Такая з'ява адбываецца досыць часта, аднак турысты ўсё роўна накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
На поўнач штата Нью-Йорк і канадскую правінцыю Антарыё абрынуўся шторм, тэмпература апусцілася да 20 градусаў марозу, і самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам. А вось цалкам вадаспад замярзаў у 1848 і 1912 гадах.
Глядзіце, як выглядаюць на фота "Падкова", "Амерыканскі вадаспад" і "Фата", якія складаюць комплекс Ніягарскага вадаспаду.
З-за моцных маразоў вадаспад часткова замёрз.
Лёд і снежнае покрыва каля края вадаспаду "Падкова".
Турысты накіроўваюцца сюды палюбавацца гэтым чароўным цудам прыроды.
Аэраздымка Ніягарскага вадаспаду з боку ЗША.
Мужчына з дзіцем ля Ніягарскага вадаспаду ў Канадзе.
Самы магутны вадаспад у Паўночнай Амерыцы часткова замёрз.
Такое адбываецца даволі часта, у мінулым годзе вадаспад таксама скоўвала лёдам.
Воды Ніягары ператварыліся ў велізарныя крыгі.
Славуты на ўвесь свет вадаспад прымае штогод каля 20 мільёнаў турыстаў. Погляду наведвальнікаў зімой паўстае проста казачная карціна.
Свой пачатак ён бярэ на тэрыторыі ЗША, але самыя зачаравальныя віды дасталіся Канадзе.
Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: “Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!” і пачынаюць спяваць песню “Жавароначкі прыляціце”.
Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі. .
Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:
А ці зіму з марозам?
Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.
Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.
Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.
Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: “Вол бушуе, вясну чуе”, закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна” яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.
Глядзіце таксама:
Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.
Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.
Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.
Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.
Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.
Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.
Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.
Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.
Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.
Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.
Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.
Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.
Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".
Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".
Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!
Напярэдадні адзначаўся Міжнародны дзень цыган, Sputnik прапануе ўспомніць (а магчыма, даведацца ўпершыню), у якіх вядомых акцёраў, музыкаў, спартсменаў ёсць цыганская кроў.
Такіх людзей нашмат больш - нехта ганарыцца сваім паходжаннем, хтосьці хавае. А хтосьці і не ведае пра яго зусім, і толькі дзякуючы намаганням спадчыннікаў або журналістаў свет калі-небудзь даведаецца пра гэта.
Бо цыганы - адна з самых шматлікіх (каля 10 мільёнаў чалавек) этнічных меншасцяў у Еўропе. Іх называюць ром, рома, сінці, мануш, кале. Цыганы жывуць таксама ў Паўночнай Афрыцы, Паўночнай і Паўднёвай Амерыцы, Аўстраліі і ў краінах Блізкага Ўсходу. У СССР іх афіцыйна налічвалася 175,3 тысячы чалавек (перапіс 1970 года). У Расіі, па перапісу 2010 года, пражывае каля 220 тысяч цыган. У Беларусі, паводле перапісу 2019 года, каля сямі тысяч.
Глядзіце таксама:
Першая "прынцэса Галівуда" 40-х Рыта Хэйварт, або Маргарыта Кармэн - так на самай справе звалі дзяўчыну - нарадзілася ў сям'і іспанскага танцора з цыганскімі каранямі. Каб трапіць у Галівуд, яна зрабіла некалькі пластычных аперацый, і ад іспанска-цыганскай знешнасці не засталося і следу.
Ўдзельнік гуртоў The Rolling Stones і The Faces Роні Вуд паходзіць з цыганскай сям'і, ён вырас недалёка ад аэрапорта Хітроў з моцным жаданнем толькі граць музыку і маляваць.
Лічылася, што вялікі комік мінулага стагоддзя Чарлі Чаплін нарадзіўся на паўднёвым усходзе Лондана, а яго бацькі былі спевакамі з м'юзік-хола. Аднак у перадачы на BBC, прысвечанай Чапліну, яго дзеці распавялі аб загадкавым лісце, які знайшлі ў скрыні стала. Аўтар - нехта Джэк - пісаў, што з'яўляецца сваяком Чапліна і абодва яны з цыганскай сям'і. Цяпер ліст захоўваецца ў музеі.
Оперная спявачка Ганна Нятрэбка калісьці пусцілася ў скокі прама на опернай сцэне ў Зальцбургу. Нядзіўна, бо ў родзе бацькі Ганны - нашчадкавыя казакі, а ў мамы цыганскія карані.
Кароль рок-н-ролу Элвіс Прэслі ніколі не казаў пра свае цыганскія карані, аднак вядома, што бацька музыканта па прозвішчы Прэслер паходзіў з цыганскага роду, які атабарыўся на тэрыторыі сучаснай Германіі ў XVIII стагоддзі.
Спявак Філіп Кіркораў па бацьку - армянін (народжаны Крыкаран), а вось бабуля па маці, цыркавая артыстка, мела цыганскія карані.
Футбаліст Златан Ібрагімавіч, нападаючы французскага клуба "Пары Сен-Жэрмен" і капітан зборнай Швецыі, а таксама яе лепшы бамбардзір, чэмпіён Іспаніі ў складзе "Барселоны", нарадзіўся ў сям'і югаслаўскіх эмігрантаў. У бацькі футбаліста былі цыганскія карані, і таварышы па камандзе за гэта называлі Златана "lo Zingaro" (цыган).
Мастак, скульптар, графік, заснавальнік кубізму Пабла Пікаса ганарыўся сваімі цыганскімі генамі Гітана.
У опернай спявачкі, народнай артысткі СССР Галіны Вішнеўскай маці была напалову цыганка, напалову полька - яна грала на гітары і спявала цыганскія рамансы. Яна кінула дачку зусім маленькай. Дзяўчынка хацела абавязкова кімсьці стаць, каб усе бачылі, якая яна. Стала вялікай спявачкай і жонкай геніяльнага Растраповіча.
Футбаліст і акцёр Эрык Кантана заўсёды ганарыўся тым, што ў ягоных жылах цячэ кроў мануш - франкамоўных цыган. Пік кар'еры ў Кантана прыйшоўся на знаходжанне ў англійскім "Манчэстэр Юнайтэд". Кар'еру гульца ён завяршыў у 1997 годзе і перайшоў у разрад кінаакцёраў.
Рэжысёр, актрыса тэатра і кіно Аксана Фандэра нарадзілася ў Адэсе. Яе бацька - Алег Фандэра, акцёр, па нацыянальнасці - напалову ўкраінец, напалову цыган, маці - яўрэйка.
Рыкарду Куарэжма - партугальскі футбаліст цыганскага паходжання, паўабаронца, гулец партугальскага клуба "Порту" і зборнай Партугаліі.
Марышка Вераш - галандская спявачка, салістка папулярнага рок-гурта 70-х "Shocking Blue". Яе бацька, Лаёша Вераш, венгерскі цыган па нацыянальнасці, быў скрыпачом у цыганскім аркестры. Маці - руска-французскага паходжання, ураджэнка Германіі. У дзяцінстве Марышка спявала з цыганскім ансамблем, у якім працаваў яе бацька.
Акцёр, спявак і рэжысёр тэатра "Ромэн" Мікалай Слічэнка - адзіны з цыган, хто быў уганараваны званнем Народны артыст СССР. Нарадзіўся ў сям'і аселых цыганоў-сэрваў. Самая вядомая яго роля ў кіно - у фільме "Вяселле ў Малінаўцы".
Спявак, удзельнік гурта "Карані" Аляксандр Берднікаў ніколі не хаваў свайго паходжання і ганарыцца цыганскімі каранямі.
МІНСК, 13 кра - Sputnik. Паліва даражэе ў Беларусі з 13 красавіка, паведамілі ў канцэрне "Белнафтахім".
Па склалаўшайся практыцы, павышэнне складзе 1 капейку: "на падставе маніторынгу цэн на вуглевадародную сыравіну і ў адпаведнасці з прынятай канцэрнам стратэгіяй стрыманай індэксацыі цэн", - растлумачылі ў канцэрне. Там таксама дадалі, што з пачатку 2021 года рознічныя цэны на паліва павялічаны ў сярэднім на 4,9 працэнта.
З аўторка цэны на паліва будуць наступныя:
У папярэдні раз кошты мяняліся ў мінулы аўторак, 6 красавіка да гэтага - 29 сакавіка, 16 сакавіка, 10 сакавіка, 2 сакавіка, 23 лютага, 16 лютага, 28 студзеня, 21 студзеня.
Чытайце таксама: