Адкрыццё 7-й сесіі ніжэйшай палаты беларускага парламента

Пытанне пра дату прэзідэнцкіх выбараў дэпутаты разгледзяць 30 чэрвеня

22
Парламентарыі прыслухаліся да рэкамендацыі Цэнтрвыбаркама і прымуць рашэнне пра дату прэзідэнцкіх выбараў на бягучай сесіі.

МІНСК, 11 чэр — Sputnik. Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу на заключным пасяджэнні сёмай сесіі, якое пройдзе 30 чэрвеня, разгледзіць пытанне аб прызначэнні даты прэзідэнцкіх выбараў, паведаміў старшыня ніжняй палаты парламента Уладзімір Андрэйчанка.

Раней у якасці найбольш верагоднай даты правядзення выбараў прэзідэнта называлася 15 лістапада, і дэпутаты планавалі збірацца на пазачарговую сесіі ў сярэдзіне жніўня. На гэтым тыдні старшыня Цэнтрвыбаркам а Лідзія Ярмошына паведаміла, што ЦВК будзе рэкамендаваць правесці выбары прэзідэнта Беларусі 11 кастрычніка, каб парламентарыі паспелі прыняць рашэнне на бягучай сесіі.

"Тыя дэпутаты, хто планаваў свой адпачынак у жніўні, могуць яго браць, пазачарговай сесіі не будзе", — паведаміў Андрэйчанка ў чацвер на пасяджэнні сесіі.

22
Тэги:
Палітыка, Дзяржаўны апарат, Выбары, Нацыянальныя выбары, Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага Сходу РБ, Уладзімір Андрэйчанка, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары