Запаведны Байкал - адно з самых дзіўных месцаў на Зямлі. Яно прыцягвае турыстаў у любую пару года.
Прыроднаму запаведніку патрабуецца абарона і ахова. У гэтым годзе ўрад РФ забараніў на тэрыторыі Байкала нарыхтоўку драўніны для камерцыйнага выкарыстоўвання, разведку і здабычу карысных выкапняў, а таксама скідванне ў ваду адходаў і іх пахаванне і спальванне без ачысткі. А Расійская чыгунка аб'явіла 2021 год у кампаніі Годам экалогіі і надасць асноўную ўвагу ахове возера Байкал пры рэканструкцыі Байкала-Амурскай і Транссібірскай чыгуначных магістралей.
Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь цудоўныя кадры Байкала - возера, якое неабходна выратаваць.
Глядзіце таксама:
Лёд на возеры Байкал.
Байкал - гэта найбуйнейшы прыродны рэзервуар прэснай вады.
Зімовы Байкал.
Абледзянелы бераг на возеры Байкал.
Водарасці, змёрзлыя ў лёдзе на возеры Байкал.
Людзі разглядаюць фантастычныя крыгі.
Мудрагелістыя ўзоры замерзлых бурбалак паветра.
Суровыя сібірскія маразы надоўга скоўваюць Байкал ў ледзяных абдымках.
Мужчына катаецца на каньках на замерзлым возеры Байкал.
Лазня на замёрзлым беразе возера Байкал.
Практычна паўгода самае глыбокае возера на планеце знаходзіцца ў замёрзлым стане.
Вясна на Байкале наступіць яшчэ не хутка, толькі ў канцы красавіка.
Мужчына катаецца на каньках на замерзлым возеры.
Мясцовыя жыхары і турысты любуюцца ледзянымі ўзорамі.
Лён на Беларусі вырошчваюць са старадаўніх часоў. Продкі заўсёды ставіліся з павагай да гэтай культуры, бо яна літаральна магла апрануць цэлую сям’ю і нават вёску. Чыстае і светлае льняное адзенне было сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму маладыя дзяўчаты на вяселле апраналі сукенкі, зробленыя з ільнянога матэрыялу. А ў Старажытным Егіпце, дзе людзі даведаліся пра лён 7-9 тысяч гадоў таму, тканіны з лёну лічыліся элітнымі, таму ў іх заварочвалі муміі егіпецкіх фараонаў.
Прыгажосць і зручнасць ільняной тканіны цэніцца ва ўсім свеце, а на Беларусі і дагэтуль захоўваюць традыцыі льнянога ткацтва. Кросны, варштат, мялкі, церніцы, трапкач і іншыя старадаўнія прылады для вырабу льняной тканіны — у фотастужцы Sputnik.
Гэта, безумоўна, не нанатэхналогіі, але паглядзець таксама ёсць на што.
Глядзіце таксама:
На Беларусі лён вырошчваюць са старадаўніх часоў. Нашы продкі казалі, што "лён усіх апранае", і прысвячалі гэтай сельскагаспадарчай культуры свае песні, вершы і казкі.
Лён быў сімвалам нявіннасці і маральнай чысціні, таму нявеста на вяселле апранала сукенку з ільну. На беларускім гербе кветачкі льну сімвалізуюць працавітасць, дабрабыт і парадак.
Традыцыйнай прыладай ткацтва на Беларусі быў гарызантальны ткацкі станок — кросны. Беларускія навукоўцы вылучаюць некалькі тыпаў ткацкіх станкоў, якія існавалі ў XIX — пачатку XX стагоддзя і адрозніваліся па канструкцыі. У больш прымітыўных (на "сохах" і на "станінах") асобныя дэталі ўкапваліся ў зямлю ці мацаваліся да столі. Больш дасканалыя называліся "рамавы ткацкі станок" ці "варштат".
На першым этапе льноапрацоўкі ад сцяблоў саспеўшага, а потым вымачанага і высушанага льну аддзяляюць галоўкі. Рабілася гэта пры дапамозе драўляных "пранікаў", якімі іх аббівалі. На поўначы Беларусі галоўкі абрывалі спецыяльнымі нажамі-"драчкамі".
Пасля абрывання галовак сцябло льну разміналі на "мялках" або "церніцах", каб вызваліць з яго валакно. На Беларусі вядомыя нахільныя і гарызантальныя мялкі. Іх рухомыя часткі — білы — мелі адно ці два рэбры.
Пасля апрацоўкі на мялках рэшткі кастры на валакне выдалялі пры дапамозе "трапала".
Прыладамі для часання льну служылі драўляныя і металічныя "грэбні". Пры іх дапамозе валакно расшчаплялася на больш тонкія валаконцы і канчаткова ачышчалася ад кастры. Пасля часання льну атрымлівалася валакно рознай якасці. Адыходы ад часання ўтваралі "кудзелю".
Валакно, якое заставалася пасля часання, — "кужаль" — спляталася ў косы і ў такім выглядзе захоўвалася да прадзення.
Наступны этап апрацоўкі льну — прадзенне — звязаны з вырабам нітак з валакна. Звычайна ім займаліся жанчыны ў перыяд з лістапада па сакавік. Асноўнымі прыладамі прадзення былі прасніца, верацяно і самапралка.
Працэс прадзення пачынаўся з замацавання кудзелі на прасніцы. На стойцы мацавалася кудзеля, а на донца садзілася жанчына. Стойка прасніцы, якая не мела донца, устаўлялася ў спецыяльную адтуліну ў лаве.
Самая старадаўняя прылада для прадзення — верацяно. Яго выраблялі з драўніны ясеня, грушы ці бярозы. Пры прадзенні жанчына пальцамі правай рукі выцягвала валакно з кудзелі, адначасова трыма пальцамі левай рукі паварочвала верацяно.
Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.
Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.
З-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.
Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду "Падкова".
Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
Славуты на ўвесь свет вадаспад прымае штогод каля 20 мільёнаў турыстаў. Погляду наведвальнікаў зімой паўстае проста казачная карціна.
Свой пачатак ён бярэ на тэрыторыі ЗША, але самыя зачаравальныя віды дасталіся Канадзе.
МІНСК, 3 сак – Sputnik. Адразу два ўсплёскі магнітнай буры адбыліся на працягу мінулай ночы, паведамляе сайт Лабараторыі рэнтгенаўскай астраноміі Сонца Фізічнага інстытута акадэміі навук.
Па дадзеных навукоўцаў, слабыя магнітныя буры адбыліся да паўночы і ў раёне з 3 да 6-й раніцы. Да гэтага яны лічылі, што ў другой палове ночы ніякіх бур быць не павінна, а магнітасфэра Зямлі павінна была быць спакойнай.
Папярэдняя магнітная бура была зафіксавана 1 сакавiка i была сярэдняга (умеранага) ўзроўню.
Усяго ў класіфікацыі магнітных бур пяць узроўняў - ад G1 да G5. Лічыцца, што слабая бура можа справакаваць нязначныя збоі ў працы энергасістэм, а таксама паўплываць на шляхі міграцый птушак і жывёл.
Больш моцныя буры выклікаюць парушэнні караткахвалевай сувязі і работы навігацыйных сістэм, а таксама збоі напружання ў прамысловых сетках.