Як святкавалі Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток Любанскага раёна

106
(абноўлена 21:48 15.02.2021)
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
15 лютага ў Беларусі адзначаюць адно з вялікіх свят - Стрэчанне Гасподняе. У народзе яго яшчэ называюць Грамніцы, а сімвалам гэтага свята і ў хрысціянскай, і ў народнай культуры выступае "Грамнічная" свечка, асвечаная ў храме.

Назва прыйшла, хутчэй за ўсё, ад паганскага бога Грамаўніка (Перуна), якому прыпісвалася стварэнне вясновых навальніц і дажджоў. Пасля гэтага дня павінна была змяншацца сіла зімы: "На Грамніцы - паўзіміцы" ці "Як прыйдзе грамніцы - скідай рукавіцы". Грамніцы народ ўспрымаў як сустрэчу зімы з летам.

У вёсцы Пласток Любанскага раёна Беларусі раней традыцыйна рабілі свечкі ў кожным доме і імкнуліся іх асвяціць у царкве напярэдадні свята. Запальваліся свечкі ў выпадку гора ў сям'і, у выпадку неабходнасці ачысціць дом ці жывёлу, альбо хворага, свечкі запальвалі падчас навальніцы, каб маланка дом не спаліла.

У гэтым годзе 14 лютага ў Пластокскі сельскі дом культуры прыехалі паўдзельнічаць у Грамніцах яшчэ і жыхары вёскі Камуна Любанскага раёна.

Святочныя традыцыйныя гулянні ў вёскі Пласток пачынаюцца карагодамі: адна група ходзіць сваім карагодам, паказваючы лета, іншая група - сваім карагодам, паказваючы зіму. Усе сустракаюцца ў цэнтры вёскі, вітаюць адзін аднаго і выказваюць пажаданні аб будучыні лета. Спяваюць:

"У нас сегонне стрэчанне, стрэчанне. Зіма з Летам стрэлася, стрэлася. Лета Зіму піхнула, піхнула. І ножачку звіхнула, звіхнула. Пайшло Лета скачучы, скачучы. Зіма пайшла плачучы, плачучы".

Пакуль водзяцца карагоды і спяваюцца грамнічны песні, мясцовы мужчына ад "грамнічнай" свечкі запальвае невялікае вогнішча з саломы і шчапы - "жывы агонь", каб абараніцца ад злых духаў.

Вакол гэтага вогнішча ўсе водзяць карагоды, традыцыйна перакідваюцца паміж сабой блінамі. Бліны ў дадзеным абрадзе ўвасабляюць сонца. Жанчыны, каб вясне дарогу паказаць, выходзяць з блінамі і адзін аднаму перакідваюць бліны, рукамі іх не ловяць: "Няхай у снег упадзе, Сонейка снег тапіць пачне", потым бліны паднімаюць са снегу і вешаюць або закідваюць на дрэвы, каб падкарміць птушачак.

Потым качаюць упрыгожанае стужкамі і кветкамі кола ад калаўрота па вёсцы. Сталыя жанчыны камандуюць: "Дзяўчаты, каціце калясо-Сонейка па вуліцы, каб сонца на лета перакацілася, каб лецечка абудзілася!". Дзяўчыны качаюць па вуліцах упрыгожанае кола, перахапляючы яго адна ў адной.

Пасля дзяўчаты ідуць стукаць у "бляшанку" (кавалак бляхі) драўлянымі палкамі, часцей старым верацяном, драўлянымі лыжкамі, каб абудзіць бога-грамаўніка, які дапаможа лету ў барацьбе з зімой.

Ну а потым - усе за сталы на вясёлую вечарыну з народнымі песнямі і прыпеўкамі!

Чытайце таксама:

106
  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    15 лютага ў Беларусі адзначаюць адно з вялікіх свят - Стрэчанне Гасподняе.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    У народзе яго яшчэ называюць Грамніцы, а сімвалам гэтага свята і ў хрысціянскай, і ў народнай культуры выступае "Грамнічная" свечка, асвечаная ў храме.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Назва прыйшла, хутчэй за ўсё, ад паганскага бога Грамаўніка (Перуна), якому прыпісвалася стварэнне вясновых навальніц і дажджоў.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Пасля гэтага дня павінна была змяншацца сіла зімы: "На Грамніцы - паўзіміцы" ці "Як прыйдзе грамніцы - скідай рукавіцы". Грамніцы народ ўспрымаў як сустрэчу зімы з летам.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    У вёсцы Пласток Любанскага раёна Беларусі раней традыцыйна рабілі свечкі ў кожным доме і імкнуліся іх асвяціць у царкве напярэдадні свята. Запальваліся свечкі ў выпадку гора ў сям'і, у выпадку неабходнасці ачысціць дом ці жывёлу, альбо хворага. Свечкі таксама запальвалі падчас навальніцы, каб маланка дом не спаліла.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    У гэтым годзе 14 лютага ў Пластокскі сельскі дом культуры прыехалі паўдзельнічаць у Грамніцах яшчэ і жыхары вёскі Камуна Любанскага раёна.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Святочныя традыцыйныя гулянні ў вёскі Пласток пачынаюцца карагодамі.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Адна група ходзіць сваім карагодам, паказваючы лета...

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    …іншая група - сваім карагодам, паказваючы зіму.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Усе сустракаюцца ў цэнтры вёскі, вітаюць адзін аднаго і выказваюць пажаданні аб будучыні лета.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Спяваюць: "У нас сегонне стрэчанне, стрэчанне. Зіма з Летам стрэлася, стрэлася. Лета Зіму піхнула, піхнула. І ножачку звіхнула, звіхнула. Пайшло Лета скачучы, скачучы. Зіма пайшла плачучы, плачучы".

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Пакуль водзяцца карагоды і спяваюцца грамнічны песні, мясцовы мужчына ад "грамнічнай" свечкі запальвае невялікае вогнішча з саломы і шчапы - "жывы агонь", каб абараніцца ад злых духаў. Вакол гэтага вогнішча ўсе водзяць карагоды.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Традыцыйна перакідваюцца паміж сабой блінамі. Бліны ў дадзеным абрадзе ўвасабляюць сонца.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Жанчыны, каб вясне дарогу паказаць, выходзяць з блінамі і адзін аднаму перакідваюць бліны, рукамі іх не ловяць.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    "Няхай у снег упадзе, Сонейка снег тапіць пачне".

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Потым бліны паднімаюць са снегу...

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    ...і вешаюць або закідваюць на дрэвы...

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    каб падкарміць птушачак.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Бліны як увасабленне сонца.

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Потым качаюць упрыгожанае стужкамі і кветкамі кола ад калаўрота па вёсцы. Сталыя жанчыны камандуюць: "Дзяўчаты, каціце калясо-Сонейка па вуліцы, каб сонца на лета перакацілася, каб лецечка абудзілася!".

  • Стрэчанне (Грамнiцы) у вёсцы Пласток
    © Sputnik Альфред Микус

    Дзяўчыны качаюць па вуліцах упрыгожанае кола, перахапляючы яго адна ў адной. Пасля дзяўчаты ідуць стукаць у "бляшанку" (кавалак бляхі) драўлянымі палкамі, часцей старым верацяном, драўлянымі лыжкамі, каб абудзіць бога-грамаўніка, які дапаможа лету ў барацьбе з зімой. Ну а потым - усё за сталы на вясёлую вечарыну з народнымі песнямі і прыпеўкамі!

Тэги:
Стрэчанне Гасподняе, свята, Праваслаўе, Грамніцы

Беларускі лён: сакрэты вытворчасці элітнай тканіны

592
(абноўлена 11:03 01.03.2021)
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
  • Беларускі лён
Людзі спрадвеку з павагай ставіліся да льну: у льняныя тканіны заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў і апраналі цнатлівых дзяўчат на вяселлі.

Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску.  Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.

Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.

Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.

Глядзіце таксама:

592
  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.

  • Беларускі лён
    © Sputnik Альфрэд Мікус

    Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.

Тэги:
лён, Беларусь, Народныя традыцыі, спадчына

Ніягарскі вадаспад у лёдзе - фота

76
(абноўлена 21:13 25.02.2021)
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
  • Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду Падкова.
  • Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
  • Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
  • Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
  • Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
  • Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду ў ЗША
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
Гук равучай вады Ніягарскага вадаспаду, які звычайна разносіцца на кіламетры вакол, сціх - з-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.

Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.

На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.

Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.

Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.

76
  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
    © REUTERS / Moe Doiron

    З-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.

  • Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду Падкова.
    © REUTERS / MOE DOIRON

    Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду "Падкова".

  • Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.

  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
    © REUTERS / Dronebase

    Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.

  • Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.

  • Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.

  • Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
    © REUTERS / Moe Doiron

    Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.

  • Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
    © REUTERS / HANDOUT

    Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.

  • Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду ў ЗША
    © REUTERS / Dronebase

    Славуты на ўвесь свет вадаспад прымае штогод каля 20 мільёнаў турыстаў. Погляду наведвальнікаў зімой паўстае проста казачная карціна.

  • Від на Ніягарскі вадаспад сярод лёду ў Канадзе
    © REUTERS / Moe Doiron

    Свой пачатак ён бярэ на тэрыторыі ЗША, але самыя зачаравальныя віды дасталіся Канадзе.

Тэги:
зіма, ЗША, Канада
Які сёння дзень: 2 сакавіка

Які сёння дзень: 2 сакавіка 2021 года

0
(абноўлена 18:06 01.03.2021)
Гэты дзень з'яўляецца шэсцьдзясят першым па грыгарыянскім календары, таму да канца года засталося 304 дні.

Якія падзеі адбыліся 2 сакавіка і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 2 сакавіка

  • У 1992 годзе Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з Польшчай.
  • У 1994 годзе Вярхоўны Савет Беларусі пpагаласаваў за пpэзідэнцкyю фоpмy кipавання.

Хто нарадзіўся 2 сакавіка

  • 1562 год: Крыштаф Дарагастайскі, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, доктар медыцыны.
  • 1896 год: Станіслаў Глякоўскі, каталіцкі святар, беларускі рэлігійна-грамадскі дзеяч, выдавец.
  • 1918 год: Алесь Бачыла, беларускі паэт.
  • 1931 год: Леніна Міронава, беларускі архітэктар, педагог, мастацтвазнаўца.

Таксама сёння нарадзіліся чэшскі кампазітар Бедржых Сметана, яўрэйскi пiсьменнiк Шолам-Алейхем і прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў.

2 сакавіка ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць вялікапакутніка Фёдара, якому моляцца пра знаходку страчаных рэчаў і людзей, якія зніклі без вестак. Таксама лічыцца, што святы абараняе дом ад злодзеяў.

У народзе лічылі, што сны, якія бачылі з 1 на 2 сакавіка, хутка спраўдзяцца.

Калі 2 сакавіка шмат ледзяшоў, будзе добры ўраджай. Калі аблокі плывуць з заходу – будзе дождж.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей