Самыя яркія вобразы чырвонай дарожкі "Оскара" - ад Хэпберн да Джолі

21
(абноўлена 12:35 26.04.2021)
  • Одры Хэпберн ў сукенцы Givenchy з Оскарам за ролю ў фільме Рымскія вакацыі, 1954 год
  • Грэйс Кэллі і Марлон Брандо са статуэткамі Оскар у Лос-Анджэлесе, 1955 год
  • Актрыса і спявачка Барбара Стрэйзанд у расшытым бліскаўкамі празрыстым касцюме Арнольда Сказі з Оскарам за ролю ў фільме Смешная дзяўчынка, 1969 год
  • Актрыса і спявачка Шэр у стварэнні дызайнера Боба Макі пазіруе з акцёрам Донам Амечы на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар у Лос-Анджэлесе 1986 год
  • Муж і жонка Том Круз і Ніколь Кідман на 69-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 1997 год
  • Актрыса Шэран Стоўн і рэжысёр Майк Ван Дзім на 70-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 1998 год
  • Спявачка і актрыса Б'ёрк у лебядзінай сукенцы дызайнера з Македоніі на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2001 год
  • Актрыса Джулія Робертс ў сукенцы Valentino атрымлівае прэмію Оскар за галоўную ролю ў фільме Эрын Брокавіч, 2001 год
  • Актрыса Холі Бэры ў сукенцы Elie Saab у 2002 годзе атрымлівала Оскар за лепшую жаночую ролю ў фільме Баль монстраў
  • Актрыса Хілары Суэнк са сваім мужам Чадам Лоў на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2005 год
  • Актрыса Наталі Портман аб'яўляе намінантаў на сцэне 77-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2005 год
  • Актрыса Гвінет Пэлтроу на ўручэнні прэміі Оскар, 2012 год
  • Анджэліна Джолі на чырвонай дарожцы Оскара, 2012 год
  • Джэніфер Лоўрэнс на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2013 год
  • Білі Портер на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2019 год
Урэщце адбылося галоўнае галівудскае мерапрыемства года - цырымонія ўручэння ўзнагарод "Оскар" - успамінаем самыя абмяркоўваемыя сукенкі за ўсю гісторыю чырвонай дарожкі кінапрэміі.

Беласнежны лебедзь Б'ёрк, задзірлівы касцюм са стразамі Барбары Стрэйзанд, прывабная сукенка з празрыстым верхам Холі Бэры, высокі разрэз Анджэліны Джолі або ўзрушана эфектная Шэран Стоўн у ліловай спадніцы і кашулі "бойфрэнда" - які вобраз вам здаецца самым годным?

Нельга не згадаць Одры Хэпберн у Givenchy - узор ідэальнага свецкага выхаду, і любімую акторку Хічкока Грэйс Кэллі, чыя сукенка на шлейках стала класікай гламура па-амерыканску.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik Беларусь самыя запамінальныя вобразы зорак кіно за ўсю гісторыю прэміі "Оскар".

Глядзіце таксама:

21
  • Одры Хэпберн ў сукенцы Givenchy з Оскарам за ролю ў фільме Рымскія вакацыі, 1954 год
    © AP

    Одры Хэпберн ў сукенцы Givenchy з "Оскарам" за ролю ў фільме "Рымскія вакацыі", 1954 год. У фінальных кадрах стужкі актрыса з'яўляецца ў падобнай сукенцы, дызайнер зрабіў для яе такую ж - карункавую і вытанчаную.

  • Грэйс Кэллі і Марлон Брандо са статуэткамі Оскар у Лос-Анджэлесе, 1955 год
    © AP

    Грэйс Кэллі і Марлон Брандо са статуэткамі "Оскар" у Лос-Анджэлесе, 1955 год. Любімая актрыса Хічкока і будучая княгіня Манака Грэйс Кэллі з'явілася тады ў сукенцы пяшчотна-зялёнага на шлейках, якая стала класікай гламура па-амерыканску.

  • Актрыса і спявачка Барбара Стрэйзанд у расшытым бліскаўкамі празрыстым касцюме Арнольда Сказі з Оскарам за ролю ў фільме Смешная дзяўчынка, 1969 год
    © AP / George Birch

    Актрыса і спявачка Барбара Стрэйзанд у расшытым бліскаўкамі празрыстым касцюме Арнольда Сказі з "Оскарам" за ролю ў фільме "Смешная дзяўчынка", 1969 год. Тады эксцэнтрычны нарад прызналі самым безгустоўным, аднак насуперак гэтаму дызайнеру пасыпаліся заказы ад галівудскіх зорак.

  • Актрыса і спявачка Шэр у стварэнні дызайнера Боба Макі пазіруе з акцёрам Донам Амечы на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар у Лос-Анджэлесе 1986 год
    © AP / LENNOX MCLENNDON

    Актрыса і спявачка Шэр у стварэнні дызайнера Боба Макі пазіруе з акцёрам Донам Амечы на цырымоніі ўручэння прэміі "Оскар" у Лос-Анджэлесе 1986 год. Эпатаваўшы публіку ў касцюме "індзейца", праз два гады яна з'явіцца за сваім "Оскарам" ва ўборы ўсходняй жанчыны ад гэтага ж дызайнера.

  • Муж і жонка Том Круз і Ніколь Кідман на 69-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 1997 год
    © AFP 2020 / VINCE BUCCI

    Муж і жонка Том Круз і Ніколь Кідман на 69-й цырымоніі ўручэння прэміі "Оскар". Для 1997 года выхад рудавалосай Ніколь у сукенцы складанага жоўтага з зялёным адлівам колеру і арыентальнымі матывамі ад Christian Dior быў зусім беспрэцэдэнтным. Мода чырвоных дарожак тады прадугледжвала толькі чорныя футляры і нюдавыя ўборы з шыфону. Аўтарам шэдэўра быў Джон Гальяна, які на той момант толькі-толькі заступіў на пасаду крэатыўнага дырэктара брэнда, што, дзякуючы гэтаму выхаду Кідман, атрымаў каласальную папулярнасць.

  • Актрыса Шэран Стоўн і рэжысёр Майк Ван Дзім на 70-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 1998 год
    © AP / Amy Sancetta

    Актрыса Шэран Стоўн і рэжысёр Майк Ван Дзім на 70-й цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 1998 год. Толькі такая жанчына як Шэран з бездакорным густам магла здзівіць модных крытыкаў. Яна з'явілася на чырвонай дарожцы ў стылі casual - да ліловай спадніцы ад Веры Вонг яна падабрала простую белую кашулю Gap, якую, па яе ўласным прызнанні, запазычыла ў свайго тагачаснага мужа Філа Бранштэйна.

  • Спявачка і актрыса Б'ёрк у лебядзінай сукенцы дызайнера з Македоніі на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2001 год
    © AP / Kim D. Johnson

    Спявачка і актрыса Б'ёрк у "лебядзінай" сукенцы дызайнера з Македоніі на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2001 год. Песня Б'ёрк з фільма "Танцуючая ў цемры" была намінавана на "Оскар". "Жудасны", "безгустоўны", "абуральны" - як толькі не называлі убор дызайнера Марджана Пежоскі, якому на момант стварэння сукенкі было ўсяго 15 гадоў.

  • Актрыса Джулія Робертс ў сукенцы Valentino атрымлівае прэмію Оскар за галоўную ролю ў фільме Эрын Брокавіч, 2001 год
    © AP / Kevork Djansezian

    Актрыса Джулія Робертс ў сукенцы Valentino атрымлівае прэмію "Оскар" за галоўную ролю ў фільме "Эрын Брокавіч", 2001 год. Чорная вінтажная аксамітавая сукенка з графічным шлейфам дагэтуль лічыцца вышэйшым пілатажам. Яна паўплывала на галівудскую традыцыю апранаць на ўрачыстасці выключна новыя ўборы.

  • Актрыса Холі Бэры ў сукенцы Elie Saab у 2002 годзе атрымлівала Оскар за лепшую жаночую ролю ў фільме Баль монстраў
    © AFP 2020 / LAURA RAUCH

    Актрыса Холі Бэры ў сукенцы Elie Saab у 2002 годзе атрымлівала "Оскар" за лепшую жаночую ролю ў фільме "Баль монстраў". Бардовая сукенка з напаўпразрыстым ліфам, упрыгожаным кветкавай вышыўкай стала прыкладам гарманічнага спалучэння сэксуальнасці і "апранутасці" жанчыны, а ліванскага дызайнера Элі Сааба імгненна зрабіла галоўным куцюр'е вясельнай і вячэрняй моды.

  • Актрыса Хілары Суэнк са сваім мужам Чадам Лоў на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2005 год
    © AP / Invision / Jordan Strauss

    Актрыса Хілары Суэнк са сваім мужам Чадам Лоў на цырымоніі ўручэння прэміі "Оскар", 2005 год. "Малышка на мільён" - за ролю ў гэтым фільме яна атрымала ў тым годзе статуэтку. І выглядала страшэнна ў сукенцы Guy Laroche колеру начнога неба з аголенай спіной.

  • Актрыса Наталі Портман аб'яўляе намінантаў на сцэне 77-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2005 год
    © AFP 2020 / Kevin Winter/Getty Images

    Актрыса Наталі Портман аб'яўляе намінантаў на сцэне 77-й штогадовай цырымоніі ўручэння прэміі "Оскар", 2005 год. Яна падабрала мяккую і вытанчаную сукенку ад Ланвін і ў гэтым вобразе была неверагодна падобная на маладую Одры Хэпберн.

  • Актрыса Гвінет Пэлтроу на ўручэнні прэміі Оскар, 2012 год
    © AP / Eric Draper

    Актрыса Гвінет Пэлтроу на ўручэнні прэміі "Оскар", 2012 год, у беласнежным элегантным ансамблі Tom Ford - узор мінімалізму і бездакорнага стылю.

  • Анджэліна Джолі на чырвонай дарожцы Оскара, 2012 год
    © AP / Amy Sancetta

    Анджэліна Джолі на чырвонай дарожцы "Оскара", 2012 год. У той год актрыса ўручала статуэтку за лепшыя сцэнарыі года. На сцэне і падчас пазіравання фатографам, яна дэманстравала сваю правую нагу, прычым рабіла гэта настолькі дакучліва, што ў выніку ўсе модныя крытыкі свету абмяркоўвалі менавіта гэты выпадак, а не ўборы знакамітасцяў. Сцэнарысты Нат Факсон і Джым Раш, якія атрымалі прыз з рук Джолі, зрабілі пародыю на яе позу прама на сцэне. Інтэрнэт напоўніўся мноствам фотожаб, а хтосьці нават стварыў спецыяльны акаўнт на Твітэры, які нібыта вядзецца правай нагой Анджэліны.

  • Джэніфер Лоўрэнс на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2013 год
    © AP / Matt Sayles

    Джэніфер Лоўрэнс на цырымоніі ўручэння прэміі "Оскар", 2013 год. Далікатна ружовае тварэнне ад Christian Dior - самая дарагая сукенка за ўсю гісторыю "Оскара". І тое, што актрыса спатыкнулася, паднімаючыся ў пышнай сукенцы на сцэну за запаветнай статуэткай, зрабіла яе толькі даражэй.

  • Білі Портер на цырымоніі ўручэння прэміі Оскар, 2019 год
    © AFP 2020 / Mark Ralston

    У 2019-м зорка серыяла "Поза" Білі Портэр стаў самай абмяркоўваемай персонай на цырымоніі, засланіў усіх дам. Верх яго аблічча са смокінгам і матыльком цалкам адпавядаў дрэс-коду, а ніжэй пачыналася правакацыя: замест адпрасаваных штаноў - пышная доўгая спадніца. Незвычайны нарад, які справакаваў мноства фотожаб, прыдумаў амерыканскі мадэльер Крысціян Сірыяна, самы малады пераможца рэаліці-шоу "Подыум".

Тэги:
кінапрэмія, чырвоная дарожка, гісторыя, сукенка, узнагарода, "Оскар"

Роберту Пацінсану - 35! Самыя запамінальныя вобразы акцёра

15
(абноўлена 12:53 13.05.2021)
  • Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан на прэм'еры фільма Секс-драйв 15 кастрычніка 2008 года
  • Кадр из фільма Гарри Поттер и Кубок огня
  • Акцёры фільма Гарри Поттер и Кубок огня Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год
  • 24-гадовы Роберт Пацінсан
  • Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме Сумерки
  • Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма Сумерки
  • Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма Воды слонам! (2011) у Лондане
  • Роберт Пацінсан і FKA Twigs на дабрачынным гала-канцэрце Інстытута касцюма Метрапалітэн-музея ў Нью-Йорку
  • Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах
  • Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма Затерянный город Z на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года
  • Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме Маяк
  • Роберт Пацінсан ў фільме Довод
  • Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год
У дзень нараджэння брытанскага акцёра ўзгадваем самыя запамінальныя з яго роляў на вялікім экране: ад вампіра Эдварда Калена да самога Бэтмэна.

13 траўня зорцы брытанскага кіно і сэкс-сімвалу Галівуда Роберту Пацінсану спаўняецца 35 гадоў.

Першая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля невялікай ролі ў сазе пра "Гарри Поттера", дзе ён сыграў зорку школы - Седрыка Дыгары, але па-сапраўднаму знакамітым Пацінсан прачнуўся пасля ролі ў "змрочнай" франшызе, дзе сыграў галоўную ролю вампіра Эдварда Калена. Пасля гэтага пайшлі невялікія, але ўсё ж вызначальныя праекты, якія дапамаглі акцёру раскрыць свой патэнцыял і пераўвасобіцца ў розныя амплуа. Усё гэта прынесла яму званне рознабаковага акцёра і перамогу ў кастынгу на ролю галоўнага супергероя - Бэтмэна (прэм'ера фільма запланаваная на 2022 год).

За працу над фільмам Крыстафера Нолана "Довод" (2020) Пацінсан быў намінаваны на прэмію "Сатурн". Таксама сярод яго узнагарод - чатыры статуэткі MTV Movie + TV.

У 35-ы дзень нараджэння Пацінсана Sputnik прапануе ўзгадаць самыя запамінальныя вобразы і яркія ролі акцёра.

Глядзіце таксама:

15
  • Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан на прэм'еры фільма Секс-драйв 15 кастрычніка 2008 года
    © AP / Gus Ruelas

    Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан нарадзіўся 13 траўня 1986 г. у Лондане. У юнацтве Пацінсан займаўся мадэлінгам, а таксама ўдзельнічаў у пастаноўках аматарскага тэатра.

  • Кадр из фільма Гарри Поттер и Кубок огня

    Першая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля невялікай ролі ў сазе пра "Гарри Поттера", дзе ён сыграў зорку школы - Седрыка Дыгары.

  • Акцёры фільма Гарри Поттер и Кубок огня Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год
    © AP / KIRSTY WIGGLESWORTH

    Акцёры фільма "Гарри Поттер и Кубок огня" Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год.

  • 24-гадовы Роберт Пацінсан
    © AP / Charles Sykes

    Па-сапраўднаму знакамітым Пацінсан прачнуўся пасля ролі ў "змрочнай" франшызе, дзе сыграў галоўную ролю вампіра Эдварда Калена.

  • Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме Сумерки

    Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме "Сумерки".

  • Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма Сумерки
    © AP / Matt Sayles

    Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма "Сумерки" на цырымоніі ўручэння кінаўзнагарод MTV, 2009 год. Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт як раз пачалі сустракацца ў гэтым годзе, але хавалі свае адносіны. Пра гэта стала вядома ў 2012 годзе, калі акцёры рассталіся.

  • Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма Воды слонам! (2011) у Лондане
    © AP / Joel Ryan

    Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма "Воды слонам!" (2011) у Лондане.

  • Роберт Пацінсан і FKA Twigs на дабрачынным гала-канцэрце Інстытута касцюма Метрапалітэн-музея ў Нью-Йорку
    © AP / Evan Agostini

    З 2014 года Пацінсан сустракаўся з выканаўцай FKA Twigs, але праз тры гады пара абвясціла аб расставанні.

  • Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах
    © AP / Joel Ryan

    Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах. Невялікія, але ўсё ж вызначальныя праекты дапамаглі акцёру раскрыць свой патэнцыял і пераўвасобіцца ў розныя амплуа.

  • Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма Затерянный город Z на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года
    © AP / Markus Schreiber

    Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма "Затерянный город Z" на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года.

  • Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме Маяк

    Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме "Маяк". Фільм зняты на чорна-белую састараную плёнку. Дэфо распавядаў, як для ролі Пацінсан збіваў і душыў сябе, каб стварыць прыдатную атмасферу ў кадры.

  • Роберт Пацінсан ў фільме Довод

    За працу над фільмам Крыстафера Нолана "Довод" (2020) Пацінсан быў намінаваны на прэмію "Сатурн". Таксама сярод яго узнагарод - чатыры статуэткі MTV Movie + TV.

  • Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год
    © AP / JON SUPER

    Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма "Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год.

Тэги:
Кіно, акцёр

Паслы Расіі ў Беларусі за 30 гадоў: ад Сапрыкіна да Лук'янава

9
(абноўлена 17:52 12.05.2021)
  • Яўген Лук'янаў
  • Пасол Расіі ў Латвіі Яўген Лук'янаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Дзмітрый Мезенцаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Міхаіл Бабіч
  • Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве Санта Брэмар
  • Пасол Расіі Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве ААТ Магілёўхімвалакно
  • Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў
  • Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на адкрыцці мемарыяльнай дошкі
  • Дзмітрый Аяцкаў
  • Аляксандр Блахін
  • Вячаслаў Далгоў
  • Валерый Лашчынін
  • Ігар Сапрыкін
Глядзіце ў фотагалерэі Sputnik Беларусь, хто ўзначальваў пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь за апошнія тры дзесяткі гадоў.

Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў прыбыў у Мінск і ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі Уладзіміру Макею. Прызначаны кіраўніком расійскага дыппрадстаўніцтва ён быў 25 сакавіка.

Масква ў трэці раз за апошнія тры гады памяняла свайго пасла ў Мінску. Пасля "пасольскага доўгажыхара" Аляксандра Сурыкава, які ўзначальваў пасольства РФ у Мінску рэкордныя 12 гадоў, на пасаду пасла ў жніўні 2018 года быў прызначаны Міхаіл Бабіч. Ён папрацаваў паслом РФ у Мінску менш за год, пасля чаго прэзідэнт Расіі вызваліў яго ад пасады, а на пасаду кіраўніка дыпведамства прызначыў сенатара Дзмітрыя Мезенцава.

Новы кіраўнік пасольства Расіі Яўген Лук'янаў скончыў Ленінградскі дзяржаўны універсітэт у 1974 годзе з дыпломам па спецыяльнасці "англійская мова і літаратура". Яшчэ ў савецкія часы пачаў працу на дыпламатычнай службе, паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснікам дырэктара Эрмітажа, у Савеце бяспекі РФ. Указ аб яго прызначэнні Уладзімір Пуцін падпісаў 25 сакавіка. Да новай пасады ўзначальваў пасольства РФ у Латвіі.

Гісторыя расійскай дыпмісіі ў Рэспубліцы Беларусь налічвае ўжо амаль 30 гадоў. Першым яго кіраўніком - са жніўня 1992-га па лістапад 1996-га - быў дасведчаны дыпламат Ігар Сапрыкін, які кіраваў таксама дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю пасля развалу СССР. Сапрыкіна ў Мінску змяніў Валерый Лашчынін, выпускнік БДУ, які пачынаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР.

Трэцім паслом Расіі ў Беларусі стаў Вячаслаў Далгоў - з лютага 1999 года па чэрвень 2002-га. Пасля яго дыпмісію ўзначальваў Аляксандр Блахін. А самы кароткі тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе быў у Дзмітрыя Аяцкава, губернатара Саратаўскай вобласці. 14 ліпеня 2005 года ён атрымаў прызначэнне, 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, і як вынік: у Мінск у якасці пасла Аяцкаў так і не даехаў.

Чытайце таксама:

9
  • Яўген Лук'янаў
    Фотохост БРИКС

    Яўген Лук'янаў стаў дзевятым кіраўніком расійскага пасольства ў Беларусі. На дыпламатычнай службе - з савецкіх часоў. Паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснік дырэктара Эрмітажа. З 1993 па 2006 год знаходзіўся на кіруючых пасадах у Дрезднер-банку і ВТБ. З 2012 па 2016 год працаваў у Савеце бяспекі РФ (займаў пасаду памочніка, а затым намесніка сакратара СБ).

  • Пасол Расіі ў Латвіі Яўген Лук'янаў
    Sputnik

    На фота: Яўген Лук'янаў выступае на цырымоніі запальвання Вечнага агню ля мемарыяла савецкім воінам у парку Дубровіна ў Даўгаўпілсе. Да гэтага прызначэння ён узначальваў пасольства РФ у Латвіі.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны на пасаду 30 красавіка 2019 года.

  • Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Да прызначэння ў Мінск быў генеральным сакратаром ШОС, старшынёй камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы. У 1990-1991- народным дэпутатам Ленсавета, кіраўніком прэс-цэнтра Ленгарвыканкама і Ленсавета. Працаваў у мэрыі Санкт-Пецярбурга. Затым - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта РФ па друку. Узначальваў Цэнтр стратэгічных распрацовак. У 2004 - 2009 гг. - намеснік старшыні Савета Федэрацыі. У 2009-2012 гадах - губернатар Іркуцкай вобласці.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На фота: пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцев 1 верасня 2020 года арыгінальна павіншаваў студэнтаў філіяла РГСУ ў Мінску і даў урок кітайскай мовы. Акрамя таго, кіраўнік дыпмісіі нагадаў ім пра адказнасьць за будучыню. "Я ўпэўнены, што тут сядзяць людзі, якія праз 10-15-20 гадоў возьмуць на свае плечы адказнасць за адносіны паміж Расіяй і Беларуссю", - сказаў пасол.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў прымае ўдзел у святкаванні Дня Расіі. Дыпламат асабліва падкрэсліваў у сваіх выступленнях важнасць інтэграцыі для дзвюх краін.

  • Міхаіл Бабіч
    © Sputnik

    Міхаіл Бабіч быў прызначаны на пасаду 24 жніўня 2018 года. Гэта было яго першае дыпламатычнае прызначэнне ў кар'еры. Ён служыў у войску, ваяваў у гарачых кропках. У пачатку "нулявых" працаваў прэм'ерам пасляваеннай Чачні. Затым быў памочнікам міністра эканомікі Расіі, абіраўся дэпутатам Дзярждумы.

  • Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве Санта Брэмар
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве "Санта Брэмар". За восем месяцаў на пасадзе пасла Бабіч наведаў усе ключавыя вытворчыя прадпрыемствы рэспублікі.

  • Пасол Расіі Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве ААТ Магілёўхімвалакно
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Бабіч быў вызвалены ад пасады па просьбе беларускага боку пасля выказванняў аб кошце БелАЭС падчас паслання прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай", - заявілі тады ў беларускім МЗС.

  • Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Даўжэй астатніх займаў пасаду пасла Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў: з 6 лютага 2006 года па 24 жніўня 2018 года. У 1992-1996 гадах ён займаў пасаду віцэ-мэра Саратава, з 1996 года быў губернатарам Алтайскага краю. Працаваў памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе.

  • Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на адкрыцці мемарыяльнай дошкі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасля завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі працягласцю 12 з паловай гадоў Сурыкаў вярнуўся ў родную Сібір.

  • Дзмітрый Аяцкаў
    © Sputnik / Юрий Абрамочкин

    Дзмітрый Аяцкаў да прызначэння ў Беларусь 14 ліпеня 2005 года быў губернатарам Саратаўскай вобласці, аднак у Мінск так і не даехаў: 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Працаваў затым памочнікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ, дарадцам саратаўскага губернатара. З'яўляецца прэзідэнтам Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

  • Аляксандр Блахін
    © Sputnik / Владимир Федоренко

    Аляксандр Блахін узначальваў дыпмісію Расіі ў Беларусі з 26 ліпеня 2002 года да 14 ліпеня 2005 года. Інжынер, народны дэпутат РСФСР. У МЗС з 1992 года. Да прызначэння ў Беларусь працаваў паслом у Азербайджане і міністрам па справах нацыянальнасцяў Расіі. Пасля Беларусі ўзначальваў дыпмісію ў Аўстраліі. З 5 траўня 2011 года займае пасаду пасла Расіі ў Туркменістане.

  • Вячаслаў Далгоў
    © Photo : МИД РФ

    Вячаслаў Далгоў прапрацаваў на гэтай пасадзе з 24 лютага 1999 года па 17 чэрвеня 2002-га. Да гэтага працаваў у пасольствах Вялікабрытаніі, Канады, быў паслом СССР у Аўстраліі, паслом Расіі ў Казахстане. Пасля Беларусі працаваў паслом у Славеніі. З верасня 2005 г. выкладаў на кафедры дыпламатыі МГІМО.

  • Валерый Лашчынін
    © Sputnik / Владимир Федоренко

    Валерый Лашчынін узначальваў пасольства РФ з 25 лістапада 1996 года да 24 лютага 1999 году. Пасля заканчэння БДУ пачаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР. Затым працаваў ў пастаянным прадстаўніцтве СССР пры міжнародных арганізацыях у Жэневе. Пасля адстаўкі з пасады пасла працаваў пастпрэдам Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене, намеснікам міністра замежных спраў РФ, пастпрэдам пры ААН у Жэневе.

  • Ігар Сапрыкін
    © Photo : МИД РФ

    Першым кіраўніком дыппрадстаўніцтва Расіі ў Рэспубліцы Беларусь з 7 жніўня 1992 года па 25 лістапада 1996-га быў Ігар Сапрыкін. Акрамя таго, з 27 красавіка 1992-гга па 15 траўня 1993-га ён кіраваў дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю. Наогул, дыпламатычную дзейнасць ён пачаў у 1961 годзе. У паслужным спісе Сапрыкіна значыцца праца ў Вялікабрытаніі, ЦАР, Аўстраліі, Бангладэш, Албаніі. Пасля быў дырэктарам дэпартамента МЗС, паслом па асобых даручэньнях МЗС РФ.

Першая Ласточа адправілася з Мінска ў Маскву з першага пуці станцыі Мінск-Пасажырскі

Хуткасныя цягнікі "Ласточка" за 2 тыдні перавезлі 22 тысячы пасажыраў

11
(абноўлена 17:11 14.05.2021)
Рэйсы Мінск-Масква карыстаюцца высокім попытам, вагоны беларуска-расійскага экспрэса запаўняюцца на 100%

МІНСК, 14 тра - Sputnik. Хуткасныя цягнікі "Ласточка", якія курсіруюць паміж Мінскам і Масквой, за два тыдні перавезлі 22 тысячы пасажыраў, паведаміла прэс-служба РЧ.

Квіткі на праезд у цягніку паміж сталіцамі Беларусі і Расіі выкупляюцца загадзя. Праязныя дакументы на бліжэйшыя рэйсы ўжо набылі 34,5 тысячы чалавек. Паездкі сталі карацей: замест 9 гадзіны маршрут займае менш сямі. Па Беларусі "Ласточка" рухаецца з хуткасцю 140 кіламетраў у гадзіну, па Расіі - 160.

Новы рэйс Мінск - Масква быў адкрыта 30 красавіка. Цягнікі ходзяць па "люстраным" раскладзе: ранішнія з Беларусі і Расіі адпраўляюцца ў 06:20 і прыходзяць у 13:10, вячэрнія стартуюць у 16:00 і прыбываюць а 22:55.

Для харчавання пасажыраў падрыхтавана меню з трыма рацыёнамі. Паветра і ўзровень вільготнасці кантралююць бартавыя сістэмы. Вагоны падзелены на тры класы абслугоўвання: бізнес, эканом і базавы. Для пасажыраў з абмежаванымі магчымасцямі прадугледжаны спецыяльныя месцы.

Чытайце таксама:

11
Тэги:
Масква, Мінск, пасажыр, "Ласточка", цягнік