Уладзімір Някляеў

Някляеў не выключае, што грошы на выбары апазіцыі дасьць улада

40
(абноўлена 15:51 03.06.2015)
Дапамога, паводле яго слоў, будзе аказана апасродкавана праз беларускі бізнэс.

МІНСК, 3 чэр — Sputnik. Апаненты ўлады падыходзяць да прэзідэнцкай выбарчай кампаніі без рэсурсаў — чалавечых і фінансавых, лічыць экс-кандыдат у прэзідэнты Уладзімір Някляеў.

Выбары кіраўніка дзяржавы адбудуцца ў Беларусі, як мяркуецца 15 лістапада. Аб сваім намеры прэтэндаваць на гэтую пасаду ўжо заявілі восем прэтэндэнтаў.

"Справа ідзе да таго, што апазіцыйныя кандыдаты вымушаныя будуць ўзяць грошы ва ўладзе, то бок у таго, з кім яны змагаюцца", — заявіў у інтэрв'ю Sputnik які пакінуў шэрагі структурнай апазіцыі Уладзімір Някляеў.

 Па словах палітыка, апазіцыя падышла да цяперашняй выбарчай кампаніі без рэсурсаў: у яе няма ні грошай, ні людзей.

"Я змагаўся за адзінага кандыдата, яшчэ і па гэтай прычыне — каб скласці ўсе разам у купку, і выглядаць на выбарах годна", — заявіў Някляеў.

На думку палітыка, уладам выгадна зарэгістраваць усіх патэнцыйных кандыдатаў. Таму Някляеў і дапускае магчымасць, што "бедным" апазіцыянерам можа быць аказана дапамога. "Сродкі з бюджэту на гэта цяпер вылучаць не будуць. Значыць, трэба знайсці людзей у беларускім бізнэсе, якія напоўняць кандыдацкія рахунку. Самі яны гэта не зробяць, толькі калі будзе дабро улады. Я мяркую, што такая мадэль не выключаная", — канстатаваў суразмоўца Sputnik.

40
Тэги:
Партыі і рухі, Нацыянальныя выбары, Палітыка, Палітычны працэс, Прэзідэнтскія выбары ў Беларусі (2015), Уладзімір Някляеў, Беларусь, Еўропа
Тэрмінал у марскім порце

Беларускія нафтапрадукты пачалі пастаўляць у парты Расіі

26
(абноўлена 19:37 06.03.2021)
У першай партыі для перавалкі цераз порт Усць-Луга некалькімі саставамі адпраўлены больш за пяць тысяч тон беларускага бензіну, груз прыбудзе ў тэрмінал "Портэнерго" 9 сакавіка.

МІНСК, 7 сак – Sputnik. Першыя партыі былі адпраўлены ў Расію 5 сакавіка, паведаміў Мінтранс РФ.

"Другая адпраўка з "Мазырскага НПЗ" адбылася 6 сакавіка - адгружана партыя мазуту агульным аб'ёмам 3,6 тысячы тон. Груз будзе перавалены ў марскі порт Санкт-Пецярбурга", - гаворыцца ў паведамленні.

Беларусь і Расія заключылі міжурадавае пагадненне аб перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў на экспарт праз марскія парты РФ 19 лютага.

Дакумент прадугледжвае перавалку беларускімі прадпрыемствамі амаль 10 мільёнаў тон грузаў у марскіх партах Расіі на Балтыцы ў 2021-2023 гадах. На 2021-ы запланавана перавалка да 3,5 мільёна тон, на 2022-і - да 3,2 мільёна тон, на 2023-і - да 3,1 мільёна тон. Гаворка пра такія грузы, як бензін, мазут і алей.

Беларускія грузы праз парты Расіі

У жніўні Аляксандр Лукашэнка паабяцаў адказаць на санкцыі еўрапейскіх краін. Беларускі лідэр даручыў ураду ўнесці прапанову аб пераарыентацыі гандлёвых патокаў з партоў Літвы на іншыя маршруты.

Аб'ём нафтапрадуктаў, якія будуць перанакіраваны ў расійскія парты, можа скласці да 4-6 мільёнаў тон. Гаворка ў першую чаргу пра паўночна-заходнія гавані – Усць-Лугу, Прыморск, Высоцкі і Санкт-Пецярбург.

Таксама Лукашэнка заяўляў, што Мінск гатовы разгледзець магчымасць будаўніцтва тэрмінала ў Ленінградскай вобласці за кошт зэканомленых сродкаў расійскага крэдыту на ўзвядзенне БелАЭС.

Хто будзе экспартаваць грузы праз парты РФ

У рэалізацыі праекта зацікаўлены "Беларуская нафтавая кампанія", "Новая нафтавая кампанія", "Мазырскі НПЗ" і "Нафтан".

Як тлумачыў на цырымоніі падпісання пагаднення міністр транспарту РФ, цана для беларускіх пастаўшчыкоў нафтапрадуктаў будзе ніжэй, чым была пры перавалцы праз прыбалтыйскія парты.

"Усе нашы стывідоры, трэйдары і ўдзельнікі ад РЧ - мы ўсе пайшлі на істотныя зніжкі, зыходзячы з тых аб'ёмаў, якія прапанаваў беларускі бок", - казаў Віталій Савельеў.

У перавалцы беларускіх нафтапрадуктаў задзейнічаны парты Санкт-Пецярбурга і Ленінградскай вобласці - Усць-Луга (150 км ад Санкт-Пецярбурга), порт Прыморск (5 км ад горада Прыморска, канчатковая кропка Балтыйскай трубаправоднай сістэмы) і "Марскі порт Санкт-Пецярбург".

Не выключана, што ў бліжэйшыя гады будуць пераарыентаваны не толькі нафтавыя беларускія патокі, але і пачнецца адгрузка калійных удабрэнняў.

Чытайце таксама:

26
Тэги:
Бензін, партыя, Расія, порт, нафтапрадукты
Тэмы:
Саюзная дзяржава Беларусі і Расіі
Выканаўчы дырэктар МІА Россия сегодня Кірыл Вышынскі

Вышынскі будзе адказваць за міжнароднае супрацоўніцтва ў СПЧ

15
(абноўлена 17:34 05.03.2021)
Савет пры прэзідэнце РФ па правах чалавека змяніў сваю структуру, таксама былі абраны новыя кіраўнікі профільных камісій.

МІНСК, 5 сак – Sputnik. Выканаўчы дырэктар МІА "Россия сегодня" Кірыл Вышынскі ўзначаліў Камісію па міжнародным супрацоўніцтве Савета па правах чалавека (СПЧ), паведамляецца на сайце Савета.

СПЧ скараціў колькасць пастаянных рабочых камісій з 20 да 11 і пераабраў іх старшынь. Вышынскі на пасадзе кіраўніка Камісіі па міжнароднаму супрацоўніцтву ў галіне правоў чалавека змяніў Аляксандра Брода.

"Сёння мы ўсё часцей сутыкаемся з агрэсіўнымі спробамі некаторых еўрапейскіх краін задушыць свабоду слова. У сувязі з гэтым абарона правоў журналістаў за мяжой можа стаць адным з вядучых напрамкаў дзейнасці камісіі, якую я ўзначальваю", - распавёў Вышынскі.

Нагадаем, Вышынскі, які ўзначальваў партал "РИА Новости Украина", больш за год правёў пад вартай на Украіне па абвінавачванні ў дзяржздрадзе і падтрымцы самаабвешчаных рэспублік Данбаса. У канцы жніўня 2019 года яго вызвалілі з-пад арышту, а ў пачатку верасня ён вярнуўся ў Расію.

Чытайце таксама:

15
Тэги:
МІА "Россия сегодня", кіраўнік, Правы чалавека, чалавек, права, прэзідэнт, СПЧ, Кірыл Вышынскі

Тыгр навучыўся спяваць, каб прыцягваць да сябе ўвагу - відэа

0
(абноўлена 20:29 06.03.2021)
Глядзіце на відэа, як драпежнік з Барнаульскага заапарка бярэ высокія ноты. І ўсё гэта дзеля аднаго - увагі.

Паласатыя драпежнікі могуць не толькі рыкаць, яны здольныя яшчэ і да "спеваў". Гэта даказвае тыгр Шэрхан. На кадрах можна ўбачыць, як тыгр, ходзячы па вальеры або знаходзячыся на ўзвышшы, якое, мусіць, лічыць сваёю сцэнай, бярэ высокія ноты.

"З самага нараджэння ён такім чынам прыцягвае ўвагу шматдзетнай мамы. Спецыяльна сыходзіў у далёкі кут, калі яна была занятая іншымі дзецьмі, і крычаў, пакуль яна не кіне ўсё і не прыйдзе да яго", - распавялі супрацоўнікі заапарка на старонцы ў сацыяльнай сетцы.

Рэпертуар узыходзячай зоркі Барнаульскага заапарка пакуль невялікі, аднак у яго арсенале ўжо ёсць некалькі хітоў, якія нагадалі некаторыя кампазіцыі ў выкананні расійскага спевака Вітаса. Іншыя прыхільнікі творчасці Шэрхана выказалі здагадку, што тыгр прастудзіўся, аднак супрацоўнікі заапарка запэўнілі, што са здароўем у драпежніка ўсё ў парадку.

Глядзіце таксама:

0
Тэги:
ноты, драпежнік, заапарк, тыгр