День почерка

Літаналіз прамоваў прэзiдэнтаў

176
(абноўлена 21:37 12.10.2015)
Мы вырашылі не запампоўваць сур'ёзных праграмаў, каб вызначыць, якімі словамі Лукашэнка, Пуцін і Абама карысталіся падчас сваіх выступаў у ААН часцей. Замест гэтага закінулі іхнія прамовы перад Асамблеяй на просценькі сайт-аналізатар – "Я пишу, как…"

Алена Васільева, Sputnik.

Даводзім да вашай увагі, што вынікі аналізу нас значна ўразілі: беларускі прэзідэнт піша як амерыканскі фантаст сэр Артур Кларк, прамова расійскага лідэра была ацэнена як эсе вядомага амерыканскага эсэіста Дэвіда Фостера Уолэсам. Барак Абама выступіў праграме-аналізатару нагадаў змрочнага Лафкрафта, вядомага аўтара жахлівага фентезі. І цяпер падрабязней.

Аляксандр Луканэшка vs Артур Кларк

Александр Лукашенко во время выступления на Генассамблее ООН
© REUTERS/ Eduardo Munoz
Александр Лукашенко во время выступления на Генассамблее ООН

"Меньше всего я хочу, чтобы мои слова с этой трибуны во второй день еще раз прозвучали пророчески, но сегодня нельзя избавиться от ощущения, что в мире маячит призрак очередного большого конфликта, если не войны", — гаварыў з трыбуны ААН беларускі лідар.

Сэр Артур Кларк, за якога прыняла праграма Лукашэнка, англійскі пісьменнік, вучоны, футуролаг, які вядомы за працу разам са Стэнлі Кубрыкам па стварэнні культавага навукова-фантастычнага фільма "Космическая одиссея 2001". У 1999 годзе Кларк атрымаў рыцарскі тытул ад Елізаветы ІІ.

Барак Абама vs Лаўкрафт

Барак Обама выступает на Генассамблее ООН
Барак Обама выступает на Генассамблее ООН

Барак Абама, здаецца, зусім развучыўся радавацца сонцу, цяплу і іншаму Нью-Йоркскаму шчасцю, якое даруе Гальфстрым. Пэўна, з гэтай прычыны яго прамова падалася праграме недазваляльна змрочнай, надта Лаўкрафтаўскай.

Але ж мы разглядаем прэзідэнцкія прамовы выключна з літаратурнага пункту погляду, таму зазначым проста, што сам Лаўкрафт аказаў настолькі важны ўплыў на ўвесь маскульт, што ягоныя творы аб'ядналі нават у асобны жанр — лаўкрафтаўскія жахі. 

Уладзімір Пуцін vs Дэвид Фостер Уолэс

Владимир Путин во время выступления на Генассамблее ООН
© REUTERS/ Mike Segar
Владимир Путин во время выступления на Генассамблее ООН

Апошняй мы падверглі праграмнаму незалежнаму даследванню прамову Пуціна — пра "эканамічны эгаізм" і Украіну. Праграма параўнала яе з Уолэсам.

Дарэчы, у свой час крытыка разгледзела ва Уолэсе аднаго з найбольш перспектыўных празаікаў рубяжа вякоў, а ягоныя навелы пераведзеныя на шматлікія мовы.

 

176
Тэги:
ААН, ЗША
Каментары