Як вулічныя мастакі адрэагавалі на каронавірус - фота

182
(абноўлена 23:31 28.04.2021)
  • Графіці мастака Эме Фрытхінкера з Голумам і рулонам туалетнай паперы ў берлінскім Парку Мауэр
  • На сцяне каля старажытнага Калізея ў цэнтры Рыма вулічны мастак TV Boy адлюстраваў персанажаў фільма Рымскія вакацыі, якіх ігралі Грэгары Пэк і Одры Хепберн.
  • У Афінах 16-гадовы аўтар S.F. адлюстраваў на даху шматкватэрнага дома жанчыну ў медыцынскай масцы - своеасаблівы заклік берагчы сябе.
  • У паветры эпідэмія невуцтва, мы павінны абараніць сябе! - абвяшчае надпіс графіціста Laika каля кітайскага квартала ў Рыме.
  • На сцяне бальніцы імя Папы Джавані XXIII ў Бергамо мастак Franco Rivolli Art адлюстраваў медсястру,якая акуратна трымае на руках Італію.
  • Сенегальская графіцісты RBS CREW размалёўваюць сцяну ўніверсітэцкага цэнтра мастацтваў у Дакары
  • Жанчына ў ахоўнай масцы на фоне графіці ў Шанхаі, Кітай.
  • Графіці ў Нанце, Заходняя Францыя.
  • Аўтар фрэскі, што з'явілася на сцяне ў берлінскім раёне Пр'нцлаўэр-Берг, паспрабаваў выказаць страх гараджан перад новым каронавірусам.
  • Сенегальская графіцісты RBS CREW размалёўваюць сцяну ўніверсітэцкага цэнтра мастацтваў у Дакары.
  • Буда ў ахоўнай масцы на графіці ў Мумбаі, Індыя.
  • Графіці вулічнага мастака Rebel Bear у Глазга, Шатландыя.
  • Графіці на мастацкай школе ў Ёханэсбургу, Паўднёвая Афрыка.
  • Жанчына праходзіць міма графіці з выявай каронавіруса ў Эдынбургу, Шатландыя.
  • Малюнак чалавека ў масцы на сцяне ў Барселоне, Іспанія.
  • Сенегальская графіцісты RBS CREW размалёўваюць сцяну ўніверсітэцкага цэнтра мастацтваў у Дакары
Голум з туалетнай паперай, Одры Хепберн і Буда ў ахоўных масках - гэта сюжэты графіці, якія ствараюць па ўсім свеце вулічныя мастакі.

Глядзіце ў фотастужцы Sputnik, як адрэагавалі графіцісты Францыі, Іспаніі, Вялікабрытаніі, Італіі, Сенегала, Кітая і Індыі на сусветную пандэмію COVID-19.

182
  • Графіці мастака Эме Фрытхінкера з Голумам і рулонам туалетнай паперы ў берлінскім Парку Мауэр
    © AP / JOHN MACDOUGALL

    Графіці мастака Эме Фрытхінкера з Голумам і рулонам туалетнай паперы ў берлінскім Парку Мауэр

  • На сцяне каля старажытнага Калізея ў цэнтры Рыма вулічны мастак TV Boy адлюстраваў персанажаў фільма Рымскія вакацыі, якіх ігралі Грэгары Пэк і Одры Хепберн.
    © AFP 2020 / TV Boy/Andreas Solaro

    На сцяне каля старажытнага Калізея ў цэнтры Рыма вулічны мастак TV Boy адлюстраваў персанажаў фільма "Рымскія вакацыі", якіх ігралі Грэгары Пэк і Одры Хепберн.

  • У Афінах 16-гадовы аўтар S.F. адлюстраваў на даху шматкватэрнага дома жанчыну ў медыцынскай масцы - своеасаблівы заклік берагчы сябе.
    © AP / Thanassis Stavrakis

    У Афінах 16-гадовы аўтар S.F. адлюстраваў на даху шматкватэрнага дома жанчыну ў медыцынскай масцы - своеасаблівы заклік берагчы сябе.

  • У паветры эпідэмія невуцтва, мы павінны абараніць сябе! - абвяшчае надпіс графіціста Laika каля кітайскага квартала ў Рыме.
    © AFP 2020 / Filippo Monteforte

    "У паветры эпідэмія невуцтва, мы павінны абараніць сябе!" - абвяшчае надпіс графіціста Laika каля кітайскага квартала ў Рыме.

  • На сцяне бальніцы імя Папы Джавані XXIII ў Бергамо мастак Franco Rivolli Art адлюстраваў медсястру,якая акуратна трымае на руках Італію.
    © AFP 2020 / Franco Rivolli Art / Piero Cruciatti

    На сцяне бальніцы імя Папы Джавані XXIII ў Бергамо мастак Franco Rivolli Art адлюстраваў медсястру,якая акуратна трымае на руках Італію.

  • Сенегальская графіцісты RBS CREW размалёўваюць сцяну ўніверсітэцкага цэнтра мастацтваў у Дакары
    © AFP 2020 / SEYLLOU

    Графіці на сцяне універсітэта ў Дакары.

  • Жанчына ў ахоўнай масцы на фоне графіці ў Шанхаі, Кітай.
    © REUTERS / Aly Song

    Жанчына ў ахоўнай масцы на фоне графіці ў Шанхаі, Кітай.

  • Графіці ў Нанце, Заходняя Францыя.
    © AFP 2020 / SEBASTIEN SALOM-GOMIS

    Графіці ў Нанце, Заходняя Францыя.

  • Аўтар фрэскі, што з'явілася на сцяне ў берлінскім раёне Пр'нцлаўэр-Берг, паспрабаваў выказаць страх гараджан перад новым каронавірусам.
    © AP / Markus Schreiber

    Аўтар фрэскі, што з'явілася на сцяне ў берлінскім раёне Пр'нцлаўэр-Берг, паспрабаваў выказаць страх гараджан перад новым каронавірусам.

  • Сенегальская графіцісты RBS CREW размалёўваюць сцяну ўніверсітэцкага цэнтра мастацтваў у Дакары.
    © AFP 2020 / SEYLLOU

    Сенегальская графіцісты RBS CREW размалёўваюць сцяну ўніверсітэцкага цэнтра мастацтваў у Дакары.

  • Буда ў ахоўнай масцы на графіці ў Мумбаі, Індыя.
    © AFP 2020 / Indranil Mukherjee

    Буда ў ахоўнай масцы на графіці ў Мумбаі, Індыя.

  • Графіці вулічнага мастака Rebel Bear у Глазга, Шатландыя.
    © AP / Andrew Milligan

    Графіці вулічнага мастака Rebel Bear у Глазга, Шатландыя.

  • Графіці на мастацкай школе ў Ёханэсбургу, Паўднёвая Афрыка.
    © AP / Themba Hadebe

    Графіці на мастацкай школе ў Ёханэсбургу, Паўднёвая Афрыка.

  • Жанчына праходзіць міма графіці з выявай каронавіруса ў Эдынбургу, Шатландыя.
    © AP / Jane Barlow

    Жанчына праходзіць міма графіці з выявай каронавіруса ў Эдынбургу, Шатландыя.

  • Малюнак чалавека ў масцы на сцяне ў Барселоне, Іспанія.
    © REUTERS / ALBERT GEA

    Малюнак чалавека ў масцы на сцяне ў Барселоне, Іспанія.

  • Сенегальская графіцісты RBS CREW размалёўваюць сцяну ўніверсітэцкага цэнтра мастацтваў у Дакары
    © AFP 2020 / SEYLLOU

    Серыя графіці ў Сенегале распавядае пра спосабы абароны ад віруса.

Тэги:
мастакі, каронавірус
Тэмы:
Каронавірус COVID-19 (1178)

Роберту Пацінсану - 35! Самыя запамінальныя вобразы акцёра

17
(абноўлена 12:53 13.05.2021)
  • Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан на прэм'еры фільма Секс-драйв 15 кастрычніка 2008 года
  • Кадр из фільма Гарри Поттер и Кубок огня
  • Акцёры фільма Гарри Поттер и Кубок огня Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год
  • 24-гадовы Роберт Пацінсан
  • Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме Сумерки
  • Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма Сумерки
  • Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма Воды слонам! (2011) у Лондане
  • Роберт Пацінсан і FKA Twigs на дабрачынным гала-канцэрце Інстытута касцюма Метрапалітэн-музея ў Нью-Йорку
  • Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах
  • Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма Затерянный город Z на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года
  • Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме Маяк
  • Роберт Пацінсан ў фільме Довод
  • Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год
У дзень нараджэння брытанскага акцёра ўзгадваем самыя запамінальныя з яго роляў на вялікім экране: ад вампіра Эдварда Калена да самога Бэтмэна.

13 траўня зорцы брытанскага кіно і сэкс-сімвалу Галівуда Роберту Пацінсану спаўняецца 35 гадоў.

Першая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля невялікай ролі ў сазе пра "Гарри Поттера", дзе ён сыграў зорку школы - Седрыка Дыгары, але па-сапраўднаму знакамітым Пацінсан прачнуўся пасля ролі ў "змрочнай" франшызе, дзе сыграў галоўную ролю вампіра Эдварда Калена. Пасля гэтага пайшлі невялікія, але ўсё ж вызначальныя праекты, якія дапамаглі акцёру раскрыць свой патэнцыял і пераўвасобіцца ў розныя амплуа. Усё гэта прынесла яму званне рознабаковага акцёра і перамогу ў кастынгу на ролю галоўнага супергероя - Бэтмэна (прэм'ера фільма запланаваная на 2022 год).

За працу над фільмам Крыстафера Нолана "Довод" (2020) Пацінсан быў намінаваны на прэмію "Сатурн". Таксама сярод яго узнагарод - чатыры статуэткі MTV Movie + TV.

У 35-ы дзень нараджэння Пацінсана Sputnik прапануе ўзгадаць самыя запамінальныя вобразы і яркія ролі акцёра.

Глядзіце таксама:

17
  • Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан на прэм'еры фільма Секс-драйв 15 кастрычніка 2008 года
    © AP / Gus Ruelas

    Брытанскі акцёр Роберт Пацінсан нарадзіўся 13 траўня 1986 г. у Лондане. У юнацтве Пацінсан займаўся мадэлінгам, а таксама ўдзельнічаў у пастаноўках аматарскага тэатра.

  • Кадр из фільма Гарри Поттер и Кубок огня

    Першая папулярнасць прыйшла да акцёра пасля невялікай ролі ў сазе пра "Гарри Поттера", дзе ён сыграў зорку школы - Седрыка Дыгары.

  • Акцёры фільма Гарри Поттер и Кубок огня Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год
    © AP / KIRSTY WIGGLESWORTH

    Акцёры фільма "Гарри Поттер и Кубок огня" Станіслаў Янеўскі, Клеменс Паэзі, Руперт Грынт, Эма Уотсан, Дэніэл Рэдкліф, Кэці Льюнг и Роберт Пацінсан у Лондане, 2005 год.

  • 24-гадовы Роберт Пацінсан
    © AP / Charles Sykes

    Па-сапраўднаму знакамітым Пацінсан прачнуўся пасля ролі ў "змрочнай" франшызе, дзе сыграў галоўную ролю вампіра Эдварда Калена.

  • Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме Сумерки

    Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт у фільме "Сумерки".

  • Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма Сумерки
    © AP / Matt Sayles

    Акцёры прымаюць ўзнагароду за лепшы пацалунак для фільма "Сумерки" на цырымоніі ўручэння кінаўзнагарод MTV, 2009 год. Роберт Пацінсан і Крысцен Сцюарт як раз пачалі сустракацца ў гэтым годзе, але хавалі свае адносіны. Пра гэта стала вядома ў 2012 годзе, калі акцёры рассталіся.

  • Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма Воды слонам! (2011) у Лондане
    © AP / Joel Ryan

    Роберт Пацінсан на прэм'еры брытанскага фільма "Воды слонам!" (2011) у Лондане.

  • Роберт Пацінсан і FKA Twigs на дабрачынным гала-канцэрце Інстытута касцюма Метрапалітэн-музея ў Нью-Йорку
    © AP / Evan Agostini

    З 2014 года Пацінсан сустракаўся з выканаўцай FKA Twigs, але праз тры гады пара абвясціла аб расставанні.

  • Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах
    © AP / Joel Ryan

    Акцёр Роберт Пацінсан на 65-м Міжнародным кінафестывалі ў Канах. Невялікія, але ўсё ж вызначальныя праекты дапамаглі акцёру раскрыць свой патэнцыял і пераўвасобіцца ў розныя амплуа.

  • Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма Затерянный город Z на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года
    © AP / Markus Schreiber

    Акцёр Роберт Пацінсан на чырвонай дарожцы фільма "Затерянный город Z" на кінафестывалі Берлінале 14 лютага 2017 года.

  • Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме Маяк

    Роберт Пацінсан і Уілем Дэфо ў фільме "Маяк". Фільм зняты на чорна-белую састараную плёнку. Дэфо распавядаў, як для ролі Пацінсан збіваў і душыў сябе, каб стварыць прыдатную атмасферу ў кадры.

  • Роберт Пацінсан ў фільме Довод

    За працу над фільмам Крыстафера Нолана "Довод" (2020) Пацінсан быў намінаваны на прэмію "Сатурн". Таксама сярод яго узнагарод - чатыры статуэткі MTV Movie + TV.

  • Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год
    © AP / JON SUPER

    Роберт Пацінсан (у цэнтры) на здымачнай пляцоўцы фільма "Бэтмен» 13 кастрычніка 2020 года. Прэм'ера запланавана на 2022 год.

Тэги:
Кіно, акцёр

Паслы Расіі ў Беларусі за 30 гадоў: ад Сапрыкіна да Лук'янава

11
(абноўлена 17:52 12.05.2021)
  • Яўген Лук'янаў
  • Пасол Расіі ў Латвіі Яўген Лук'янаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Дзмітрый Мезенцаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
  • Міхаіл Бабіч
  • Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве Санта Брэмар
  • Пасол Расіі Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве ААТ Магілёўхімвалакно
  • Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў
  • Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на адкрыцці мемарыяльнай дошкі
  • Дзмітрый Аяцкаў
  • Аляксандр Блахін
  • Вячаслаў Далгоў
  • Валерый Лашчынін
  • Ігар Сапрыкін
Глядзіце ў фотагалерэі Sputnik Беларусь, хто ўзначальваў пасольства Расійскай Федэрацыі ў Рэспубліцы Беларусь за апошнія тры дзесяткі гадоў.

Пасол Расіі ў Беларусі Яўген Лук'янаў прыбыў у Мінск і ўручыў копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС Беларусі Уладзіміру Макею. Прызначаны кіраўніком расійскага дыппрадстаўніцтва ён быў 25 сакавіка.

Масква ў трэці раз за апошнія тры гады памяняла свайго пасла ў Мінску. Пасля "пасольскага доўгажыхара" Аляксандра Сурыкава, які ўзначальваў пасольства РФ у Мінску рэкордныя 12 гадоў, на пасаду пасла ў жніўні 2018 года быў прызначаны Міхаіл Бабіч. Ён папрацаваў паслом РФ у Мінску менш за год, пасля чаго прэзідэнт Расіі вызваліў яго ад пасады, а на пасаду кіраўніка дыпведамства прызначыў сенатара Дзмітрыя Мезенцава.

Новы кіраўнік пасольства Расіі Яўген Лук'янаў скончыў Ленінградскі дзяржаўны універсітэт у 1974 годзе з дыпломам па спецыяльнасці "англійская мова і літаратура". Яшчэ ў савецкія часы пачаў працу на дыпламатычнай службе, паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснікам дырэктара Эрмітажа, у Савеце бяспекі РФ. Указ аб яго прызначэнні Уладзімір Пуцін падпісаў 25 сакавіка. Да новай пасады ўзначальваў пасольства РФ у Латвіі.

Гісторыя расійскай дыпмісіі ў Рэспубліцы Беларусь налічвае ўжо амаль 30 гадоў. Першым яго кіраўніком - са жніўня 1992-га па лістапад 1996-га - быў дасведчаны дыпламат Ігар Сапрыкін, які кіраваў таксама дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю пасля развалу СССР. Сапрыкіна ў Мінску змяніў Валерый Лашчынін, выпускнік БДУ, які пачынаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР.

Трэцім паслом Расіі ў Беларусі стаў Вячаслаў Далгоў - з лютага 1999 года па чэрвень 2002-га. Пасля яго дыпмісію ўзначальваў Аляксандр Блахін. А самы кароткі тэрмін знаходжання на гэтай пасадзе быў у Дзмітрыя Аяцкава, губернатара Саратаўскай вобласці. 14 ліпеня 2005 года ён атрымаў прызначэнне, 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі, і як вынік: у Мінск у якасці пасла Аяцкаў так і не даехаў.

Чытайце таксама:

11
  • Яўген Лук'янаў
    Фотохост БРИКС

    Яўген Лук'янаў стаў дзевятым кіраўніком расійскага пасольства ў Беларусі. На дыпламатычнай службе - з савецкіх часоў. Паспеў досыць працяглы час папрацаваць намеснік дырэктара Эрмітажа. З 1993 па 2006 год знаходзіўся на кіруючых пасадах у Дрезднер-банку і ВТБ. З 2012 па 2016 год працаваў у Савеце бяспекі РФ (займаў пасаду памочніка, а затым намесніка сакратара СБ).

  • Пасол Расіі ў Латвіі Яўген Лук'янаў
    Sputnik

    На фота: Яўген Лук'янаў выступае на цырымоніі запальвання Вечнага агню ля мемарыяла савецкім воінам у парку Дубровіна ў Даўгаўпілсе. Да гэтага прызначэння ён узначальваў пасольства РФ у Латвіі.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў быў прызначаны на пасаду 30 красавіка 2019 года.

  • Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Да прызначэння ў Мінск быў генеральным сакратаром ШОС, старшынёй камітэта Савета Федэрацыі па эканамічнай палітыцы. У 1990-1991- народным дэпутатам Ленсавета, кіраўніком прэс-цэнтра Ленгарвыканкама і Ленсавета. Працаваў у мэрыі Санкт-Пецярбурга. Затым - намеснікам старшыні Дзяржаўнага камітэта РФ па друку. Узначальваў Цэнтр стратэгічных распрацовак. У 2004 - 2009 гг. - намеснік старшыні Савета Федэрацыі. У 2009-2012 гадах - губернатар Іркуцкай вобласці.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    На фота: пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцев 1 верасня 2020 года арыгінальна павіншаваў студэнтаў філіяла РГСУ ў Мінску і даў урок кітайскай мовы. Акрамя таго, кіраўнік дыпмісіі нагадаў ім пра адказнасьць за будучыню. "Я ўпэўнены, што тут сядзяць людзі, якія праз 10-15-20 гадоў возьмуць на свае плечы адказнасць за адносіны паміж Расіяй і Беларуссю", - сказаў пасол.

  • Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасол РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў прымае ўдзел у святкаванні Дня Расіі. Дыпламат асабліва падкрэсліваў у сваіх выступленнях важнасць інтэграцыі для дзвюх краін.

  • Міхаіл Бабіч
    © Sputnik

    Міхаіл Бабіч быў прызначаны на пасаду 24 жніўня 2018 года. Гэта было яго першае дыпламатычнае прызначэнне ў кар'еры. Ён служыў у войску, ваяваў у гарачых кропках. У пачатку "нулявых" працаваў прэм'ерам пасляваеннай Чачні. Затым быў памочнікам міністра эканомікі Расіі, абіраўся дэпутатам Дзярждумы.

  • Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве Санта Брэмар
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Аляксандр Машэнскі і Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве "Санта Брэмар". За восем месяцаў на пасадзе пасла Бабіч наведаў усе ключавыя вытворчыя прадпрыемствы рэспублікі.

  • Пасол Расіі Міхаіл Бабіч на прадпрыемстве ААТ Магілёўхімвалакно
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Бабіч быў вызвалены ад пасады па просьбе беларускага боку пасля выказванняў аб кошце БелАЭС падчас паслання прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. "Спадар пасол абсалютна не бачыць ніякай розніцы паміж расійскай федэральнай акругай, дзе, як нам распавядалі, ён любіў раздаваць маралі налева і направа, і незалежнай дзяржавай", - заявілі тады ў беларускім МЗС.

  • Надзвычайны і паўнамоцны пасол Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Даўжэй астатніх займаў пасаду пасла Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў: з 6 лютага 2006 года па 24 жніўня 2018 года. У 1992-1996 гадах ён займаў пасаду віцэ-мэра Саратава, з 1996 года быў губернатарам Алтайскага краю. Працаваў памочнікам паўнамоцнага прадстаўніка прэзідэнта Расіі ў Сібірскай федэральнай акрузе.

  • Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў на адкрыцці мемарыяльнай дошкі
    © Sputnik / Виктор Толочко

    Пасля завяршэння дыпламатычнай місіі ў Беларусі працягласцю 12 з паловай гадоў Сурыкаў вярнуўся ў родную Сібір.

  • Дзмітрый Аяцкаў
    © Sputnik / Юрий Абрамочкин

    Дзмітрый Аяцкаў да прызначэння ў Беларусь 14 ліпеня 2005 года быў губернатарам Саратаўскай вобласці, аднак у Мінск так і не даехаў: 19 ліпеня даў прэс-канферэнцыю, на якой непахвальна выказаўся ў адрас Аляксандра Лукашэнкі. Працаваў затым памочнікам кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта РФ, дарадцам саратаўскага губернатара. З'яўляецца прэзідэнтам Саратаўскага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта.

  • Аляксандр Блахін
    © Sputnik / Владимир Федоренко

    Аляксандр Блахін узначальваў дыпмісію Расіі ў Беларусі з 26 ліпеня 2002 года да 14 ліпеня 2005 года. Інжынер, народны дэпутат РСФСР. У МЗС з 1992 года. Да прызначэння ў Беларусь працаваў паслом у Азербайджане і міністрам па справах нацыянальнасцяў Расіі. Пасля Беларусі ўзначальваў дыпмісію ў Аўстраліі. З 5 траўня 2011 года займае пасаду пасла Расіі ў Туркменістане.

  • Вячаслаў Далгоў
    © Photo : МИД РФ

    Вячаслаў Далгоў прапрацаваў на гэтай пасадзе з 24 лютага 1999 года па 17 чэрвеня 2002-га. Да гэтага працаваў у пасольствах Вялікабрытаніі, Канады, быў паслом СССР у Аўстраліі, паслом Расіі ў Казахстане. Пасля Беларусі працаваў паслом у Славеніі. З верасня 2005 г. выкладаў на кафедры дыпламатыі МГІМО.

  • Валерый Лашчынін
    © Sputnik / Владимир Федоренко

    Валерый Лашчынін узначальваў пасольства РФ з 25 лістапада 1996 года да 24 лютага 1999 году. Пасля заканчэння БДУ пачаў дыпламатычную кар'еру ў МЗС БССР. Затым працаваў ў пастаянным прадстаўніцтве СССР пры міжнародных арганізацыях у Жэневе. Пасля адстаўкі з пасады пасла працаваў пастпрэдам Расіі пры міжнародных арганізацыях у Вене, намеснікам міністра замежных спраў РФ, пастпрэдам пры ААН у Жэневе.

  • Ігар Сапрыкін
    © Photo : МИД РФ

    Першым кіраўніком дыппрадстаўніцтва Расіі ў Рэспубліцы Беларусь з 7 жніўня 1992 года па 25 лістапада 1996-га быў Ігар Сапрыкін. Акрамя таго, з 27 красавіка 1992-гга па 15 траўня 1993-га ён кіраваў дэлегацыяй Расіі на перамовах з Беларуссю. Наогул, дыпламатычную дзейнасць ён пачаў у 1961 годзе. У паслужным спісе Сапрыкіна значыцца праца ў Вялікабрытаніі, ЦАР, Аўстраліі, Бангладэш, Албаніі. Пасля быў дырэктарам дэпартамента МЗС, паслом па асобых даручэньнях МЗС РФ.

Які сёння дзень: 16 мая

Які сёння дзень: 16 траўня 2021 года

0
(абноўлена 18:06 13.05.2021)
Гэты дзень з'яўляецца сто трыццаць сёмым па грыгарыянскім календары, да канца года засталося 229 дзён.

Якія падзеі адбыліся 16 траўня і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 16 траўня

  • У 1674 годзе Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.
  • У 1686 годзе паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай падпісаны "вечны мір", Расія атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.
  • У 1889 годзе была ўпершыню апублікавана паэма "Тарас на Парнасе" (у газеце "Минский листок").
  • У 1986 годзе ў Гродна быў адкрыты Дом-музей Максіма Багдановіча.

Хто нарадзіўся 16 траўня

  • 1911 год: Васіль Вітка, класік беларускай дзіцячай літаратуры.
  • 1955 год: Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка

Таксама сёння нарадзіліся рускі паэт Ігар Севяранін, паэт і рок-музыкант Юрый Шаўчук і  амерыканская кінаактрыса Меган Фокс.

16 траўня ў народным календары

Сёння праваслаўныя вернікі шануюць памяць пакутнікаў Цімафея і Маўры.

У народзе гэты дзень называлі Маўра Малочніца, таму што ў кароў, якія ўдосталь наеліся травы, з'яўлялася шмат малака.

16 мая лічыцца днём, добрым для высадкі расады капусты ў глебу. У гародзе ўжо з'явілася шчаў'е, крапіва і лебяда – травы, з якіх у Беларусі варылі бацвінне, калі не было капусты.

Калі ў гэты дзень было шмат расы, чакаецца добры ўраджай агуркоў.  

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей