Самалёт Пуціна

Пуцін прыляцеў у Мінск

19
(абноўлена 14:40 25.02.2016)
Цэнтр Мінска перакрыюць для машын з-за пасяджэння ВДС, часовыя абмежаванні будуць уносіцца і на двух трасах у прыгарадзе: М-2 (на Нацыянальны аэрапорт Мінск) і Р-80 (Слабада – Паперня).

МІНСК, 25 лют — Sputnik. Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў з рабочым візітам у Мінск, дзе прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Дзяржаўнага савета Саюзнай дзяржавы Расіі і Беларусі.

Таксама ў сталіцу Беларусі прыбыў і кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў.

На пасяджэнні, якое пройдзе пад старшынствам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі, плануецца зацвердзіць праграму ўзгодненых дзеянняў у галіне знешняй палітыкі на 2016-2017 гады, абмеркаваць вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Расіі і Беларусі за мінулы год і шэраг іншых пытанняў, якія ўяўляюць узаемную цікавасць.

Акрамя таго, плануецца зацвердзіць бюджэт Саюзнай дзяржавы на 2016 год. Падчас сустрэчы плануецца абмеркаванне пытанняў супрацоўніцтва ў сферы мірнага атама, а таксама перспектыў нарошчвання высокатэхналагічнага супрацоўніцтва, адзначаецца ў даведачных матэрыялах.

Створанае ў 1997 годзе на базе дагавора аб Супольнасці Расіі і Беларусі ў 1996 года Саюзная дзяржава — інтэграцыйны праект Расіі і Беларусі, накіраваны на арганізацыю агульнага палітычнага, эканамічнага, ваеннага, мытнага, валютнага, юрыдычнага, гуманітарнага, культурнага прастор. У савет уваходзяць прэзыдэнты, прэм'еры і спікеры палат парламентаў дзвюх краін.

19
Тэги:
Уладзімір Пуцін, Аляксандр Лукашэнка, Беларусь
Каментары