Пік Уайна-Пікчу, Язык троля, падвесныя арэлі пад шкляным мостам, Д'ябальскі басейн і Каралеўская сцежка – небяспечныя і выдатныя аглядныя пляцоўкі пад самым небам.
Дзесьці па іх можна ісці толькі са страховачнай вяроўкай. На другіх - разбіць палатку і заначаваць. А на іншых - нават праехацца на ровары. Дарэчы, турыстычныя гіды гарантуюць: пасля такіх высотных прыгод вы станеце зусім іншымі людзьмі. І сапраўды: прыгажосць, хоць і экстрэмальная, прываблівае. Засталося толькі пачакаць, калі знікне пандэмія!
Глядзіце таксама:
Аглядная сцежка ў Чжанцзяцзе, правінцыя Хунань, Кітай.
Адно з самых папулярных турыстычных месцаў у Нарвегіі пад назвай Тролтунга, што ў перакладзе з нарвежскай мовы азначае – Язык Троля.
Бурлівую раку Янцзы лепш за ўсё назіраць з агляднай пляцоўкі ў цясніне скакучага Тыгра, у правінцыі Юньнань, Кітай.
Пік Уайна-Пікчу адкрывае дзіўны краявід на даліну Мачу-Пікчу. Падняцца туды можна па практычна вертыкальных прыступках з небяспечных камянёў.
Палаткі размешчаны ўздоўж горнай дарогі ў Лаян, правінцыя Хэнань, Кітай. Турысты начуюць тут падчас фестывалю кемпінга.
Кьерагболтен – камень паміж скал на вышыні 989 метраў у Нарвегіі.
Арэлі SochiSwing у скайпарку "Сочы" вышынёй 170 метраў.
Маладыя ляжаць на падвесных арэлях пад шкляным мостам над каньёнам у правінцыя Хунань, Кітай.
Д’ябальскі басейн – сажалка на самым краі знакамітага вадаспаду Вікторыя на рацэ Замбезі, ля мяжы Замбіі і Зімбабвэ. У гэтым месцы можна найбольш блізка падабрацца да мяжы самага вялікага вадаспаду свету.
Турысты ля заліву Гуанабара з вяршыні гары Каркавада, дзе знаходзіцца статуя Хрыста Збавіцеля. Гэтая аглядная кропка ў Рыа-дэ-Жанейра не надта небяспечная, але выгляд – захапляльны.
Каралеўская Сцежка – El Caminito Del Rey – размешчана паміж вадаспадамі Чорра і Гайтанэха ў цясніне Эль Чорра каля Алара ў Малазе, правінцыі Іспаніі. Дарога даўжынёй тры кіламетры і шырынёй усяго метр размешчана на вельмі вялікай адлегласці ад зямлі.
Гара Хуаншань у правінцыі Аньхой ва ўсходняй частцы Кітая. Уздым сюды магчымы альбо па канатнай дарозе, альбо па высечаным у скалах горным сцежкам.
Скалы махера ў Ірландыі – упадабанае месца для веласіпедыстаў, хоць максімальная шырыня сцежкі – 120 сантыметраў.
Будаўнікі ўжо ўсталявалі галаву Збавіцеля - глядзіце цудоўныя фота грандыёзнай высотнай будоўлі на Sputnik Беларусь.
Праца над новай статуяй, якая будзе трэцяй па вышыні статуяй Хрыста ў свеце, ідзе ўжо два гады. Кошт праекта - каля трохсот пяцідзесяці тысяч долараў.
Вышыня статуі будзе складаць 43 м з пастаментам, размах рук - 36 м. Таксама плануецца ўстанавіць ліфт, які будзе дастаўляць турыстаў на назіральную пляцоўку на вышыні 40 м у раёне грудзей Хрыста.
Цікава, што самы высокі манумент Ісуса Хрыста пабудаваны ў Інданэзіі (52,55 м), другі па велічыні - у Польшчы (52,5 м).
Чытайце таксама:
Узвядзенне новай статуі Ісуса Хрыста ў бразільскім горадзе Энкантада.
Праца над новай статуяй ідзе ўжо два гады.
Новая статуя Хрыста будзе вышэй знакамітай статуі Хрыста-Збавіцеля ў Рыа-дэ-Жанейра.
Кошт праекта - каля трохсот пяцідзесяці тысяч долараў.
Вышыня статуі будзе складаць 43 м з пастаментам, размах рук - 36 м.
Таксама плануецца ўстанавіць ліфт, які будзе дастаўляць турыстаў на назіральную пляцоўку на вышыні 40 м у раёне грудзей Хрыста.
Па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі. Яны наведваюцца да самых старых бабуль. Падыходзячы да двара, яны гукаюць бабулю: "Баба Маня, выходзь жаваронкаў страчаць!" і пачынаюць спяваць песню "Жавароначкі прыляціце".
Ходзяць з хусткаю па колу. Бабуля кладзе ў хустку выпячаныя ёю птушачкі-жаваронкі.
Бабуля просіць снег патаптаць, каб хутчэй вясна прыйшла. Дзеткі скачуць і спяваюць:
А ці зіму з марозам?
Падораных бабулямі птушачак-жаваронкаў саджаюць на палачкі, якія нясуць падняўшы ў гару, па дарозе водзяць кругавыя карагоды услед за сонцам.
Дзеткі ідуць да наступнага двара па дарозе, спяваючы вяснянкі. Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод. У сярэдзіне становяцца дзеці з жаваронкамі. Дзяўчаты ідуць па ходу сонца, а дзеці супраць і падкідваюць жаваронкаў на палачках.
Потым дзеці ідуць да высокага месца, дзе складзены невялікі касцёр.
Дзеці разбіраюць жаваронкаў і садзяць іх на тонкія пруцікі, падымаюць у гару, утыкаюць палачкі вакол кастра са словамі: "Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла".
Затым кожны гурт па чарзе спявае сваю вяснянку, пасля разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Потым ідуць кідаць тварог на бярозу, няхай птушкі прыляцяць, паядуць і на крыльцах вясну прынясуць. Усе запяваюць: "Вол бушуе, вясну чуе", закідаюць тварог на бярозу так, каб ён каціўся па ствале. Потым дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню "Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна" яны падыходзяць да жанчыны з пасмай кудзелі, і высмыкваюць ад яе па кавалку, далей бягуць да бліжэйшых дрэў і чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы "каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла".Затым усе ўдзельнікі павязалі рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем! Канчаецца свята народнымі танцамі з салодкім сталом.
Глядзіце таксама:
Абрад прайшоў у вёсцы Забалаць Любанскага раёна.
Удзельнікамі свята сталі дзіцячыя калектывы «Верабейкі» з Любані і “Нашчадкі” з Забалацця.
Пачынаецца абрад з таго, што па вясковай вуліцы з чырвонай хусткай (трымаючы яе за чатыры рагі) ходзяць малыя дзеткі.
Малыя дзеткі наведваюцца да самых старых бабуль.
Ад аднаго двара да другога дзеткі ідуць, спяваючы вяснянкі.
Абыйшоўшы некалькі двароў, да скрыжавання дарог сходзяцца гурты дзетак, яны бяруцца за рукі, аб’ядноўваюцца ў карагод.
Дзяўчаты чапляюць кудзелю на галінкі, прыгаворваючы “каб болей пальчыкі не калола, каб болей вечарочкі не караціла”.
Усе ўдзельнікі павязваюць рознакаляровыя стужачкі на галіны дрэў для выканання жаданняў і ў дар прыродзе.
Жаваронкаў дзеці садзяць на тонкія пруцікі і ходзяць вакол кастра са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзеці разбіраюць тварог, дзякуючы якому будуць заклікаць вясну.
Тварог кідаюць на бярозу, каб птушкі прыляцелі, паелі і на крыльцах вясну прынеслі.
Пасля свята дзеці разбіраюць птушачак і з'ядаюць кожны сваю.
Пасля песень і карагода можна і птушачкай пачаставацца.
Дзеці з задавальненнем водзяць карагоды і спяваюць.
Дзеці ўздымаюць палачкі са словамі: “Няхай нашы жавароначкі пагрэюцца, каб хутчэй вясна прыйшла”.
Дзеці штогод з нецярпеннем чакюць абраду гукання вясны "Жаваронкі".
Дзяўчаты развітваюцца з зімовым прадзівам, пад песню “Ой, вясна, ой, вясна, да чужые людзі ткуць кросна".
Рознакаляровыя стужачкі на галінках дрэў - дар прыродзе, каб тая стала дабрэй і адарыла добрым ураджаем!
МІНСК, 15 кра – Sputnik. Пачаўся продаж квіткоў на хуткасныя цягнікі "Ласточка" паміж Масквой і Мінскам, паведамілі ў прэс-службе Расійскай чыгункі.
"Адкрыты продаж квіткоў на "Ластаўку" Масква - Мінск! Набыць квіткі можна на сайце РЧ або ў праграме "РЧ Пасажырам", - гаворыцца ў паведамленні РЧ у Telegram-канале.
Паводле інфармацыі кампаніі ў праграме па продажы квіткоў, цэны пачынаюцца ад 1 428 расійскіх рублёў (крыху больш за 49 беларускіх рублёў - Sputnik) - у залежнасці ад месца і адлегласці паездкі, а таксама часу продажу. Набыць квіткі можна за 90 дзён да даты адпраўлення.
Ад месца адпраўлення да канчатковай станцыі месца базавага класа абыдзецца ў 49,38 беларускага рубля, эканом - 50,21 рубля, бізнес-класа - 136,14 рубля.
Першы цягнік адправіцца ў шлях ужо 30 красавіка. Штодня паміж сталіцамі Расіі і Беларусі будуць курсіраваць па два рэйсы "Ласточек" па люстраным раскладзе:
У цягніках прадугледжаны ўсе неабходныя функцыі для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі. У цяперашні час пасажырам рэкамендуецца выкарыстоўваць сродкі індывідуальнай аховы на працягу ўсёй паездкі.
БЧ і РЧ аднавілі штодзённае курсіраванне міжнародных цягнікоў Мінск - Масква з 13 красавіка. У прыватнасці, штодзённым стаў фірмовы хуткі цягнік "Беларусь" №2/1. Таксама з панядзелка зноў пачалі хадзіць цягнікі №52/51 Брэст - Мінск - Санкт-Пецярбург (штодня), № 4/3 Масква - Брэст (праз дзень) і Гомель - Адлер (адзін раз у чатыры дні).
Усе грамадзяне Беларусі пры праездзе чыгуначным транспартам у Расію абавязаны мець пры сабе адмоўны вынік ПЦР-тэста на каронавірус. Тэст сапраўдны для праезду 72 гадзіны з моманту выдачы вынікаў.
Чытайце таксама: