнічая птушачка. Яркі і прыкметны, залаты ўюрок (так яго называюць англічане) быў птушкай 2018 года ў Беларусі. Шчыглы выбіраюць для гнездавання зялёныя насаджэнні ў прыдарожнай паласе, паркі, скверы, таму пакутуюць ад актыўнай абрэзкі дрэў.
Пералётная птушка сіваваронка з вельмі прыгожым зелянява-блакітным з пералівамі і іржава-карычневым апярэннем гняздуецца ў дуплах і сілкуецца буйнымі казуркамі. З-за зарастання лугоў кожная сустрэча з сіваваронкай сёння стала вялікай рэдкасцю, ужо ў бліжэйшыя гады гэты від можа цалкам знікнуць з тэрыторыі Беларусі.
Стыляга удод любіць прылятаць на поўдзень нашай краіны. Ахвотна селіцца ў разрэджаных дубровах, ва ўзлесках саспелых хваёвых бароў. Нярэдка выяўляецца па рачных поймах з ўчасткамі алешніку або асобнымі старымі дрэвамі.
А як вам гэты прыгажун? Чырвоны каршун гняздуецца толькі ў параўнальна мала закранутых дзейнасцю чалавека кутках паўднёва-заходняй частцы рэспублікі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночна-ўсходняя мяжа арэала гэтага драпежніка.
Гэтая драпежная прыгажуня - рэдкая птушка ў нашых краях. Але ўсё ж сіпуха залятае на гнездаванне на поўнач і ўсход Беларусі.
Стройная вытанчаная варакушка гняздуецца ў хмызняках па берагах вадаёмаў, жыве скрытна і спявае пераважна ўвечары і ўначы. Самец "носіць" на грудзях яркае блакітнае кашне.
Вялікага пярэстага дзятла можна сустрэць практычна ў любым месцы, дзе ёсць дрэвы. Гэта самы звычайны прадстаўнік сямейства на тэрыторыі Беларусі. Але ж гэта не значыць, што ён не варты быць уключаным у топ самых прыгожых птушак.
Шпака ў Беларусі можна ўбачыць вельмі часта, але прыгледзьцеся: які прыгажун!
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Рашэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) парушае статут арганізацыі, а таксама іншыя міжнародныя дакументы, заявіў старшыня камісіі па спартыўным праве Асацыяцыі юрыстаў Расіі Сяргей Аляксееў, каментуючы адмену федэрацыяй правядзення ЧС у Мінску. Ён падкрэсліў, што рашэнне можна абскардзіць у Спартыўным арбітражным судзе (CAS).
Таксама юрыст зазначыў, што беларускі бок можа запатрабаваць кампенсацыі страт, якія панесены пры арганізацыі чэмпіянату. Калі Мінск дакументальна пацвердзіць расходы, тады ёсць шанец гэтыя сродкі спагнаць.
"Гэта паспешлівае рашэнне, непрадуманае і юрыдычна непрапрацаванае. Яно можа негатыўна адбіцца і на маральным стане спартсменаў, можа дэмаралізаваць беларускіх спартсменаў", - дадаў ён.
Аляксееў удакладніў, што IIHF прыняла чыста палітычнае рашэнне.
"Рашэнне IIHF, прынятае па навядзенні членаў Еўрапарламента, уяўляе элемент ціску на "непаслухмяныя" краіны, якія паказваюць добрыя вынікі ў спорце", - адзначыў ён.
Эксперт упэўнены, што трэба дамагацца аргументаванага адказу МАК па прынятаму рашэнню, "каб спадзявацца не на сілу палітычнай кан'юнктуры і рэверансаў, а на сілу прававых нормаў, якія дзейнічаюць у сферы спартыўнага і алімпійскага руху".
Чэмпіянат свету па хакеі планавалі правесці ў сталіцах Беларусі і Латвіі. У панядзелак, 18 студзеня, Міжнародная федэрацыя хакея абвясціла, што Мінск пазбаўлены права на правядзенне мерапрыемства.
Рашэнне IIHF патлумачыла тым, што ў краіне існуюць праблемы з бяспекай з-за палітычнай сітуацыі, якая склалася. Таксама ёсць пытанні, звязаныя з пандэміяй каронавіруса.
Нагадаем, што раней Мінск заяўляў аб поўнай гатоўнасці правесці ЧС сваімі сіламі, калі Рыга адмовіцца ад сумеснай арганізацыі форуму. Цяпер статус Латвіі як суарганізатара чэмпіянату не вядомы, рашэнне па гэтым пытанні будзе разглядаць федэрацыя ў бліжэйшыя дні.
Што тычыцца кампенсацыі, Міжнародная федэрацыя хакея паабяцала выплаціць яе Беларусі, як толькі ўсе пытанні па канчатковым правядзенні форуму будуць вырашаны.
У Мінску ўжо выказалі шкадаванне з прычыны адмены чэмпіянату. Як заявіў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, турнір 2021 года быў бы праведзены не горш, чым у 2014 годзе. Паводле яго слоў, форум прыцягнуў бы ў краіну тысячы балельшчыкаў і журналістаў, якія "на свае вочы ўбачылі б прыгажосці Беларусі і пераканаліся ў бяспецы краіны".
Чытайце таксама: