Дзень Волі ў Мінску

Удзельнікі акцыі зрабілі супольнае фота перад пачаткам шэсця

6
(абноўлена 11:17 14.04.2015)
Апазіцыя праводзіць у Мінску шэсце, прымеркаванае да 97-й гадавіны абвяшчэння Беларускай народнай рэспублікі.

МІНСК, 25 сак — Sputnik. Калона дэманстрантаў пачала шэсце ў цэнтры Мінска, перад тым як рушыць, удзельнікі акцыі спыніліся, каб зрабіць групавую фатаграфію, перадае карэспандэнт Sputnik з месца падзей.

Традыцыйная вулічная акцыя, санкцыянаваная гарадскімі ўладамі, пачалася ў 15.00 каля кінатэатра "Кастрычнік". Далей яе ўдзельнікі пройдуць да парку Дружбы народаў на плошчы Бангалор, дзе ў 17:00 адбудзецца мітынг. Запланаваны пасля шэсця канцэрт арганізатары адмянілі.

Калона пабудавалася такім чынам, каб шматлікім фотакарэспандэнтам і аператарам тэлеканалаў было зручней зрабіць масавае фота.

Па ацэнцы арганізатараў акцыі, у шэсці прымаюць удзел каля тысячы чалавек, у праваахоўных органах ўдакладнілі, што гэтая лічба нашмат меншая, але адмовіліся афіцыйна паведаміць пра колькасць маніфестантаў.

Сталічнае ГУУС напярэдадні заклікала ўдзельнікаў акцыі прытрымлівацца вызначанага маршруту і часу, а таксама не закрываць твары. Праваахоўныя органы заключылі з кожным з заяўнікаў "Дня Волі" дагавор на абслугоўванне акцыі на агульную суму 20 млн беларускіх рублёў.

БНР — палітычнае ўтварэнне, абвешчанае ў 1918 годзе групай дзеячаў нацыянальнага руху. Як самастойная дзяржава БНР існавала ў 1918-1919 гадах, пазней урад Беларускай народнай рэспублікі быў вымушаны эміграваць. Сярод гісторыкаў да гэтага часу ідуць спрэчкі, ці можна называць БНР дзяржавай альбо гэта была толькі спроба набыцця беларусамі дзяржаўнасці.

6
Тэги:
Дзень Волі, Мінск
Каментары