МЗС Беларусі

“Усходняе партнёрства” збярэцца ў Мінску 29 чэрвеня

23
Кіраўнікі знешнепалітычных ведамстваў збяруцца для абмеркавання бягучых міжнародных пытанняў, а таксама абмяркуюць праблему навакольнага асяроддзя.

МІНСК, 25 чэр — Sputnik. Кіраўнікі міністэрстваў замежных спраў краін "Усходняга партнёрства" абмяркуюць актуальныя пытанні міжнароднага парадку дня, паведаміў у чацвер прэс-сакратар МЗС Беларусі Дзмітрый Мірончык.

Пяты раунд дыялогаў кіраўнікоў МЗС краін-удзельніц ініцыятывы ЕС "Усходняе партнёрства" адбудзецца ў Мінску 29 чэрвеня. Мерапрыемства будзе складацца з двух частак: дыскусіі кіраўнікоў ведамстваў і сустрэчы з удзелам міністраў па пытаннях навакольнага асяроддзя краін-партнёраў.

"У парадак дня нефармальнай сустрэчы міністраў замежных спраў ўключаны пытанні бягучага стану і перспектыў далейшага развіцця "Усходняга партнёрства" ў кантэксце вынікаў чацвёртага саміту ініцыятывы, які прайшоў 21-22 мая 2015 года ў Рызе. Таксама мяркуецца, што на завяршальным этапе мерапрыемства ўдзельнікі абмяняюцца меркаваннямі па асноўных тэмах актуальнай міжнароднага парадку дня", — заявіў Мірончык на брыфінгу ў Мінску.

Паводле яго слоў, прыняцце якіх-небудзь выніковых дакументаў альбо заяваў не прадугледжваецца. Прэс-сакратар МЗС Беларусі таксама паведаміў, што акрамя рабочых кантактаў адбудуцца перамовы кіраўнікоў знешнепалітычных ведамстваў Беларусі і Грузіі Уладзіміра Макея і Тамара Беручашвілі, а таксама першага намесніка міністра замежных спраў Беларусі Аляксандра Міхневіча і першага намесніка кіраўніка МЗС Украіны Наталлі Галібарэнка.

На сустрэчах будуць абмяркоўвацца актуальныя пытанні двухбаковых адносін, дадаў прэс-сакратар.

23
Тэги:
Міжнародная палітыка, Палітыка, Усходняе партнёрства, Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь, Мінск, Беларусь, Еўропа, Увесь свет
Каментары