Што адбываецца ў М'янме, дзе вайскоўцы ўзялі ўладу - фота

20
(абноўлена 17:31 03.02.2021)
  • Ваенная тэхніка на тэрыторыі ратушы Янгона
  • В.а. прэзідэнта М'янмы М'ін Све і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Мін Аун Хлаін
  • Дзяржаўны саветнік М'янмы Аунг Сан Су Чжы
  • Прэзідэнт М'янмы Він М'ін падчас папярэдняга галасавання на ўсеагульных выбарах
  • Салдаты ў ратушы Янгона, М'янма
  • Прыхільнікі вайскоўцаў на акцыі пратэсту ў Янгоне
  • Прыхільнікі ваенных будыйскія манахі на акцыі пратэсту ў Янгоне
  • Паліцыя М'янмы на вуліцах Янгона
  • Прыхільнікі вайскоўцаў на акцыі пратэсту ў Янгоне
  • Ваенны кантрольна-прапускны пункт М'янмы на шляху да будынка кангрэса ў Нейп'іда
  • Ваенны кантрольна-прапускны пункт М'янмы на шляху да сталіцы Нейп'іда
  • Людзі ў чарзе ля банка ў Янгоне
  • Грамадзяне М'янмы, якія пражываюць у Японіі, выйшлі на мітынг супраць узброенага перавароту
  • Мігранты з М'янмы трымаюць партрэты Аунг Сан Су Чжы падчас дэманстрацыі каля пасольства М'янмы ў Бангкоку 1 лютага 2021 года
  • Лідэр бірманскай апазіцыі Аунг Сан Су Чжы выступае з прамовай падчас святкавання 49-й гадавіны незалежнасці краіны ў Рангуне (Янгоне), былой сталіцы М'янмы, 4 студзеня 1997 года
  • Аун Сан Су Чжы са сваімі прыхільнікамі
  • Аун Сан Су Чжы на слуханнях па справе аб магчымым генацыдзе мусульман рахінджа ў Міжнародным судзе ААН у Гаазе, Нідэрланды
  • Салдаты ў ратушы Янгона, М'янма
  • М'янма
Пераварот у М'янме абумоўлены супярэчнасцямі паміж традыцыйна моцнай арміяй і грамадзянскімі палітыкамі, а будучыня новага ўрада будзе наўпрост залежыць ад гуманітарнай абстаноўкі ў краіне.

Раніцай 1 лютага 2021 года ваенныя ўзялі краіну пад свой кантроль. У краіне абвешчана надзвычайнае становішча тэрмінам на адзін год. Улада ў М'янме перайшла да галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Мін Аун Хлаіна.

Аун Сан Су Чжы, якая па сумяшчальніцтве займае пасады дзяржаўнага саветніка, кіраўніка МЗС рэспублікі і з'яўляецца фактычным лідэрам дзяржавы, была затрыманая разам з іншымі кіраўнікамі яе партыі "Нацыянальная ліга за дэмакратыю" і ўрада. Таксама быў затрыманы прэзідэнт М'янмы Він М’ін.

Ваенныя былі незадаволены вынікамі лістападаўскіх выбараў, якія яны абвясцілі падтасаванымі. Напярэдадні перавароту ў краіне адбыліся мітынгі прыхільнікаў ваеннай улады.

Сёння ў краіне выстраіліся чэргі да банкаматаў, людзі спрабуюць зняць грошы. М'янма моцна пацярпела ад каронавіруса, тут ужо год зачынены школы і ВНУ, забаронена перамяшчэнне паміж рэгіёнамі і ўезд у краіну нават м'янманскім грамадзянам. Людзі ў сельскай мясцовасці знаходзяцца ў бядотным становішчы і фактычна выжываюць.

Грамадзяне М'янмы, якія пражываюць у Японіі і Тайландзе, выйшлі на мітынгі супраць узброенага перавароту і захопу ўлады ў абранага грамадзянскага ўрада.

У выніку дзяржаўнага перавароту М'янма вярнулася да вайсковага кіравання, пад якім знаходзілася да пачатку дэмакратычных рэформ у 2011 годзе. Сітуацыя ўскладнена тым, што М'янма - краіна, напоўненая зброяй, глыбока падзеленая па этнічных і рэлігійных прыкметах, у якой мільёны людзей ледзь могуць сябе пракарміць.

Што вядома аб Аун Сан Су Чжы?

Яна выхоўвалася маці, вядомым палітыкам, і атрымала адукацыю за мяжой. Жыла ў Нью-Йорку і Лондане, працавала ў ААН, атрымала ступень доктара філасофіі Лонданскага ўніверсітэта. У 1988 годзе яна вярнулася на радзіму і ўзначаліла прадэмакратычны рух. У 1991 годзе Нобелеўскі камітэт узнагародзіў яе прэміяй свету за "мірную барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека".

Да 2010 года яна ў агульнай складанасці 15 гадоў правяла ў зняволенні. Пасля перамогі партыі на выбарах Аун Сан Су Чжы не змагла ўзначаліць урад (гэтаму перашкодзіла наяўнасць у яе дзяцей з брытанскім падданствам), і для яе ўвялі асобную пасаду дзяржаўнага саветніка М'янмы.

У сярэдзіне 2010-х у М'янме абвастрыліся сутыкненні паміж рахінджа і араканцамі (мясцовымі этнічнымі групамі, якія вызнаюць іслам і будызм). У дакладзе ААН 2018 года пераслед народа рахінджа назвалі генацыдам. Гэта прыкметна змяніла стаўленне і да Аун Сан Су Чжы: яе крытыкавалі за няздольнасць прадухіліць пераслед і нават прапаноўвалі пазбавіць яе Нобелеўскай прэміі.

20
  • Ваенная тэхніка на тэрыторыі ратушы Янгона
    © REUTERS / Stringer

    Ваенная тэхніка на тэрыторыі ратушы Янгона, былой сталіцы М'янмы. Раніцай 1 лютага 2021 года ваенныя ўзялі краіну пад свой кантроль.

  • В.а. прэзідэнта М'янмы М'ін Све і галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Мін Аун Хлаін
    © REUTERS / MRTV

    Кадр трансляцыі дзяржаўнага тэлебачання М'янмы 1 лютага 2021 года. Віцэ-прэзідэнт М'ін Све (справа), якога ваенныя абвясцілі выконваючым абавязкі прэзідэнта краіны, чытае падпісаную ім заяву аб увядзенні надзвычайнага становішча. Улада ў М'янме перайшла да галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі Мін Аун Хлаіна (злева).

  • Дзяржаўны саветнік М'янмы Аунг Сан Су Чжы
    © REUTERS / THAR BYAW

    Аун Сан Су Чжы, якая па сумяшчальніцтве займае пасады дзяржаўнага саветніка, кіраўніка МЗС рэспублікі і з'яўляецца фактычным лідэрам дзяржавы, была затрымана разам з іншымі кіраўнікамі яе партыі "Нацыянальная ліга за дэмакратыю" і ўрада.

  • Прэзідэнт М'янмы Він М'ін падчас папярэдняга галасавання на ўсеагульных выбарах
    © REUTERS / Thar Byaw

    Таксама быў затрыманы прэзідэнт М'янмы Він М'ін.

  • Салдаты ў ратушы Янгона, М'янма
    © REUTERS / Stringer

    Ваенныя былі незадаволеныя вынікамі лістападаўскіх выбараў у краіне, якія яны абвясцілі падтасаванымі. Мін Аун Хлаін прыгразіў адмяніць канстытуцыю, калі, па яго словах, законы не будуць выконвацца.

  • Прыхільнікі вайскоўцаў на акцыі пратэсту ў Янгоне
    © REUTERS / Shwe Paw Mya Tin

    Прыхільнікі ваенных М'янмы з нацыянальнымі сцягамі на акцыі пратэсту супраць вынікаў выбараў 29 студзеня 2021 года.

  • Прыхільнікі ваенных будыйскія манахі на акцыі пратэсту ў Янгоне
    © REUTERS / Shwe Paw Mya Tin

    На акцыі пратэсту напярэдадні здзейсненага дзяржперавароту выходзілі і будыйскія манахі, прыхільнікі вайскоўцаў.

  • Паліцыя М'янмы на вуліцах Янгона
    © REUTERS / STR

    Паліцыя М'янмы на вуліцах Янгона, былой сталіцы краіны. У краіне 1 лютага абвешчана надзвычайнае становішча тэрмінам на адзін год.

  • Прыхільнікі вайскоўцаў на акцыі пратэсту ў Янгоне
    © REUTERS / Shwe Paw Mya Tin

    Улада ў краіне зараз перададзена ў рукі галоўнакамандуючага ўзброенымі сіламі генерала Мін Аун Хлаіна.

  • Ваенны кантрольна-прапускны пункт М'янмы на шляху да будынка кангрэса ў Нейп'іда
    © REUTERS / STRINGER

    Вайскоўцы ўзялі пад кантроль Нейп'іда - сталіцу М'янмы.

  • Ваенны кантрольна-прапускны пункт М'янмы на шляху да сталіцы Нейп'іда
    © REUTERS / Stringer

    Ваенны кантрольна-прапускны пункт М'янмы на шляху да сталіцы Нейп'іда.

  • Людзі ў чарзе ля банка ў Янгоне
    © REUTERS / Stringer

    Людзі ў чарзе ля банка ў Янгоне. У краіне выстраіліся чэргі да банкаматаў.

  • Грамадзяне М'янмы, якія пражываюць у Японіі, выйшлі на мітынг супраць узброенага перавароту
    © REUTERS / ISSEI KATO

    Грамадзяне М'янмы, якія пражываюць у Японіі, выйшлі на мітынг каля ўніверсітэта Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Токіо супраць узброенага перавароту і захопу ўлады ў абранага грамадзянскага ўрада.

  • Мігранты з М'янмы трымаюць партрэты Аунг Сан Су Чжы падчас дэманстрацыі каля пасольства М'янмы ў Бангкоку 1 лютага 2021 года
    © AFP 2020 / LILLIAN SUWANRUMPHA

    Гэтак жа, як і мігранты ў Тайландзе. Яны трымаюць партрэты Аунг Сан Су Чжы падчас дэманстрацыі каля пасольства М'янмы ў Бангкоку 1 лютага 2021 года.

  • Лідэр бірманскай апазіцыі Аунг Сан Су Чжы выступае з прамовай падчас святкавання 49-й гадавіны незалежнасці краіны ў Рангуне (Янгоне), былой сталіцы М'янмы, 4 студзеня 1997 года
    © REUTERS / Apichart Weerawong

    Што вядома аб Аун Сан Су Чжы? Яна выхоўвалася маці, вядомым палітыкам, і атрымала адукацыю за мяжой. Жыла ў Нью-Йорку і Лондане, працавала ў ААН, атрымала ступень доктара філасофіі Лонданскага ўніверсітэта. У 1988 годзе яна вярнулася на радзіму і ўзначаліла прадэмакратычны рух. У 1991 годзе Нобелеўскі камітэт узнагародзіў яе прэміяй свету за "мірную барацьбу за дэмакратыю і правы чалавека".

  • Аун Сан Су Чжы са сваімі прыхільнікамі
    © REUTERS / Soe Zeya Tun

    Аун Сан Су Чжы са сваімі прыхільнікамі, якія сабраліся паслухаць яе выступленне ў Янгоне 14 лістапада 2010 года. Да таго часу яна ў агульнай складанасці 15 гадоў правяла ў зняволенні. Пасля перамогі партыі на выбарах Аун Сан Су Чжы не змагла ўзначаліць урад (гэтаму перашкодзіла наяўнасць у яе дзяцей з брытанскім падданствам), і для яе ўвялі асобную пасаду дзяржаўнага саветніка М'янмы.

  • Аун Сан Су Чжы на слуханнях па справе аб магчымым генацыдзе мусульман рахінджа ў Міжнародным судзе ААН у Гаазе, Нідэрланды
    © REUTERS / Yves Herman

    У сярэдзіне 2010-х у М'янме абвастрыліся сутыкненні паміж рахінджа і араканцамі (мясцовымі этнічнымі групамі, якія вызнаюць іслам і будызм). У дакладзе ААН 2018 года пераслед народа рахінджа назвалі генацыдам. Гэта прыкметна змяніла стаўленне і да Аун Сан Су Чжы: яе крытыкавалі за няздольнасць прадухіліць пераслед і нават прапаноўвалі пазбавіць яе Нобелеўскай прэміі.

  • Салдаты ў ратушы Янгона, М'янма
    © REUTERS / Stringer

    У выніку дзяржаўнага перавароту М'янма вярнулася да вайсковага кіравання, пад якім знаходзілася да пачатку дэмакратычных рэформаў у 2011 годзе. Сітуацыя ўскладнена тым, што М'янма - краіна, напоўненая зброяй, глыбока падзеленая па этнічных і рэлігійных прыкметах, у якой мільёны людзей ледзь могуць сябе пракарміць.

  • М'янма
    © AFP 2020 / SAI AUNG MAIN

    М'янма моцна пацярпела ад каронавіруса, тут ужо год зачынены школы і ВНУ, забаронена перамяшчэнне паміж рэгіёнамі і ўезд у краіну нават м'янманскім грамадзянам. Людзі ў сельскай мясцовасці знаходзяцца ў бядотным становішчы і фактычна выжываюць.

Тэги:
М'янма, Дзяржаўны пераварот

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

593
(абноўлена 11:03 01.03.2021)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

593
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына

Ніягарскі вадаспад у лёдзе - фота

76
(абноўлена 21:13 25.02.2021)
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
  • Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду Падкова.
  • Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
  • Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
  • Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
  • Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
  • Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду ў ЗША
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
Гук равучай вады Ніягарскага вадаспаду, які звычайна разносіцца на кіламетры вакол, сціх - з-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.

Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.

На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.

Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.

Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.

76
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
    © REUTERS / Moe Doiron

    З-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.

  • Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду Падкова.
    © REUTERS / MOE DOIRON

    Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду "Падкова".

  • Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.

  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
    © REUTERS / Dronebase

    Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.

  • Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.

  • Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.

  • Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.

  • Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
    © REUTERS / HANDOUT

    Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.

  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду ў ЗША
    © REUTERS / Dronebase

    Славуты на ўвесь свет вадаспад прымае штогод каля 20 мільёнаў турыстаў. Погляду наведвальнікаў зімой паўстае проста казачная карціна.

  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
    © REUTERS / Moe Doiron

    Свой пачатак ён бярэ на тэрыторыі ЗША, але самыя зачаравальныя віды дасталіся Канадзе.

Тэги:
зіма, ЗША, Канада
Які сёння дзень: 2 сакавіка

Які сёння дзень: 2 сакавіка 2021 года

0
(абноўлена 18:06 01.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 304 дні.

Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 сакавіка

  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Польшчай.
  • У 1994 годзе Вярхоўны Савет Беларусі пpагаласаваў за пpэзідэнцкyю фоpмy кipавання.

Хто нарадзіўся 2 сакавіка

  • 1562 год: Крыштаф Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, доктар медыцыны.
  • 1896 год: Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі святар, беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, выдавец.
  • 1918 год: Алесь Бачыла, беларускі паэт.
  • 1931 год: Леніна Міронава, беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

2 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Таксама лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.

У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.

Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з заходу – будзе дождж.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей