Лынтупы пад снегам - кадры беларускай зімы

508
(абноўлена 18:50 16.01.2021)
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
  • Зімовая вёска
Студзень жыхары Лынтуп Пастаўскага раёна сустрэлі ў беленькім і чысценькім пасёлку.

Моцных маразоў у Беларусі ў самыя першыя дні новага года не было, аднак надвор'е парадавала беласнежным убраннем, дзякуючы якому беларускія краявіды сталі светлымі і сапраўды зімовымі.

Снегапад працягваўся некалькі дзён. І атрымаўся сапраўдны цуд і белая снежная казка!

Глядзіце кадры заснежанай вёскі ў фотастужцы Sputnik.

Чытайце таксама:

508
  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Студзень жыхары вёскі Лынтупы Пастаўскага раёна сустрэлі ў беленькім і чысценькім пасёлку.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Шпацыр па зімовым лесе.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Калі атрымалася зляпіць снегавіка, значыць зіма ўдалася.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Зімовая яблыня.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Капліцы каталіцкіх могілак у Лынтупах.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Снегапад працягваўся некалькі дзён.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Лынтупы пад снегам.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    У садзе ўсё замёрла ў чаканні лета.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Многія дамы замкнутыя і забітыя да вясны.

  • Зімовая вёска
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзякуючы снегу беларускія краявіды сталі светлымі і сапраўды зімовымі.

Тэги:
Пастаўскі раён Віцебскай вобласці, зіма

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

597
(абноўлена 11:03 01.03.2021)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

597
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына

Ніягарскі вадаспад у лёдзе - фота

77
(абноўлена 21:13 25.02.2021)
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
  • Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду Падкова.
  • Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
  • Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
  • Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
  • Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
  • Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду ў ЗША
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
Гук равучай вады Ніягарскага вадаспаду, які звычайна разносіцца на кіламетры вакол, сціх - з-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.

Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.

На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.

Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.

Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.

77
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
    © REUTERS / Moe Doiron

    З-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.

  • Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду Падкова.
    © REUTERS / MOE DOIRON

    Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду "Падкова".

  • Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.

  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
    © REUTERS / Dronebase

    Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.

  • Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.

  • Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.

  • Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.

  • Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
    © REUTERS / HANDOUT

    Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.

  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду ў ЗША
    © REUTERS / Dronebase

    Славуты на ўвесь свет вадаспад прымае штогод каля 20 мільёнаў турыстаў. Погляду наведвальнікаў зімой паўстае проста казачная карціна.

  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
    © REUTERS / Moe Doiron

    Свой пачатак ён бярэ на тэрыторыі ЗША, але самыя зачаравальныя віды дасталіся Канадзе.

Тэги:
зіма, ЗША, Канада
Вучань у класе

Трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання пачаўся ў Беларусі

6
(абноўлена 13:10 02.03.2021)
Праверыць веды перад здачай цэнтралізаванага тэсціравання абітурыенты могуць у 107 пунктах РТ па ўсёй краіне, а таксама анлайн.

МІНСК, 2 сак – Sputnik. У Беларусі пачаўся трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання, ён будзе доўжыцца да канца красавіка, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ).

Першы этап РТ адбыўся з кастрычніка па снежань 2020 года, другі - са студзеня па люты 2021-га.

"Што тычыцца раскладу ЦТ, яно стане вядома ўжо ў гэтым месяцы: Мінадукацыі апублікуе адпаведную пастанову", - паведамілі ў РІКВ.

Новае ў беларускім ЦТ

Нагадаем, што ў новай уступнай кампаніі 2021 года правілы ЦТ па ўсіх прадметах, акрамя рускай і беларускай мовы, злёгку змяніліся. Такім чынам, у бягучым годзе ў тэстах па хіміі, біялогіі, геаграфіі, грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі, сусветнай гісторыі (найноўшы час), а таксама замежнай мове (англійскай, нямецкай, іспанскай, французскай) заданняў у частцы А стане менш.

Па ўсіх прыродазнаўчых прадметах з часткі А тэстаў прыбралі 10 заданняў (раней іх было 38, цяпер - 28), а ў В дадалі 4 задачы - зараз іх 16 замест 12. Што тычыцца тэсту па замежнай мове, то тут замест 48 заданняў у частцы А стала 30, а ў В будзе 18 задач - замест 12 ранейшых.

Пры гэтым час на праходжанне выпрабаванняў застаўся ранейшым.

Як раней пісаў Sputnik, першыя змены ў ЦТ адбыліся ў тэстах па матэматыцы і фізіцы. У тэставанні па гэтых прадметах з часткі А прыбралі дзве задачы (зараз іх 18 замест 20), у В дадалі дзве (цяпер 14 замест 12). Акрамя таго, у заданнях частцы А зараз можа быць некалькі правільных адказаў (раней правільны адказ мог быць толькі адзін).

Як распавялі ў РІКВ, змены зроблены для таго, каб "звесці" тэорыю верагоднасці "пры выкананні тэстаў да мінімуму, зрабіць цэнтралізаванае тэсціраванне больш справядлівым для добрасумленных абітурыентаў".

Чытайце таксама:

6
Тэги:
Абітурыенты, веды, Беларусь, Цэнтралізаванае тэсціраванне, Рэпетыцыйнае тэсціраванне