Беларусь і Латвія змянілі пагадненне аб малым памежным руху

Падпісацца
Дэталі зменаў, унесеных у пагадненне, МЗС не раскрывае.

МІНСК, 24 мая — Sputnik. Беларусь і Латвія падпісалі пратакол, якім унесены змены ў міжурадавае пагадненне паміж краінамі аб спрошчаным парадку перасячэння мяжы жыхарамі прыгранічных тэрыторый, паведамілі Sputnik ў МЗС Беларусі.

Дакумент падпісаны ў пятніцу ў рамках чацвёртага саміту ініцыятывы "Усходняе партнёрства", які праходзіў 21 і 22 мая ў Рызе.

"Падчас сустрэчы Уладзіміра Макея з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічасам быў падпісаны Пратакол аб унясенні змяненняў у Пагадненне паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і Урадам Латвійскай Рэспублікі аб спрошчаным парадку ўзаемных паездак жыхароў памежных тэрыторый Рэспублікі Беларусь і Латвійскай Рэспублікі ад 23 жніўня 2010 года", — гаворыцца ў паведамленні МЗС.

Дэталі дакумента ў беларускім знешнепалітычным ведамстве не ўдакладняюць.

Пагаднення аб спрошчаным парадку пераходу праз мяжу для жыхароў прыгранічных раёнаў Беларусь, Латвія, Польшча і Літва падпісалі ў 2008 годзе. Зараз прымяняецца толькі беларуска-латвійскі дакумент, які ўступіў ў сілу тры тгода таму — у лютым 2012-га. У дачыненні да беларуска-польскага (ратыфікавана Польшчай у 2010 годзе) і беларуска-літоўскага (ратыфікавана Ливой ў 2011 годзе) пагадненняў Беларусь яшчэ не падала суседнім краінам звесткі аб выкананні неабходных працэдур.

Стужка навiн
0