Трамп абагнаў Клінтан на 1 мільён выбаршчыкаў і стаў прэзідэнтам ЗША

© REUTERS / Mike SegarПрыхільнік Трампа
Прыхільнік Трампа - Sputnik Беларусь
Падпісацца
Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Дональд Трамп атрымаў перамогу на выбарах, паведамляюць сусветныя СМІ.

МІНСК, 9 ліс — Sputnik. Рэспубліканец-мільярдэр Дональд Трамп абраны прэзыдэнтам ЗША, набраўшы неабходныя для абрання галасы выбарнікаў, прагназуе агенцтва Асашыэйтэд Прэс.

Вядучыя тэлеканалы і інфармацыйнае агенцтва Асашыэйтэд Прэс прагназуюць пераможцаў у асобных штатах да завяршэння падліку галасоў, грунтуючыся на сваіх статыстычных мадэлях. Гэтыя прагнозы не з'яўляюцца афіцыйнымі, але карыстаюцца значным аўтарытэтам.

Дэмакрат Хілары Клінтан прызнала паразу на выбарах. Кандыдат у прэзідэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Хілары Клінтан патэлефанавала рэспубліканцу Дональду Трампу і прызнала паразу на выбарах, перадае тэлеканал CNN.

Паводле інфармацыі Washington Post, Трамп перамог на прэзідэнцкіх выбарах у ЗША, набраўшы 276 галасоў выбаршчыкаў. CBS удакладняе, што рэспубліканец-мільярдэр абагнаў сваю саперніцу на 1 мiльён выбаршчыкаў.

Стужка навiн
0