Чырвоная шубка з белым мехам ператвараецца ў топ, а шырокія штаны - у чырвонае бікіні. Глядзіце ў фотастужцы Sputnik падборку сімпатычных "снягурак" мінулых гадоў, якія адназначна падымуць вам настрой.
Чырлідары каманды па амерыканскім футболе "Арызона Кардыналс".
Каманда па амерыканскім футболе "Далас Каўбойз".
Чырлідары "Дэнвер Бронкос" падчас гульні па футболе напярэдадні Раства.
Ліванскія дзяўчыны ў касцюмах Санта-Клаўса на водных лыжах падчас шоу ў бухце Джуніі, у 20 км на поўнач ад Бейрута.
Дабрачынны забег у Бостане, штат Масачусэтс.
Танцавальная каманда падтрымкі баскетбольнай каманды "Дэтройт Пістонс".
SantCon у Нью-Йорку - таксама дабрачыннае мерапрыемства, на якім людзі ў святочных касцюмах збіраюць ахвяраванні.
Чырлідары гарачай Каліфорніі на футбольным стадыёне.
Дзяўчыны ў бікіні на лыжным курорце ў Сюйчане, правінцыя Хэнань у цэнтральным Кітае.
Каманда па амерыканскім футболе "Далас Каўбойз" можа пахваліцца вось такой выдатнай падтрымкай на перадсвяточным матчы.
Забег Санта-Клаўсаў у Каракасе, Венесуэла.
SantCon у Нью-Йорку.
Каманду "Нью-Інгленд Пэтріотс" падтрымлівае цэлая каманда танцораў - Санта-Клаўсаў.
Гарачыя тэхаскія Санта-Клаўсы перад фінальным матчам любімай каманды.
Санта-Клаўсы ідуць на парад у парку ў Брукліне падчас SantaCon у Нью-Йорку.
Колькасць ахвяр землятрусу на востраве Сулавесі і паводак на Калімантане па дадзеных на 18 студзеня склала 96 чалавек, каля 70 тысяч інданезійцаў засталіся без прытулку.
Ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, якія распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў, сталі пятнаццаць чалавек. Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек вымушаны былі пакінуць свае дамы.
А 15 студзеня ў правінцыі Заходні Сулавесі адбыўся землятрус магнітудай 6,2, у выніку якога 81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні. Каля 28 тысяч інданезійцаў засталіся без даху над галавой і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі. Землятрусам разбурана больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяць школ і бальніца.
На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым на 5,6 км. А 18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі: за шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Абодва вулканы знаходзяцца на інданезійскім востраве Ява.
Інданезія размешчана на Ціхаакіянскім "вогненным кальцы", дзе сутыкаюцца тэктанічныя пліты, выклікаючы частую вулканічную актыўнасць і землятрусы. Семеру - адно з самых папулярных турыстычных напрамкаў Інданезіі, самы высокі і самы актыўны вулкан Явы. У мінулы раз вулкан вывяргаўся ў снежні 2020 года. Апошняе вывяржэнне вулкана Мерапі было зафіксавана 4 студзеня 2021 года.
Глядзіце таксама:
Разбураны будынак офіса губернатара правінцыі Заходні Сулавесі пасля землятрусу ў Мамуджу, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
Землятрусы прывялі да разбурэння больш за 1150 будынкаў, у тым ліку пяці школ.
Інданэзійскія паліцейскія з сабакам-сышчыкам аглядаюць разбураны будынак шпіталя.
Будынак бальніцы абрынуўся ў выніку землятрусу ў Мамуджу, Заходні Сулавесі, Інданезія, 16 студзеня 2021 года.
81 чалавек загінуў, сотні атрымалі раненні ў выніку землятрусу магнітудай 6,2 у інданезійскай правінцыі Заходні Сулавесі, які адбыўся 15 студзеня.
Каля 28 тысяч інданезійцаў пакінулі дамы і размешчаны ў цэнтрах эвакуацыі ў правінцыі Заходні Сулавесі і акрузе Маджэне.
Дзяўчынка ў часовым лагеры для пацярпелых у выніку землятрусу ў Мамуджу, Інданезія.
Ратавальнікі эвакуіруюць жыхароў вёскі на гумавай лодцы ў затопленым раёне Танах Лаўт. 15 чалавек сталі ахвярамі паводак у правінцыі Паўднёвы Калімантан, што распачаліся 14 студзеня пасля праліўных дажджоў.
Аказалася затоплена каля 25 тысяч дамоў. 40 тысяч чалавек, ратуючыся ад паводкі, былі эвакуіраваны.
Мясцовыя жыхары, якія пацярпелі ад паводкі, у чарзе па дапамогу ў акрузе Банджар, правінцыя Паўднёвы Калімантан, Інданезія, 18 студзеня 2021 года.
Людзі стаяць у чарзе па дапамогу на стадыёне Манакара пасля землятрусу ў Мамуджу, правінцыя Заходні Сулавесі, Інданезія, 17 студзеня.
На наступны дзень пасля землятрусу ў Інданезіі адбылося вывяржэнне вулкана Семеру, які выкінуў попел і дым прыкладна на 5,6 км у неба над Явай, самым густанаселеных востравам краіны.
Нацагентства па ліквідацыі наступстваў стыхійных бедстваў папярэдзіла жыхароў, якія жывуць на схілах гары, аб магчымай небяспецы з-за вулканічнай актыўнасці, якая працягваецца.
Вёска Лумаджанг, Усходняя Ява, пад попелам вулкана Семеру 17 студзеня 2021 года пасля вывяржэння.
18 студзеня пачаў вывяргаць гарачыя аблокі вулкан Мерапі, які знаходзіцца на востраве Ява. Вулкан выкінуў слуп попелу на вышыню 50 метраў. За шэсць гадзiн зафіксавана 36 вывяржэнняў лавы. Патокі лавы сцякаюць па паўднёва-заходнім схіле вулкана Мерапі прыкладна на 1000 метраў.
А, сапраўды, не толькі людзі, але і многія жывёлы вельмі любяць гуляць у беласнежных камяках.
Глядзіце ў нашай фотастужцы, як шчыра радуюцца снегу звяркі ў розных краінах, у тым ліку і ў нашай.
Глядзіце таксама:
Кошка можа не любіць ваду, але снег - гэта зусім іншае.
Сабака рады снежнаму надвор'ю.
Сабака гуляе з палкай на заснежаным двары.
Конь на заснежаным полі.
Сабакі гуляюць у снезе.
Хаскі ляжыць у снезе.
Сабака пароды камандор рады снегу.
Авечкі на заснежаным полі.
Кошку больш звыкла бачыць ля батарэі, чым у снезе.
Прабежка па снезе.
Сабака аблізваецца падчас снегападу.
Свіння з задавальненнем рые снег.
Сабака гуляе ў снезе.
Конь ловіць языком снег.
Сабакі гуляюць у снезе.
Такім пухнатым кошкам валяцца на снезе адно задавальненне.
Насустрач снегу.
Кошка і сабака гуляюць у снезе.
Сабака злізвае сняжынку з носа.
Каціныя сляды.
МІНСК, 28 сту – Sputnik. Беларусь размясцілася на 63-м радку ў індэксе карупцыі Transparency International за 2020 год, гэта значыць на тры пункта вышэй, чым годам раней.
Беларусь набрала 47 балаў са 100 магчымых (+2 бала ў параўнанні з 2019-м), дзе нуль балаў ацэньваюцца, як высокая ступень карупцыі, а 100 - поўная адсутнасць карупцыі. Гэта вынікае з дадзеных, апублікаваных на сайце Transparency International*.
Варта адзначыць, што 63-е месца ў гэтым рэйтынгу Беларусь дзеліць з Харватыяй, Кубай і астравамі Сан-Таме і Прынсэп, якія таксама набралі па 47 балаў.
Расія таксама палепшыла свае пазіцыі ў гэтым дакуменце, набраўшы два балы ў параўнанні з 2019-м і падняўшыся на 129-ы радок. У Расіі 30 балаў, столькі ж у Азербайджана, Габона, Малаві і Малі.
Лідзіруюць у індэксе карупцыі, як і ў папярэднія гады, Новая Зеландыя і Данія, у якіх па 88 балаў з 100 магчымых. Таксама сярод лепшых у свеце па гэтым паказчыку Фінляндыя, Швейцарыя, Сінгапур і Швецыя.
Што тычыцца краін з найвышэйшым узроўнем карупцыі, то гэта Самалі, Сірыя, Йемен і Венесуэла. На апошнім 180-м месцы рэйтынгу размясціўся Паўднёвы Судан.
Таксама варта адзначыць, што няўрадавая арганізацыя Transparency International фінансуецца шэрагам краін, у тым ліку ЗША, за кошт прыватных сродкаў, уключаючы Фонд амерыканскага мільярдэра-фінансіста Джорджа Сораса. У абноўленым індэксе паведамляецца не толькі аб зніжэнні ўзроўню карупцыі ў Беларусі і Расіі, але і пра рэкордна высокі ўзровень хабарніцтва ў ЗША.
* Мінюст РФ уключыў гэтую арганізацыю ў пералік НКА, якія выконваюць функцыю замежнага агента
Чытайце таксама: