З 1991 па 1994 год Вячаслаў Кебіч быў першым прэм'ер-міністрам Беларусі, а на першых прэзідэнцкіх выбарах - галоўным апанентам Аляксандра Лукашэнкі. У наступныя гады быў членам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, узначальваў створаны ім самім Беларускі гандлёва-фінансавы саюз. Аўтар кніг "Спакушэнне ўладай" і "Белавежскі гамбіт".
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik знакавыя гістарычныя фота беларускага палітыка, які ўвайшоў у гісторыю.
Першы Старшыня Савета Міністраў суверэннай Беларусі Вячаслаў Кебіч памёр у Мінску на 85-м годзе жыцця 9 снежня, на наступны дзень пасля гадавіны падпісання Белавежскіх пагадненняў 1991 года.
Ён увайшоў у гісторыю як адзін з падпісантаў Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў 8 снежня 1991 года.
Прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук, Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч і прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын пасля падпісання Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Белавежская пушча, ўрадавая паляўнічая дача Віскулі. 8 снежня 1991 г. Справа - Старшыня Савета Міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч.
Дзяржсакратар РФ Генадзь Бурбуліс і Старшыня Савета Міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч у Віскулях.
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Барыс Ельцын у Парламенце Рэспублікі Беларусь у снежні 1991-га, калі ў нашай краіне Вярхоўным Саветам была ратыфікаваная дамова аб стварэнні новай Садружнасці.
"Калі б зараз я апынуўся ў 1991 годзе, я б паставіў подпіс пад дакументам з яшчэ большым запалам", - успамінаў Шушкевіч.
"Я да гэтага часу не магу змірыцца і пагадзіцца з тым, што адбылося. Калі б я быў на месцы Гарбачова, то ўсіх нас, "падпісантаў", пасадзіў бы ў "Матроскую цішыню", - бедаваў у сваю чаргу Кебіч.
Для большасці беларусаў Кебіч быў тады знакам усяго савецкага. Аднак на пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя менавіта ў руках Кебіча былі сканцэнтраваны літаральна ўсе кіраўнічыя рычагі, усе рэсурсы краіны, а значыць, і паўнамоцтвы прымаць рашэнні, атрымліваць сінякі і гузы.
Дзяржсакратар РФ Генадзь Бурбуліс (справа) сустракае ў аэрапорце Старшыню Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслава Шушкевіча (злева) і намесніка Старшыні Вярхоўнага Савета Беларусі Вячаслава Кебіча (у цэнтры) 6 ліпеня 1992 года.
Старшыня Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь Вячаслаў Кебіч, старшыня Савета Міністраў Расійскай Федэрацыі Віктар Чарнамырдзін і Прэзідэнт Украіны Леанід Кучма (злева направа сядзяць) падчас цырымоніі падпісання Заявы Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Украіны аб неадкладных мерах па паглыбленні эканамічнай інтэграцыі. Падмаскоўная рэзідэнцыя Урада РФ у Нова-Агарове 1 ліпеня 1993 года.
Старшыня Савета міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч, старшыня Савета міністраў РФ Віктар Чарнамырдзін і прэм'ер-міністр Украіны Леанід Кучма святкуюць падпісанне заявы аб неадкладных мерах па паглыбленні эканамічнай рэформы.
Старшыня Савета Міністраў Беларусі Вячаслаў Кебіч, старшыня Савета Міністраў РФ Віктар Чарнамырдзін і Прэм'ер-міністр Украіны Леанід Кучма ў падмаскоўнай рэзідэнцыі ўрада РФ 1 ліпеня 1993 года.
Сустрэча кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін Садружнасці Незалежных Дзяржаў 9 снежня 1993 года. Туркменістан, Ашхабад.
Кандыдат на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, старшыня Савета Міністраў рэспублікі Вячаслаў Кебіч.
Самы яскравы фотаздымак 1994 года напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў - знакаміты пацалунак Віктара Чарнамырдзіна і Вячаслава Кебіча.
"Працуючы з Чарнамырдзіным, я ніколі не лічыў сябе яго падапечным, - успамінаў у інтэрв'ю Кебіч. - Мы з ім былі дружныя, і ён мяне паважаў, як паважаў бы кіраўніка любой іншай буйной дзяржавы. Больш за тое, сёння хачу смела сказаць - я практычна не плаціў ні за газ, ні за электраэнергію, ні за нафту. Таму што былі добрыя адносіны".
У 2008 годзе Вячаслаў Кебіч прэзентаваў сваю кнігу ўспамінаў і разважанняў "Спакушэнне ўладай".
"Стараўся быць максімальна аб'ектыўным, - піша ў прадмове Кебіч, - хоць дапускаю, што камусьці мае асобныя ацэнкі пададуцца прадузятымі ці нават залішне рэзкімі. Тут ужо нічога не зробіш, праўда ніколі не бывае безаблічнай і абыякавай".
Былы прэм'ер-міністр Беларусі Вячаслаў Кебіч быў адзіным палітыкам, які праз гады шкадаваў пра тое, што меў дачыненне да падпісання пагаднення ў Віскулях.
Снегапад працягваўся некалькі дзён. І атрымаўся сапраўдны цуд і белая снежная казка!
Глядзіце кадры заснежанай вёскі ў фотастужцы Sputnik.
Чытайце таксама:
Студзень жыхары вёскі Лынтупы Пастаўскага раёна сустрэлі ў беленькім і чысценькім пасёлку.
Шпацыр па зімовым лесе.
Калі атрымалася зляпіць снегавіка, значыць зіма ўдалася.
Зімовая яблыня.
Капліцы каталіцкіх могілак у Лынтупах.
Снегапад працягваўся некалькі дзён.
Лынтупы пад снегам.
У садзе ўсё замёрла ў чаканні лета.
Многія дамы замкнутыя і забітыя да вясны.
Дзякуючы снегу беларускія краявіды сталі светлымі і сапраўды зімовымі.
Прапануем вам паглядзець на самых прыгожых птушак Беларусі. Некаторыя з іх, нажаль, сустракаюцца сёння зусім рэдка - напрыклад, сіваваронкі, - іншыя ж побач з намі вельмі часта - як, напрыклад, дзятлы.
Паглядзіце гэтыя фатаграфіі і закахайцеся ў птушак гэтак жа, як мы.
Зімародак ў Беларусі - нешматлікі від. Гняздуецца на рэках Буг, Іслач, Нёман, Сож. У 2016 годзе гэты госць з тропікаў стаў сімвалам Валожынскага раёна, дзе знаходзіцца Налібоцкая пушча.
Даўгахвостая сініца, або апалоўнік - пухнаты ружавата-белы шарык з доўгім хвастом, самая дробная птушка Беларусі. Цалкам магчыма, яна стане птушкай 2021 года ў Беларусі, так як перамагла ў народным галасаванні.
Залацістыя шчуркі - адны з самых яркіх птушачак не толькі ў Беларусі, але і ў Еўропе. Гэтыя красуні пачалі гнездавацца на тэрыторыі Беларусі толькі адносна нядаўна - у 1980-х гадах. Гэтая птушачка б'е злоўленую казурку аб цвёрдую паверхню і старанна расціскае, каб не быць уджаленай пры праглынанні, а крылы і хітынавы панцыр насякомых пазней вырыгвае ў выглядзе маленькіх шарыкаў.
Белая блакітніца - беласнежна-блакітная - крыху менш за вялікую сініцу, але крыху буйнейшая за блакітніцу, жыве ў пойменных лясах з густым падлескам.
Чорнагаловы шчыгел - самая маляўнічая птушачка. Яркі і прыкметны, залаты ўюрок (так яго называюць англічане) быў птушкай 2018 года ў Беларусі. Шчыглы выбіраюць для гнездавання зялёныя насаджэнні ў прыдарожнай паласе, паркі, скверы, таму пакутуюць ад актыўнай абрэзкі дрэў.
Пералётная птушка сіваваронка з вельмі прыгожым зелянява-блакітным з пералівамі і іржава-карычневым апярэннем гняздуецца ў дуплах і сілкуецца буйнымі казуркамі. З-за зарастання лугоў кожная сустрэча з сіваваронкай сёння стала вялікай рэдкасцю, ужо ў бліжэйшыя гады гэты від можа цалкам знікнуць з тэрыторыі Беларусі.
Стыляга удод любіць прылятаць на поўдзень нашай краіны. Ахвотна селіцца ў разрэджаных дубровах, ва ўзлесках саспелых хваёвых бароў. Нярэдка выяўляецца па рачных поймах з ўчасткамі алешніку або асобнымі старымі дрэвамі.
А як вам гэты прыгажун? Чырвоны каршун гняздуецца толькі ў параўнальна мала закранутых дзейнасцю чалавека кутках паўднёва-заходняй частцы рэспублікі. Па тэрыторыі Беларусі праходзіць паўночна-ўсходняя мяжа арэала гэтага драпежніка.
Гэтая драпежная прыгажуня - рэдкая птушка ў нашых краях. Але ўсё ж сіпуха залятае на гнездаванне на поўнач і ўсход Беларусі.
Стройная вытанчаная варакушка гняздуецца ў хмызняках па берагах вадаёмаў, жыве скрытна і спявае пераважна ўвечары і ўначы. Самец "носіць" на грудзях яркае блакітнае кашне.
Вялікага пярэстага дзятла можна сустрэць практычна ў любым месцы, дзе ёсць дрэвы. Гэта самы звычайны прадстаўнік сямейства на тэрыторыі Беларусі. Але ж гэта не значыць, што ён не варты быць уключаным у топ самых прыгожых птушак.
Шпака ў Беларусі можна ўбачыць вельмі часта, але прыгледзьцеся: які прыгажун!
МІНСК, 19 сту – Sputnik. Рашэнне савета Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) парушае статут арганізацыі, а таксама іншыя міжнародныя дакументы, заявіў старшыня камісіі па спартыўным праве Асацыяцыі юрыстаў Расіі Сяргей Аляксееў, каментуючы адмену федэрацыяй правядзення ЧС у Мінску. Ён падкрэсліў, што рашэнне можна абскардзіць у Спартыўным арбітражным судзе (CAS).
Таксама юрыст зазначыў, што беларускі бок можа запатрабаваць кампенсацыі страт, якія панесены пры арганізацыі чэмпіянату. Калі Мінск дакументальна пацвердзіць расходы, тады ёсць шанец гэтыя сродкі спагнаць.
"Гэта паспешлівае рашэнне, непрадуманае і юрыдычна непрапрацаванае. Яно можа негатыўна адбіцца і на маральным стане спартсменаў, можа дэмаралізаваць беларускіх спартсменаў", - дадаў ён.
Аляксееў удакладніў, што IIHF прыняла чыста палітычнае рашэнне.
"Рашэнне IIHF, прынятае па навядзенні членаў Еўрапарламента, уяўляе элемент ціску на "непаслухмяныя" краіны, якія паказваюць добрыя вынікі ў спорце", - адзначыў ён.
Эксперт упэўнены, што трэба дамагацца аргументаванага адказу МАК па прынятаму рашэнню, "каб спадзявацца не на сілу палітычнай кан'юнктуры і рэверансаў, а на сілу прававых нормаў, якія дзейнічаюць у сферы спартыўнага і алімпійскага руху".
Чэмпіянат свету па хакеі планавалі правесці ў сталіцах Беларусі і Латвіі. У панядзелак, 18 студзеня, Міжнародная федэрацыя хакея абвясціла, што Мінск пазбаўлены права на правядзенне мерапрыемства.
Рашэнне IIHF патлумачыла тым, што ў краіне існуюць праблемы з бяспекай з-за палітычнай сітуацыі, якая склалася. Таксама ёсць пытанні, звязаныя з пандэміяй каронавіруса.
Нагадаем, што раней Мінск заяўляў аб поўнай гатоўнасці правесці ЧС сваімі сіламі, калі Рыга адмовіцца ад сумеснай арганізацыі форуму. Цяпер статус Латвіі як суарганізатара чэмпіянату не вядомы, рашэнне па гэтым пытанні будзе разглядаць федэрацыя ў бліжэйшыя дні.
Што тычыцца кампенсацыі, Міжнародная федэрацыя хакея паабяцала выплаціць яе Беларусі, як толькі ўсе пытанні па канчатковым правядзенні форуму будуць вырашаны.
У Мінску ўжо выказалі шкадаванне з прычыны адмены чэмпіянату. Як заявіў старшыня Федэрацыі хакея Беларусі Дзмітрый Баскаў, турнір 2021 года быў бы праведзены не горш, чым у 2014 годзе. Паводле яго слоў, форум прыцягнуў бы ў краіну тысячы балельшчыкаў і журналістаў, якія "на свае вочы ўбачылі б прыгажосці Беларусі і пераканаліся ў бяспецы краіны".
Чытайце таксама: