Дзень Волі ў Мінску

Лідэр БНФ пасля сустрэчы з еўракамісарам: ідзе пацяпленне

52
(абноўлена 10:45 17.04.2015)
Аляксей Янукевіч падзяліўся ўражаннямі ад сустрэчы еўракамісарам Ёханэса Хана з прадстаўнікамі беларускай апазіцыі.

МІНСК, 17 кра — Sputnik. Размова камісара Еўрасаюза па еўрапейскай палітыцы суседства Ёханэса Хана з прадстаўнікамі апазіцыі доўжылася дзве гадзіны і атрымалася, са слоў лідэра партыі БНФ, нефармальнай і вельмі шчырай.

 Ёханэс Хан прыбыў 16 красавіка ў Мінск з двухдзённым візітам. Паездка праходзіць у рамках турнэ па краінах "Усходняга партнёрства". Напрыканцы мая ў Рызе адбудзецца чарговы саміт, прысвечаны гэтаму праекту ЕС, які накіраваны на развіццё інтэграцыйных сувязяў з шасцю былымі рэспублікамі СССР: Украінай, Малдовай, Азербайджанам, Арменіяй, Грузіяй і Беларуссю. Мэта візіту Ёханэса Хана ў Мінск, як растлумачылі напярэдадні ў мясцовым прадстаўніцтве ЕС, вывучыць магчымасці паляпшэння адносін паміж Еўрасаюзам і Рэспублікай Беларусь.

"Падчас гэтай размовы з боку еўракамісара прагучала разуменне мноства важны момантаў і абставінаў цяперашняй беларускай сітуацыі", —адзначыў у інтэрв'ю Sputnik лідэр партыі БНФ Аляксей Янукевіч.

Падрабязнасцяў размовы ён не раскрываў, але адзначыў, што абмяркоўваліся самыя розныя тэмы. Казалі, перш за ўсё, аб геапалітычнай сітуацыі ў рэгіёне, дыялогу паміж Захадам і беларускімі ўладамі, былі закрануты і ўнутраныя праблемы, звязаныя з правамі чалавека і палітвязняў.

Янукевіч прагназуе паляпшэнне адносін паміж Беларуссю і Еўрасаюзам. "Відавочна, што пацяпленне адносін паміж Еўрасаюзам і афіцыйным Мінскам ужо адбываецца. Гэты дыялог, як мінімум, на працягу некалькіх месяцаў будзе набіраць абароты", — выказаў меркаванне палітык.

Акрамя Аляксея Янукевіча, у сустрэчы з еўракамісарам прымалі ўдзел Анатоль Лябедзька, кіраўнік руху "За свабоду" Аляксандр Мілінкевіч, экс-кіраўнік руху "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў, старшыня партыі БСДП (Г) Ірына Вештард і прадстаўнік хрысціянскіх дэмакратаў Вольга Кавалькова.

Падчас свайго візіту ў Мінск еўракамісар таксама плануе паразмаўляць з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці, праваабаронцамі і сваякамі зняволеных, якіх ЕС называе "палітычнымі". Запланаваны сустрэчы і з прадстаўнікамі ўлады.

Апошні раз еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і палітыцы добрасуседства быў у Беларусі ў 2010 годзе. Але пасля разгону паслявыбарчых пратэстаў зносіны ў рамках "Усходняга партнёрства" было зведзена да мінімуму.

52
Тэги:
Міжнародная палітыка, Апазіцыя, Еўрасаюз, Партыя БНФ, Аляксей Янукевіч, Мінск, Беларусь
Каментары