Сцягі краін СНД

Кіраўнікі ўрадаў СНД збяруцца ў Мінску 28 кастрычніка

17
(абноўлена 12:42 19.10.2016)
Прэм'еры абмяркуюць пытанні свабоднага гандлю, балансы энергарэсурсаў, супрацоўніцтва ў металургіі, машынабудаванні, у сферы барацьбы з кантрафактам, а таксама пытанні геадэзіі і картаграфіі.

МІНСК, 19 кас — Sputnik. Пасяджэнне Савета кіраўнікоў урадаў СНД пройдзе ў Мінску 28 кастрычніка, у парадку дня — больш за 20 праектаў дакументаў аб развіцці супрацоўніцтва па прыярытэтных кірунках дзейнасці СНД, паведамілі Sputnik у Выканкаме Садружнасці.

Плануецца, што кіраўнікі ўрадаў абмяркуюць ход рэалізацыі дагавора аб зоне свабоднага гандлю, прагноз вытворчасці і спажывання энергарэсурсаў краін СНД на перыяд да 2030 года, прыярытэтныя мерапрыемствы ў сферы гуманітарнага супрацоўніцтва на сярэднетэрміновую перспектыву.

Акрамя таго, у праект парадку дня ўключаны пытанні, якія тычацца супрацоўніцтва ў горна-металургічнай галіне, аўтамабілебудаванні, у сферы процідзеяння вытворчасці і распаўсюджвання кантрафактнай прадукцыі, прававой асветы спажыўцоў, у павышэнні кваліфікацыі спецыялістаў у галіне геадэзіі, картаграфіі, кадастра і дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі.

Будуць разгледжаны таксама дакументы, якія рэгламентуюць узаемадзеянне ў пабудове і развіцці інфармацыйнага грамадства, гідраметэаралагічнай дзейнасці, фарміраванні і развіцці рынку інтэлектуальнай уласнасці.

Плануецца ўнесці змены ў шэраг раней прынятых дакументаў, а таксама разгледзець пытанні ў фінансава-эканамічнай сферы.

17
Тэги:
Міжнародныя арганізацыі, Выканаўчы камітэт СНД, СНД, Мінск

Палітыка