Барыс Ельцын увайшоў у гісторыю як палітык-рэфарматар. Пры Ельцыне было ліквідавана ўсеўладдзе КПСС і пачалася шматпартыйнасць. Скасаваўшы Саветы, ён увёў падзел уладаў, у тым ліку ўладу Канстытуцыйнага суда. Ельцын пачаў рыначныя рэформы разам з эканамістамі "гайдараўскай каманды": "адпусціў" цэны, дазволіў прыватызацыю.
Першы прэзідэнт дэмакратычнай Расіі быў ініцыятарам Белавежскіх пагадненняў: ён паспрабаваў з Саюза, які развальваўся, пабудаваць садружнасць раўнапраўных самастойных дзяржаў.
Яго палітычная біяграфія змясціла жнівеньскі путч 1991-го, распад СССР, дзве спробы імпічменту, вайну ў Чачні, дэфолт і многае іншае.
Sputnik Беларусь прапануе паглядзець архіўныя фотаздымкі Барыса Ельцына, які не раз бываў у Мінску.
Перадрукоўка дадзенага матэрыялу дапускаецца толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі Sputnik Беларусь.
Дзяўчаты ў нацыянальных беларускіх строях сустракаюць хлебам-соллю Барыса Ельцына ў аэрапорце Мінска падчас візіту ў Беларусь, 1991 год.
Прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук, старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч і прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын пасля падпісання Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў у Белавежскай пушчы.
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Барыс Ельцын і Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч падчас цырымоніі абмену ратыфікацыйнымі граматамі і падпісання пагаднення аб гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве. 7 снежня 1991 года.
Барыс Ельцын махае фотакарэспандэнтам на сустрэчы ў Віскулях.
Старшыня Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь Станіслаў Шушкевіч, прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын і прэзідэнт Украіны Леанід Краўчук (злева направа) на прэс-канферэнцыі па выніках сустрэчы кіраўнікоў СНД у Мінску. 30 снежня 1991 года.
Прэзідэнт Расійскай Федэрацыі Барыс Ельцын у Парламенце Рэспублікі Беларусь, снежань 1991-га.
Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын і міністр замежных спраў Андрэй Козыраў на пасяджэнні кіраўнікоў дзяржаў СНД у Мінску 14 лютага 1992 года.
Барыс Ельцын і Аляксандр Лукашэнка на Мінскім аўтамабільным заводзе 1 лютага 1995 года.
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і прэзідэнт РФ Барыс Ельцын гутараць з рабочымі Мінскага аўтамабільнага завода. 1995 год.
Прэзідэнт Расіі Барыс Ельцын за рулём грузавіка МАЗ падчас наведвання Мінскага аўтамабільнага завода. 1995 год.
Прэзідэнт РФ Барыс Ельцын (злева) і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка (справа) падпісваюць дакументы аб двухбаковым супрацоўніцтве 21 лютага 1995 года.
Удзел прэзідэнта РФ Барыса Ельцына ў пасяджэнні Вышэйшага Савета Расіі і Беларусі. Барыс Ельцын і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас сустрэчы ў аэрапорце Брэста, 22 чэрвеня 1996 года.
Мітрапаліт Мінскі і Беларускі Філарэт, прэзідэнт РФ Барыс Ельцын і прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка на плошчы цырыманіялаў мемарыяльнага комплексу "Брэсцкая крэпасць-герой" у 1996-м.
Прэзідэнт РФ Барыс Ельцын падчас пасяджэння Вышэйшага Савета Расіі і Беларусі ў Брэсцкай крэпасці. 22 чэрвеня 1996 года.
Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску. Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.
Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.
Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.
Глядзіце таксама:
На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.
Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.
Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".
На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".
Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.
Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".
Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".
Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.
Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.
Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.
Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.
Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.
Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.
З-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.
Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду "Падкова".
Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
Славуты на ўвесь свет вадаспад прымае штогод каля 20 мільёнаў турыстаў. Погляду наведвальнікаў зімой паўстае проста казачная карціна.
Свой пачатак ён бярэ на тэрыторыі ЗША, але самыя зачаравальныя віды дасталіся Канадзе.
МІНСК, 2 сак – Sputnik. У Беларусі пачаўся трэці этап рэпетыцыйнага тэсціравання, ён будзе доўжыцца да канца красавіка, паведамілі Sputnik у Рэспубліканскім інстытуце кантролю ведаў (РІКВ).
Першы этап РТ адбыўся з кастрычніка па снежань 2020 года, другі - са студзеня па люты 2021-га.
"Што тычыцца раскладу ЦТ, яно стане вядома ўжо ў гэтым месяцы: Мінадукацыі апублікуе адпаведную пастанову", - паведамілі ў РІКВ.
Па ўсіх прыродазнаўчых прадметах з часткі А тэстаў прыбралі 10 заданняў (раней іх было 38, цяпер - 28), а ў В дадалі 4 задачы - зараз іх 16 замест 12. Што тычыцца тэсту па замежнай мове, то тут замест 48 заданняў у частцы А стала 30, а ў В будзе 18 задач - замест 12 ранейшых.
Пры гэтым час на праходжанне выпрабаванняў застаўся ранейшым.
Як раней пісаў Sputnik, першыя змены ў ЦТ адбыліся ў тэстах па матэматыцы і фізіцы. У тэставанні па гэтых прадметах з часткі А прыбралі дзве задачы (зараз іх 18 замест 20), у В дадалі дзве (цяпер 14 замест 12). Акрамя таго, у заданнях частцы А зараз можа быць некалькі правільных адказаў (раней правільны адказ мог быць толькі адзін).
Як распавялі ў РІКВ, змены зроблены для таго, каб "звесці" тэорыю верагоднасці "пры выкананні тэстаў да мінімуму, зрабіць цэнтралізаванае тэсціраванне больш справядлівым для добрасумленных абітурыентаў".
Чытайце таксама: