Прэзідэнт Рэспублікі Індыя Пранаб Мукерджы

Прэзідэнт Індыі прыбыў з візітам у Беларусь

28
Плануецца, што па выніках двухбаковых перамоваў бакі падпішуць дарожную карту супрацоўніцтва.

МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Прэзідэнт Індыі Пранаб Мукерджы прыбыў з афіцыйным візітам у Беларусь — яго самалёт прызямліўся напярэдадні вечарам у Нацыянальным аэрапорце "Мінск".

Індыйскі лідэр прабудзе ў рэспубліцы да 4 чэрвеня. Мукерджы — першы ў гісторыі незалежнай Беларусі прэзідэнт Індыі, які наведаў рэспубліку.

Плануецца, што ў час візіту Мукерджы правядзе шэраг сустрэч, чакаецца, што па іх выніках Беларусь і Індыя ўхваляць дарожную карту развіцця двухбаковага супрацоўніцтва, з асаблівым акцэнтам на гандлёва-эканамічную сферу.

У завяршэнні візіту — 4 чэрвеня — прэзідэнт Індыі будзе ўдзельнічаць у пленарнай часткі беларуска-індыйскага бізнес-форуму, які пройдзе ў Мінску.

28
Тэги:
Міжнародная палітыка, Дзяржаўны апарат, Пранаб Мукерджы, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары