Участак 622 города Мінска

ЦВК: датэрмінова прагаласавала ўжо амаль 17% выбаршчыкаў

10
Па выніках трох дзён датэрміновага галасавання ў лідэры па актыўнасці выбаршчыкаў выйшла Гомельская вобласць.

МІНСК, 9 вер — Sputnik. Больш за 16% выбаршчыкаў прагаласавалі ў Беларусі за тры дні датэрміновага галасавання, паведамілі ў Цэнтральнай выбарчай камісіі.

Участкі для датэрміновага галасавання адкрыліся ў Беларусі 6 верасня. Асноўны дзень для галасавання — 11 верасня.

"У перыяд з 6 па 8 верасня прагаласавала 16,71% выбаршчыкаў, лідзіруе па колькасці прагаласаваўшых Гомельская вобласць, дзе прагаласавала 19,7% выбаршчыкаў", — паведамілі Sputnik у пятніцу ў ЦВК.

Самая нізкая выбарчая актыўнасць у Брэсцкай вобласці, дзе на выбарчыя ўчасткі прыйшлі крыху больш за 14% выбаршчыкаў рэгіёну.

Па дадзеных ЦВК, у Мінску датэрмінова прагаласавалі 15,65% выбаршчыкаў, у Гродзенскай вобласці — 16,23%, у Мінскай — 15,71%, у Магілёўскай — 18,76%.

Дастаткова актыўнымі выбаршчыкамі ў першыя дні датэрміновага галасавання былі грамадзяне Беларусі, якія пражываюць за мяжой. "За межамі Беларусі прагаласавала больш за 15% грамадзян, надзеленых правам выбарчага голаса", — адзначылі ў ЦВК, удакладніўшы, што за мяжой жывуць больш за 4,5 тысячы грамадзян краіны, якія ўключаны ў спісы для галасавання.

Агульная колькасць выбаршчыкаў у гэтую парламенцкую кампанію складае больш за 6,9 мільёна чалавек, больш за ўсё тых, хто галасуе ў Мінску — амаль 1,3 мільёна, а менш за ўсё ў Віцебскай вобласці — каля 875 тысяч.

10
Тэги:
Нацыянальныя выбары, ЦВК Рэспублікі Беларусь, Беларусь
Тэмы:
Парламенцкія выбары-2016 (7)