Аляксандр Радзькоў

Радзькоў вызвалены ад пасады памочніка прэзідэнта

70
На гэтай пасадзе ён прапрацаваў пяць месяцаў: з 20 снежня 2014 года.

МІНСК, 19 мая — Sputnik. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка вызваліў Аляксандра Радзькова ад пасады памочніка прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па стане здароўя, паведамілі Sputnik ў аўторак у прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Да гэтага прызначэння 63-гадовы доктар педагагічных навук Радзькоў на працягу трох гадоў займаў пасаду першага намесніка кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Беларусі. У 2003-2010 гадах узначальваў міністэрства адукацыі.

Ён таксама з'яўляецца старшынёй рэспубліканскага грамадскага аб'яднання "Белая Русь", якое фармальна лічыцца "прэзідэнцкай партыяй" і на выбарах кіраўніка дзяржавы 2010 узначальваў перадвыбарчы штаб Лукашэнкі.

20 снежня 2014 года Аляксандр Лукашэнка прызначыў Радзькова памочнікам прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

70
Тэги:
Кіраўнік дзяржавы, Аляксандр Радзькоў, Мінск, Беларусь, Еўропа
Усебеларускі народны сход у Мінску

Лукашэнка расказаў, калі пачнецца падрыхтоўка Усебеларускага сходу

4
(абноўлена 11:51 21.10.2020)
У Палацы Незалежнасці сабраўся ўвесь беларускі ўладны істэблішмэнт, каб абмеркаваць тры блокі актуальных пытанняў, куды ўваходзіць эканоміка, палітыка і бяспека.

МІНСК, 21 кас - Sputnik. На Усебеларускім сходзе ў канцы гэтага года будуць вызначаны задачы па развіцці краіны на будучую пяцігодку, распавёў прэзідэнт Беларусі падчас нарады па актуальных пытаннях з чыноўнікамі.

У Палацы Незалежнасці сёння сабраліся прадстаўнікі ўрада, парламента, Вярхоўнага суда, адміністрацыі прэзідэнта, абласцей і горада Мінска, сілавых ведамстваў, міністэрства аховы здароўя.

"Традыцыйна сёння ў нас нарада па актуальных бягучых пытаннях. Тры блока праблем або пытанняў, якія мы павінны разгледзець", - растлумачыў прычыны нарады Аляксандр Лукашэнка, яго цытуе БелТА.

Паводле яго слоў, з дакладам па блоку эканомікі і фінансаў выступіць прэм'ер Раман Галоўчанка. Палітычную павестку асветліць кіраўнік адміністрацыі Юры Сергяенка. Пытанні грамадскай бяспекі стануць прадметам дакладу сакратара Савета бяспекі Валерыя Вакульчыка.

Беларускі лідар адзначыў, што напярэдадні савет міністраў абмяркоўваў перспектывы развіцця краіны на будучы год, а таксама пытанні фарміравання бюджэту. Гэтыя пытанні дэталёва будуць абмяркоўвацца ўжо ў лістападзе.

"А ў снежні, я мяркую, мы вернемся да пытанняў падрыхтоўкі Усебеларускага народнага сходу, дзе вызначым задачы развіцця нашай краіны на пяцігодку. І там разгледзім ўжо глабальныя пытанні развіцця нашай дзяржавы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Чытайце таксама:

4
Тэги:
Усебеларускі народны сход, Аляксандр Лукашэнка
Палац Незалежнасці ў Мінску

У прэзідэнта новы памочнік, а ў Саўміна - кіраўнік апарата

13
(абноўлена 14:44 20.10.2020)
Беларускі лідар у Палацы Незалежнасці сёння прыняў цэлую чараду кадравых рашэнняў, прызначыўшы, у тым ліку, кіраўнікоў мясцовых органаў улады і прадстаўнікоў рэспублікі ў міжнародных арганізацыях.

МІНСК, 20 кас - Sputnik. Аляксандр Лукашэнка прызначыў Леаніда Мартынюка памочнікам прэзідэнта - інспектарам па Магілёўскай вобласці.
Раней новы памочнік кіраўніка дзяржавы працаваў на пасадзе старшыні Бярозаўскага райвыканкама.

Злева направа: Наталля Лапцева, Аляксандр Бахановіч, Наталля Карчэўская
© Photo : Telegram-канал "Пул Первого"

Сёння таксама з'явіўся новы кіраўнік у апарата Савета міністраў - ім стаў Канстанцін Бурак.

Па ўзгадненні з беларускім прэзідэнтам Бярозаўскі райвыканкам узначаліць Сяргей Барташ, а пасаду старшыні Ляхавіцкага райвыканкама заняў Мікалай Мароз.

Прадстаўляць беларускія ўлады ў Арганізацыі па забароне хімічнай зброі па сумяшчальніцтве будзе Андрэй Еўдачэнка. У сваю чаргу Максім Ермаловіч аналагічнай працай будзе займацца пры Міжнароднай марской арганізацыі па сумяшчальніцтве.

Новым намеснікам міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя са згоды кіраўніка дзяржавы прызначаны Аляксандр Гарошка.

13
Тэги:
Аляксандр Лукашэнка

Беларускія ратавальнікі паказалі, як змагаюцца з пажарамі ў Турцыі - відэа

0
(абноўлена 13:00 21.10.2020)
Авіятары МНС Беларусі на працягу некалькіх месяцаў дапамагаюць турэцкім калегам у тушэнні лясных пажараў. Як адбываецца барацьба з агнём, глядзіце на відэа.

Беларускія ратавальнікі працягваюць дапамагаць у тушэнні пажараў у горна-лясістай мясцовасці ў Турцыі. На тэрыторыі гэтай краіны ўжо некалькі месяцаў знаходзяцца два барты Мі-8 МНС Беларусі.

"З пляцовак Кемальпаша і Куюджак Турэцкай Рэспублікі ўжо здзейснілі 275 палётаў і вырабілі 1355 скідаў вады. Агульны налёт беларускіх ратавальнікаў складае 421,58 гадзін. Акрамя таго, ажыццёўлена дастаўка 194 турэцкіх ратавальнікаў да месцаў ліквідацыі пажараў", - распавялі ў МНС.

Плануецца, што лётны і тэхнічны склады МНС прабудуць у Турцыі да канца кастрычніка бягучага года.

Беларускія ратавальнікі ў рамках міжнароднага супрацоўніцтва ўжо не першы год аказваюць дапамогу ў барацьбе з прыроднымі стыхіямі іншым краінам. Напрыклад, авіяцыя МНС рэспублікі ўдзельнічала ў тушэнні лясных пажараў на тэрыторыі Расіі, Грэцыі, Грузіі, Латвіі, а таксама дапамагала пацярпелым ад паводкі жыхарам Сербіі.

0
Тэги:
Турцыя, МНС Беларусі