Кангрэс рыхтуе імпічмент: Капітолій прывялі ў парадак і ўзмацнілі ахову

25
(абноўлена 22:33 14.01.2021)
  • Рабочыя усталёўваюць агароджу пасля штурму Капітолія ў Вашынгтоне
  • Падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі акругі Калумбія забяспечвае бяспеку ў Капітоліі
  • Рабочыя усталёўваюць моцную агароджу бяспекі вакол Капітолія ЗША
  • Кветкі на плоце насупраць будынка Капітолія ў Вашынгтоне
  • Катафалк з труной Браяна Сікніка, афіцэра паліцыі Капітолія ЗША
  • Афіцэр паліцыі Капіталійскага ўзгорка з чорнай павязкай на значку ў гонар загінулага паліцэйскага
  • Мемарыял Браяну Сікніку, афіцэру паліцыі ЗША, які памёр ад ран пасля штурму будынка Капітолія
  • Супрацоўнікі праваахоўных органаў стаяць на варце за дзень да пачатку заканадаўчай сесіі
  • Нацыянальная гвардыя ЗША і нацыянальная гвардыя Вашынгтона падчас забеспячэння мер бяспекі ў Вашынгтоне
  • Члены нацыянальнай гвардыі Вашынгтона ля будынка Капітолія
  • Белы дом за агароджай у Вашынгтоне
  • Мужчына са сцягам ЗША стаіць перад вайскоўцамі ля Капітолія
  • Узброены прыхільнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падчас шэсця ў Вашынгтоне
  • Рабочыя прыбіраюць разламаную мэблю пасля захопу будынка Капітолія ў Вашынгтоне
  • Рабочыя прыводзяць у парадак будынак Капітолія пасля штурму ў Вашынгтоне
  • Рабочыя прыбіраюць ратонду Капітолія праз дзень пасля штурму, Вашынгтон
  • Нацыянальная гвардыя ЗША і нацыянальная гвардыя Вашынгтона ля Капітолія
  • Члены нацыянальнай гвардыі Вашынгтона ля будынка Джона А. Чэрберга, дзе размяшчаюцца офісы сената
  • Будынак Капітолія за новай ахоўнай агароджай у Вашынгтоне
  • Лозунг, які вітае выбранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс, на плоце ля Капітолія
  • Рабочыя ўстанаўліваюць сцяг на Капітоліі падчас падрыхтоўкі да інаўгурацыі абранага прэзідэнта Джо Байдэна
Дэмакраты Кангрэса ЗША маюць намер вынесці Трампу імпічмент па абвінавачванні ў падбухторванні да гвалту і беспарадкаў. Капітолій пасля штурму прывялі ў парадак і ўзмацнілі ахову.

Пасля штурму 6 студзеня рабочыя ўсталявалі агароджу вакол Капітолія. У самім будынку наведзены парадак, у панядзелак на пасяджэнне збярэцца палата прадстаўнікоў.

У Пентагоне паведамілі пра "магчымых пагрозах, што зыходзяць ад патэнцыйных тэрарыстаў" у дні перад інаўгурацыяй Джо Байдэна, якая пройдзе 20 студзеня.

Падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі акругі Калумбія прыбыло для забеспячэння бяспекі. Абмежаваны доступ у вызначаныя зоны Капітолія, адкрытыя толькі для заканадаўцаў і супрацоўнікаў.

Пасля таго, як прэзідэнт Дональд Трамп на мітынгу ў Вашынгтоне заклікаў ісці да Капітолія, каб "дапамагчы слабым рэспубліканцам" аспрэчыць вынікі выбараў, яго прыхільнікі штурмавалі будынак, перапыніўшы сумесную сесію Кангрэса, дзе сцвярджалі перамогу Джо Байдэна на выбарах прэзідэнта. У выніку штурму загінулі пяць чалавек, у тым ліку паліцэйскі.

Чытайце таксама:

25
  • Рабочыя усталёўваюць агароджу пасля штурму Капітолія ў Вашынгтоне
    © AP / John Minchillo

    Пасля штурму 6 студзеня рабочыя ўсталявалі агароджу вакол Капітолія.

  • Падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі акругі Калумбія забяспечвае бяспеку ў Капітоліі
    © REUTERS / Jonathan Ernst

    Падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі акругі Калумбія прыбыло для забеспячэння бяспекі.

  • Рабочыя усталёўваюць моцную агароджу бяспекі вакол Капітолія ЗША
    © REUTERS / Erin Scott

    Пасля таго, як прэзідэнт Дональд Трамп на мітынгу ў Вашынгтоне заклікаў ісці да Капітолія, каб "дапамагчы слабым рэспубліканцам" аспрэчыць вынікі выбараў, яго прыхільнікі штурмавалі будынак, перапыніўшы сумесную сесію кангрэса, дзе сцвярджалі перамогу Джо Байдэна на выбарах прэзідэнта.

  • Кветкі на плоце насупраць будынка Капітолія ў Вашынгтоне
    © REUTERS / Joshua Roberts

    У выніку штурму загінулі пяць чалавек, у тым ліку паліцэйскі.

  • Катафалк з труной Браяна Сікніка, афіцэра паліцыі Капітолія ЗША
    © AFP 2020 / Al Drago

    Пахаванне Браяна Сікніка, афіцэра паліцыі ЗША, які памёр ад траўмў пасля аблогі будынка Капітолія, прайшлі 10 студзеня 2021 года ў Вашынгтоне.

  • Афіцэр паліцыі Капіталійскага ўзгорка з чорнай павязкай на значку ў гонар загінулага паліцэйскага
    © REUTERS / Joshua Roberts

    Афіцэр паліцыі Капіталійскага ўзгорка з чорнай павязкай на значку ў гонар загінулага паліцэйскага. Яшчэ адзін амерыканскі паліцэйскі Ховард Лібенгуд, пра гібель якога паведамілі 10 студзеня, пацярпеў не ў ходзе беспарадкаў у будынку Кангрэса ЗША, а пакончыў з сабой. Ён быў сведкам беспарадкаў.

  • Мемарыял Браяну Сікніку, афіцэру паліцыі ЗША, які памёр ад ран пасля штурму будынка Капітолія
    © AFP 2020 / Al Drago/Getty Images

    Мемарыял Браяну Сікніку, афіцэру паліцыі ЗША, які памёр ад ран пасля штурму будынка Капітолія. Афіцэр служыў у паліцыі Капітолія з 2008 года.

  • Супрацоўнікі праваахоўных органаў стаяць на варце за дзень да пачатку заканадаўчай сесіі
    © REUTERS / Lindsey Wasson

    З-за беспарадкаў кіраўнік паліцыі Капітолія Стывен Сунде абвясціў аб адстаўцы. Ён заявіў, што яшчэ да пачатку масавых беспарадкаў беспаспяхова прасіў службы бяспекі і ваеннае камандаванне ЗША аб падмацаванні. На адзін з яго запытаў генерал-лейтэнант Уолтар Піатт адказаў: "Мне не падабаецца выгляд байцоў нацыянальнай гвардыі, якія стаяць у паліцэйскім ачапленні, з Капітоліем на заднім фоне".

  • Нацыянальная гвардыя ЗША і нацыянальная гвардыя Вашынгтона падчас забеспячэння мер бяспекі ў Вашынгтоне
    © AP / Ted S. Warren

    Пасля штурму нацыянальная гвардыя ЗША і нацыянальная гвардыя Вашынгтона была задзейнічана губернатарам Вашынгтона Джэем Інслі.

  • Члены нацыянальнай гвардыі Вашынгтона ля будынка Капітолія
    © REUTERS / Lindsey Wasson

    Абмежаваны доступ у пэўныя зоны Капітолія, адкрытыя толькі для заканадаўцаў і супрацоўнікаў.

  • Белы дом за агароджай у Вашынгтоне
    © REUTERS / Joshua Roberts

    Вакол Белага дома таксама ўзвялі агароджу.

  • Мужчына са сцягам ЗША стаіць перад вайскоўцамі ля Капітолія
    © REUTERS / Lindsey Wasson

    Мужчына са сцягам ЗША стаіць перад вайскоўцамі ля Капітолія. У Пентагоне дасведчаны аб "магчымых пагрозах, што зыходзяць ад патэнцыйных тэрарыстаў" у дні перад інаўгурацыяй абранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.

  • Узброены прыхільнік прэзідэнта ЗША Дональда Трампа падчас шэсця ў Вашынгтоне
    © AP / Ted S. Warren

    Узброены прыхільнік прэзідэнта Дональда Трампа спрачаецца з паліцэйскім штата Вашынгтон падчас мітынгу 10 студзеня 2021 года ля Капітолія, за дзень да пачатку заканадаўчай сесіі.

  • Рабочыя прыбіраюць разламаную мэблю пасля захопу будынка Капітолія ў Вашынгтоне
    © AFP 2020 / Samuel Corum / Getty Images

    Рабочыя прыбіраюць разламаную мэблю пасля штурму.

  • Рабочыя прыводзяць у парадак будынак Капітолія пасля штурму ў Вашынгтоне
    © AFP 2020 / Brendan Smialowski

    Пацярпелая галерэя каля кантрольна-прапускнога пункта паліцыі Капітолія, захопленага натоўпам прыхільнікаў Трампа.

  • Рабочыя прыбіраюць ратонду Капітолія праз дзень пасля штурму, Вашынгтон
    © AFP 2020 / Brendan Smialowski

    Амерыканскія ўлады прад'явілі абвінавачванні двум людзям, якія ўварваліся 6 студзеня ў будынак Кангрэса. Таксама распачалі па меншай меры 25 спраў аб выпадках унутранага тэрарызму ў сувязі з беспарадкамі.

  • Нацыянальная гвардыя ЗША і нацыянальная гвардыя Вашынгтона ля Капітолія
    © AP / Ted S. Warren

    ФБР і дэпартамент паліцыі Нью-Йорка перадавалі паліцыі Капітолія інфармацыю аб магчымых беспарадках, накіроўвалі выведвальныя дадзеныя з апісаннем пагроз і гвалтоўнай рыторыкі ў сацыяльных сетках.

  • Члены нацыянальнай гвардыі Вашынгтона ля будынка Джона А. Чэрберга, дзе размяшчаюцца офісы сената
    © REUTERS / Lindsey Wasson

    Члены нацыянальнай гвардыі Вашынгтона ля будынка Джона А. Чэрберга, дзе размяшчаюцца офісы сената.

  • Будынак Капітолія за новай ахоўнай агароджай у Вашынгтоне
    © REUTERS / Jonathan Ernst

    Падраздзяленне Нацыянальнай гвардыі акругі Калумбія забяспечвае бяспеку вакол Капітолія.

  • Лозунг, які вітае выбранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс, на плоце ля Капітолія
    © REUTERS / Joshua Roberts

    Лозунг, які вітае выбранага прэзідэнта ЗША Джо Байдэна і віцэ-прэзідэнта Камалы Харыс, на плоце ля Капітолія.

  • Рабочыя ўстанаўліваюць сцяг на Капітоліі падчас падрыхтоўкі да інаўгурацыі абранага прэзідэнта Джо Байдэна
    © AP / Patrick Semansky

    Капітолій рыхтуецца да інаўгурацыі абранага прэзідэнта Джо Байдэна, якая пройдзе 20 студзеня.

Тэги:
Кангрэс ЗША, ЗША, Трамп прэзідэнт ЗША, Дональд Трамп

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

614
(абноўлена 11:03 01.03.2021)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

614
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына

Ніягарскі вадаспад у лёдзе - фота

78
(абноўлена 21:13 25.02.2021)
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
  • Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду Падкова.
  • Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
  • Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
  • Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
  • Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
  • Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду ў ЗША
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
Гук равучай вады Ніягарскага вадаспаду, які звычайна разносіцца на кіламетры вакол, сціх - з-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.

Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.

На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.

Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.

Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.

78
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
    © REUTERS / Moe Doiron

    З-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.

  • Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду Падкова.
    © REUTERS / MOE DOIRON

    Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду "Падкова".

  • Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.

  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
    © REUTERS / Dronebase

    Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.

  • Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.

  • Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.

  • Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.

  • Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
    © REUTERS / HANDOUT

    Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.

  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду ў ЗША
    © REUTERS / Dronebase

    Славуты на ўвесь свет вадаспад прымае штогод каля 20 мільёнаў турыстаў. Погляду наведвальнікаў зімой паўстае проста казачная карціна.

  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
    © REUTERS / Moe Doiron

    Свой пачатак ён бярэ на тэрыторыі ЗША, але самыя зачаравальныя віды дасталіся Канадзе.

Тэги:
зіма, ЗША, Канада
Здымак планеты Зямля з космасу, архіўны фотаздымак

Два ўсплёскі магнітнай буры зафіксавалі навукоўцы

0
(абноўлена 17:57 03.03.2021)
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.

Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.

Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.

Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.

Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.

0
Тэги:
магнітная бура, Навукоўцы