Сцяг ЗША

Дзярждэп ЗША: выбары не адпавядалі абавязацельствам Беларусі

5
(абноўлена 10:09 13.09.2016)
Дзяржаўны дэпартамент асабліва адзначыў, што задаволены тым, што ў парламент патрапілі два дэпутаты ад апазіцыі.

МІНСК, 13 вер — Sputnik. Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі, якія прайшлі ў рэспубліцы 11 верасня, не адпавядалі міжнародным абавязацельствам краіны, гаворыцца ў паведамленні Дзярждэпартамента ЗША.

Выбары дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу завяршыліся ў Беларусі ў нядзелю; паводле звестак ЦВК краіны, дэпутаты абраныя ва ўсіх акругах. Выбары праходзілі па мажарытарнай сістэме — у 110 акругах выбіралі 110 дэпутатаў з 484 прэтэндэнтаў.

"Злучаныя Штаты вітаюць мірнае правядзенне 11 верасня парламенцкіх выбараў у Беларусі. Мы прызнаем некаторыя паляпшэнні ў выбарчым працэсе, і мы адзначаем, што апазіцыя будзе прадстаўлена ў парламенце ўпершыню за 12 гадоў. Тым не менш выбары не адпавядалі міжнародным абавязацельствам Беларусі аб свабодным і справядлівым волевыяўленні", — гаворыцца ў паведамленні.

Там таксама ўказваецца на недахопы: адсутнічае празрыстасць у падліку галасоў і падвядзенні вынікаў, ёсць пытанні да фарміравання складу выбарчых камісій.

"Мы заклікаем урад Беларусі правесьці сур'ёзную рэформу выбарчага заканадаўства", — адзначылі ў Дзярждэпе, а таксама падкрэслілі, што ЗША "цвёрда падтрымліваюць" суверэнітэт Беларусі, а ўмацаванне дэмакратыі ў краіне дазволіць палепшыць двухбаковыя сувязі паміж дзяржавамі.

5
Тэги:
Галасаванне, Нацыянальныя выбары, Дзярждэпартамент ЗША, Беларусь
Каментары