ЦВК прапануе правесці выбары прэзідэнта 11 кастрычніка

© Sputnik / Виктор ТолочкоФатаграфія ў кабінеце Лідзіі Ярмошынай
Фатаграфія ў кабінеце Лідзіі Ярмошынай - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Раней найбольш верагоднай датай прэзідэнцкіх выбараў называлася 15 лістапада.

МІНСК, 9 чэр — Sputnik. Цэнтрвыбаркам Беларусі прапануе правесці выбары кіраўніка дзяржавы 11 кастрычніка, паведаміла журналістам у аўторак старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына пасля рабочай сустрэчы з прэзідэнтам, перадаюць дзяржаўныя СМІ.

Раней ЦВК прапаноўваў парламенту назваць дату прэзідэнцкіх выбараў 12 жніўня, за тры дні да заканчэння тэрміну прызначэння выбараў. Тады меркавалася, што парламентарыі прызначаць выбары на 15 лістапада 2015 года.

Па словах Лідзіі Ярмошынай,  дата 11 кастрычніка апраўданая, таму што не прыйдзецца збіраць пазачарговую сесію парламента. Беларускі парламент традыцыйна праводзіць дзве чарговыя сесіі ў годзе: першая адкрываецца 2 кастрычніка і яе працягласць не можа перавышаць 80 дзён у годзе, другая — распачынаецца 2 красавіка і яе працягласць не можа быць больш за 90 дзён. У выпадку асабліва неабходнасці ніжняя палата парламента можа быць скліканая на пазачарговую сесію па ініцыятыве прэзідэнта, а таксама па патрабаванні большасці дэпутатаў (не менш як дзве трэці галасоў ад поўнага складу — Sputnik).

"Парламент, працуючы зараз, да пачатку сваіх канікулаў можа аб'явіць дадзеную выбарчую кампанію", — сказала кіраўнік ЦВК.

Ярмошына паведаміла, што збіраецца звярнуцца ў парламент з прапановай, каб дату выбараў дэпутаты прызначылі на пасяджэнні, якое пройдзе 30 чэрвеня. На думку кіраўніка ЦВК, гэты дзень можна будзе лічыць пачаткам выбарчай кампаніі.

Стужка навiн
0