Каля тысячы чалавек наведалі Маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Нацыянальным парку Белавежская пушча. Тут праходзілі традыцыйныя провады Снягуркі на Паўднёвы полюс.
Гасцей на тэрыторыі казачнай рэзідэнцыі чакалі Снягурка і Дзед Мароз. Дадалі радасці гасцям артысты брэсцкага тэатра жывых скульптур "Куфэрак", апранутыя ў касцюмы Феі, Славянкі і іншых казачных персанажаў. Літаральна ў варотах рэзідэнцыі сустракала гасцей Каргота - злая чараўніца і сваячка Бабы Ягі.
Наведвальнікі з задавальненнем размаўлялі з казачнымі героямі, фатаграфаваліся з імі. Надаў каларыту святу і гастранамічны фестываль "Пушчанскія прысмакі", розныя стравы для якога падрыхтавалі кухары кафэ і рэстарана запаведніка.Турысты пачаставаліся традыцыйнай кашай, стравамі з дзічыны, блінамі, травяной гарбатай, варэннем і мёдам. Прапаноўвалася тут і свежая юшка, знакамітая белавежская самагонка, прыгатаваная ў пушчанскай вёсцы Перароў.
У канцы свята праводзілі Снягурку: конная падвода забрала яе на сімвалічны Паўднёвы полюс.
Маёнтак беларускага Дзеда Мароза і далей будзе прымаць гасцей разам з памочнікамі гаспадара рэзідэнцыі, але ўжо без Снягуркі.
Глядзіце таксама:
Маёнтак беларускага Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы прымаў гасцей у мінулыя выхадныя.
Провады Снягуркі на Паўднёвы полюс.
Каля тысячы чалавек наляцелі ў Белавежскую пушчу.
Літаральна ў варотах рэзідэнцыі сустракала гасцей Каргота - злая чараўніца і сваячка Бабы Ягі.
Дадалі радасці гасцям артысты брэсцкага тэатра жывых скульптур "Куфэрак", апранутыя ў касцюмы Феі, Славянкі і іншых казачных персанажаў.
Маёнтак беларускага Дзеда Мароза прымае гасцей ужо 18 гадоў. Ён упрыгожаны шматлікімі драўлянымі скульптурамі.
Гасцей на тэрыторыі казачнай рэзідэнцыі чакалі Снягурка і Дзед Мароз.
А гэты яркі персанаж - Славянка.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза ў Белавежскай пушчы ўпрыгожана разьбою.
Дзеці з задавальненнем размаўлялі з казачнымі героямі, фатаграфаваліся з імі.
Госці вадзілі карагоды.
Танцавалі, праводзячы Снягурку на Паўднёвы полюс.
Надаў каларыту святу і гастранамічны фестываль "Пушчанскія прысмакі".
Розныя стравы для кірмашу падрыхтавалі кухары кафэ і рэстарана запаведніка.
Турысты пачаставаліся традыцыйнай кашай, стравамі з дзічыны, блінамі, травяной гарбатай, варэннем і мёдам.
Прапаноўвалася тут і свежая юшка, знакамітая белавежская самагонка, прыгатаваная ў пушчанскай вёсцы Перароў.
Дзецям прапанавалі паўдзельнічаць у майстар-класе па выпечцы бліноў.
У канцы свята праводзілі Снягурку.
Дзед Мароз круглы год сустракае гасцей у сваім Маёнтку, чытае дасланыя яму лісты і адказвае на іх, падтрымлівае парадак у сваіх уладаннях.
Упрыгожаныя ажурнай разьбой хаткі, любоўна выкананыя скульптуры казачных персанажаў, прыбраная навагодняя ёлка, гірлянды з рознакаляровых лямпачак, бліскучых тысячамі агнёў, ствараюць атмасферу непрамінальнага свята, адчуванне чараўніцтва.
Незвычайныя персанажы дзівяць і забаўляюць гасцей.
Зубры ў Белавежскай пушчы - сапраўдныя гаспадары.
У канцы свята праводзілі Снягурку: конная падвода забрала яе на сімвалічны Паўднёвы полюс.
Рэзідэнцыя Дзеда Мароза і далей будзе прымаць гасцей разам з памочнікамі гаспадара рэзідэнцыі, але ўжо без Снягуркі.
Спаборніцтвы прайшлі сярод спартсменаў-аматараў усіх узроставых катэгорый. Як падкрэслілі арганізатары, Minsk Open удалося зрабіць сапраўды адкрытым турнірам, на якім былі рады танцорам любых федэрацый. Усяго ў сталічным клубе "Фалькон" выступілі больш за 800 пар з Расіі, Беларусі і Украіны.
Старшыня Беларускага рэспубліканскага танцавальнага саюза Аляксандр Казыра застаўся задаволены, што ўдалося захаваць міжнародны характар спаборніцтваў і якасную іх арганізацыю: выдатная прасторная зала, якаснае святло, вытанчанае афармленне, жывая музыка ад аркестра Boris Myagkov Band, прафесійная судзейская брыгада і, вядома ж, незвычайная атмасфера свету танца.
Для фіналістаў IDSU Grand Prix Adult Latin, Standard быў разыграны салідны прызавы фонд.
Разыначкай стала святкаванне ў рамках спаборніцтваў танцавальным клубам "Сігма" свайго юбілею. Павіншаваць трэнераў, мабыць, самага паспяховага беларускага спартыўнага аб'яднання ў свеце танцаў прыехалі і дзейсныя спартсмены, і тыя, што ўжо скончылі кар'еру. Велізарны торт з лічбамі "35" быў урачыста прадэманстраваны прама на танцавальнай пляцоўцы.
Але галоўнай узнагародай для ўсіх гасцей спаборніцтваў стала магчымасць нарэшце пагутарыць з калегамі і аднавіць спартыўную практыку. Мінск як ніколі засумаваў па буйных міжнародных турнірах.
У сталічным клубе "Фалькон" у мінулыя выхадныя прайшоў відовішчны Minsk Open.
У рамках спаборніцтваў па спартыўных і бальных танцах выступілі больш за 800 пар.
Спаборніцтвы прайшлі сярод спартсменаў-аматараў усіх узроставых катэгорый.
Як падкрэслілі арганізатары, Minsk Open удалося зрабіць сапраўды адкрытым турнірам, на якім былі рады танцорам любых федэрацый.
Турнір па спартыўных бальных танцах выклікаў вялікую цікавасць сярод удзельнікаў і гледачоў: усе засумавалі па танцах.
Усе ўдзельнікі спаборніцтваў старанна рыхтаваліся да выступленняў.
А для фіналістаў IDSU Grand Prix Adult Latin, Standard - салідны прызавы фонд.
У танцавальным саюзе засталіся задаволены не толькі "геаграфіяй" пар, якія прыехалі, і маштабам турніру, але і якаснай арганізацыяй саміх спаборніцтваў.
Выдатная прасторная зала, якаснае святло, вытанчанае афармленне, жывая музыка ад аркестра Boris Myagkov Band, прафесійная судзейская брыгада і, вядома ж, незвычайная атмасфера свету танца.
Удзельнікі турніру з задавальненнем назіраюць за праграмай.
У еўрапейскую праграму спартыўнага бальнага танца ўваходзяць: павольны вальс (Бостан), квікстэп (хуткі факстрот), венскі вальс, танга, павольны факстрот.
У лацінаамерыканскую праграму - самба, ча-ча-ча, румба, пасадобль, джайв.
Для лацінаамерыканскіх танцаў конкурсныя сукенкі дам, як правіла, кароткія, вельмі адкрытыя і абліпальныя.
Сучасны конкурсны касцюм кавалераў таксама досыць абліпальны, падкрэслівае мужныя лініі цела.
Лацінаамерыканскія танцы - адзін з самых прыгожых і палымяных відаў танца.
Але самае дзівоснае - гэта бальныя танцы, прычым у самай юнай групе.
Звычайна дзеці пачынаюць займацца танцамі з 4 гадоў.
Мамы - самыя актыўныя балельшчыкі.
З 4 да 7 гадоў у дзяцей фарміруецца пачуццё рытму, яны лёгка паддаюцца расцяжцы, фарміруецца правільная пастава і навык валодання сваім целам.
Разыначкай стала святкаванне ў рамках спаборніцтваў танцавальным клубам "Сігма" свайго юбілею. Павіншаваць трэнераў, мабыць, самага паспяховага беларускага спартыўнага аб'яднання ў свеце танцаў прыехалі і дзейсныя спартсмены, і тыя, што ўжо скончылі кар'еру. Велізарны торт з лічбамі "35" быў урачыста прадэманстраваны прама на танцавальнай пляцоўцы.
Прынцып школы просты: танцаваць можа кожны, і ўсё роўна, колькі вам гадоў. З моманту свайго заснавання ў 1986 годзе школа-студыя "Сігма" выгадавала не адно пакаленне прафесійных танцораў і аматараў.
Але галоўнай узнагародай для ўсіх гасцей спаборніцтваў стала магчымасць нарэшце пагутарыць з калегамі і аднавіць спартыўную практыку. Мінск як ніколі засумаваў па буйных міжнародных турнірах.
Снегапад прыносіць і радасць, і няшчасце. Для кагосьці буйныя сняжынкі, што падалі з неба, гэта нагода зрабіць цудоўныя фотаздымкі, пакатацца на лыжах, зляпіць снегавіка. А для кагосьці - парушэнне звыклага рытму жыцця, стаянне ў пробках, збоі ў працы камунальных службаў.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь, як сустракаюць сапраўдную снежную зіму жыхары розных краін свету.
Глядзіце таксама:
Фантан правасуддзя і плошча Рёмерберг падчас снегападу ў Франкфурце-на-Майне.
Мужчына ідзе па заснежаным ландшафце ў Оберхофе, Германія.
Сям'я лепіць снегавіка ў Ошцерардэры. У сярэдзіне студзеня у некаторых частках Шатландыі выпаў моцны снег.
Заснежаныя дрэвы ў Кіцціле, Фінляндыя.
Людзі гуляюць па снезе каля сабору Ла Альмудэна ў Мадрыдзе, Іспанія.
Снег у даліне Белагуа недалёка ад Ісабы, паўночная Іспанія. Начныя тэмпературы былі самымі нізкімі з 2001 года, а ў некаторых месцах краіны - з 1982-га.
Змёрзлая рака Хангай ў Паўднёвай Карэі.
Дзяўчыны фатаграфуюць снегапад у Сеуле, Паўднёвая Карэя.
Людзі ў масках чысцяць тэрыторыю палацавага комплексу Кенбокун у Сеуле.
Аўтамабілі завязнулі ў снезе на хуткаснай аўтамагістралі Хакурыку ў прэфектуры Фукуі, Японія, падчас снегападу ў студзені.
Жанчына ідзе па дарозе падчас моцнага снегападу ў Анкары, Турцыя.
Салдат роты ганаровай варты на пасадзе №1 ля Вечнага агню на Магіле Невядомага Салдата каля Крамлёўскай сцяны ў Аляксандраўскім садзе ў Маскве.
Заснежаныя дрэвы ў горным парку "Рускеала" у Сартавальскім раёне Рэспублікі Карэлія.
Кафедральны сабор Хельсінкі падчас снежнай буры.
Аўтамабіль едзе па заснежанай дарозе за межамі Сундсваля на поўначы Швецыі.
У эльзаскай вёсачцы Рыквір на ўсходзе Францыі.
Людзі на санках падчас снегападу ў Цюрыху, Швейцарыя.
Вінаграднікі падчас моцнага снегападу ў Айзентале недалёка ад Бадэн-Бадэна, на поўдні Германіі.
Заснежаныя дрэвы адлюстроўваюцца ў рацэ Чапау, Германія.
У час сустрэчы першага світання пасля палярнай ночы на гары Сонечная ў Мурманску. Палярная ноч на шыраце Мурманска доўжылася 41 каляндарны дзень. Сустрэча сонца ў Мурманску - традыцыйнае для Мурманска мерапрыемства, калі ўпершыню пасля доўгай ночы на гарызонце з'яўляецца сонца.
Аўтамабіль праязджае пад пакрытымі снегам дрэвамі на Корсіке.
МІНСК, 25 лют – Sputnik. Расійская вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Гватэмале, гэта ўжо трэцяя краіна Цэнтральнай Амерыкі, якая адобрыла прэпарат, перадае Расійскі фонд прамых інвестыцый (РФПІ).
"РФПІ аб'яўляе аб рэгістрацыі расійскай вакцыны супраць каронавіруса "Спутник V" міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Гватэмала", - распавялі ў фондзе.
Там адзначылі, што рэгістрацыя прэпарата была ажыццёўлена ў паскораным парадку.
"Бяспечная і эфектыўная расійская вакцына прызнана па ўсім свеце і з'яўляецца адным з ключавых інструментаў для барацьбы з пандэміяй", - паведаміў кіраўнік РФПІ Кірыл Дзмітрыеў.
На дадзены момант расійская вакцына "Спутник V" зарэгістравана ў Расіі, Беларусі, Аргентыне, Балівіі, Сербіі, Алжыры, Палестыне, Венесуэле, Парагваі, Туркменістане, Венгрыі, ААЭ, Іране, Рэспубліцы Гвінея, Тунісе, Арменіі, Мексіцы, Нікарагуа, Рэспубліцы Сербскай (энтытэт Босніі і Герцагавіны), Ліване, М'янме, Пакістане, Манголіі, Бахрэйне, Чарнагорыі, Сэнт-Вінсэнце і Грэнадынах, Казахстане, Узбекістане, Габоне, Сан-Марына, Гане, Сірыі, Кыргызстане, Гаяне, Егіпце і Гандурасе.
Чытайце таксама:
Дзве расійскія вакцыны прызнаны эфектыўнымі супраць брытанскага "мутанта"