Марцін Сайдзік (злева) і прадстаўнік АБСЕ Івіца Дачыч

Пасяджэнне чатырох падгруп па Украіне пройдзе ў Мінску

39
Упершыню ў беларускую сталіцу прыедзе новы спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік.

МІНСК, 23 чэр — Sputnik. Пасяджэнне ўсіх чатырох падгруп па ўрэгуляванні на Украіне пройдзе ў аўторак у Мінску, паведаміла прэс-сакратар экс-прэзідэнта Украіны Леаніда Кучмы Дарка Оліфер.

Раней, па словах Оліфер, у Мінску планавалася пасяджэнне трох падгруп — па гуманітарных, палітычных і эканамічных пытаннях.

"У Мінску пройдуць сустрэчы ўдзельнікаў усіх чатырох падгруп — па гуманітарных, палітычных, эканамічных пытаннях, а таксама па пытаннях бяспекі", — напісала прэс-сакратар на сваёй старонцы ў Facebook.

Оліфер таксама пранансавала і час пачатку працы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні канфлікту на Украіне. Паводле яе слоў, пасяджэнне запланавана на 16:00. У працы прыме ўдзел і новы спецпрадстаўнік АБСЕ Марцін Сайдзік, які змяніў на гэтай пасадзе Хайдзі Тальявіні.

39
Тэги:
Міжнародная палітыка, Палітычны працэс, Палітыка, Дарка Оліфер, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Аляксей Янукевіч і Дзмітрый Кастусёў

Затрыманы лідэр БНФ Рыгор Кастусёў

6
(абноўлена 12:10 13.04.2021)
Старшыня партыі "Беларускі народны фронт" знаходзіцца ў сталічным СІЗА КДБ па крымінальнай справе.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Затрымалі кіраўніка апазіцыйнай партыі Беларусі Рыгора Кастусёва, пра гэта паведамляецца ў сацсетках БНФ.

Зараз ён знаходзіцца ў СІЗА КДБ (так званая "Амерыканка") у Мінску, як удакладняецца, "па крымінальнай справе". Сваякі даведаліся аб затрыманні пасля таго, як ім патэлефанавалі з Камітэта дзяржбяспекі.

Па дадзеных СМІ, затрыманне адбылося напярэдадні ўвечары ў Шклове (Магілёўская вобласць).

Каментарыяў праваахоўных органаў з нагоды таго, што здарылася пакуль няма.

Рыгор Кастусёў у палітыцы больш за 30 гадоў. У партыю "Беларускі народны фронт" ён уступіў у 1989 годзе, з 2009 года займаў пасаду намесніка старшыні партыі, а ў 2017 годзе палітык узначаліў БНФ. У 2010 годзе вылучаўся кандыдатам у прэзідэнты, пасля выбараў з-за ўдзелу ў акцыі пратэсту быў затрыманы праваахоўным органамі, аднак асуджаны не быў.

Чытайце таксама:

6
Кіраўнік МЗС Расіі Сяргей Лаўроў

МЗС РФ: Кіеў вядзе вайну супраць уласнага народа

5
(абноўлена 17:12 12.04.2021)
Раней у Крамлі заявілі, што разлічваюць на палітычную мудрасць Украіны ў сітуацыі з эскалацыяй канфлікту на ўсходзе краіны.

МІНСК, 13 кра - Sputnik. Украінскія ўлады ў 2014 годзе ажыццявілі агрэсію супраць сваіх грамадзян, заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў.

Ён адзначыў, што Кіеў зрабіў гэта "пад уздзеяннем заахвочванняў" і дадаў, што Кіеў вядзе вайну супраць уласнага народа, "абвясціўшы іх тэрарыстамі, хоць жыхары Данбаса ні на каго на астатняй тэрыторыі Украіны не нападалі".

"Таму, калі зараз прадстаўнікі адміністрацыі Зяленскага заяўляюць, што Кіеў нічога не плануе на Данбасе, таму што Кіеў не можа ваяваць з уласным народам, - гэта няпраўда", - цытуе Лаўрова РІА Навіны.

Кіраўнік ведамства выказаў надзею, што "гэтую гісторыю" не забываюць у дзяржавах, якія абмяркоўваюць з Украінай пастаўкі ваеннага абсталявання.

Гэта можа дрэнна скончыцца

Ён таксама адзначыў, што ўрокі павінны былі быць зразумелыя яшчэ сем гадоў таму і канстатаваў, што пакуль гэтага не адбылося.

"Пакуль мы не назіраем пацверджання гэтай ісціны, засвоенай, мы спадзяваліся, усімі тымі, хто заахвочваў антырасійскія русафобскія настроі ўкраінскага кіраўніцтва, і хто заахвочваў адсутнасць якога-небудзь жадання і мінулага ўрада, і цяперашняга ўрада ў Кіеве выконваць міжнародна-прававыя дамоўленасці, замацаваныя рэзалюцыяй Савета Бяспекі, якая ўхваліла мінскія пагадненні", - сказаў Лаўроў.

Па словах міністра, "гэта можа дрэнна скончыцца, таму што ў пагоні за аднаўленнем свайго рэйтынгу цяперашні кіеўскі рэжым цалкам можа сарвацца на безразважныя дзеянні".

На фоне "ваяўнічых заяў" украінскіх уладаў Расія заклікае Турцыю і іншыя краіны не падсілкоўваць "мілітарысцкія настроі" Кіева. Нагадаем, у суботу прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў перамовы са сваім турэцкім калегам Тайіпам Эрдаганам.

Амерыканскія караблі ў Чорным моры

Па дадзеных РІА Навіны са спасылкай на крыніцу ў МЗС Турцыі, Штаты апавясцілі Анкару пра тое, што два амерыканскіх ваенных караблі на гэтым тыдні пройдуць праз Басфор ў Чорнае мора і будуць знаходзіцца там да пачатку траўня. Афіцыйны прадстаўнік Пентагона Джон Кірбі пры гэтым заявіў, што аперацыі ў Чорным моры - "руціннага характару".

"Цяпер гэта (ваенная актыўнасць ЗША ў Чорным моры) робіцца асабліва напорыста, суправаджаецца агрэсіўнай рыторыкай, задаюцца пытанні, а што робіць Расійская Федэрацыя на мяжы з Украінай. Адказ вельмі просты: мы там жывем, гэта наша краіна", - заявіў Лаўроў.

Паводле яго слоў, пытанне аб тым, што робіць ЗША і іх вайскоўцы, якія рэгулярна праводзяць мерапрыемствы па лініі НАТА ва Украіне, пакуль застаецца без адказу.

У панядзелак з нагоды сітуацыі на ўсходзе Украіны выказаўся таксама прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў. Ён выказаў надзею, што правакацыйныя дзеянні Кіева "сыдуць на нішто" і дадаў, што Крэмль спадзяецца на ўкраінскую палітычную мудрасць.

Чытайце таксама:

5
Тэги:
краіна, Украіна, Палітыка, Крэмль, народ, Кіеў, МЗС РФ