Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка павіншаваў Дадона і Радзева з абраннем прэзідэнтамі

5
У тэлеграмах беларускі лідэр выказаў упэўненасць, што ўзаемадзеянне Беларусі з Малдовай і Румыніяй будзе паглыбляцца.

МІНСК, 15 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншавальныя тэлеграмы Ігару Дадону і Румэну Радзеву ў сувязі з выбраннем іх на вышэйшыя дзяржаўныя пасады ў Малдове і Румыніі, паведамілі Sputnik у прэс-службе беларускага лідэра.

"Беларусь і Малдова заўжды былі і застаюцца добрымі суседзямі, надзейнымі партнёрамі, адносіны паміж якімі характарызуе канструктыўнае ўзаемадзеянне", — гаворыцца ў віншаванні.

Лукашэнка таксама выказаў упэўненасць, што і ў далейшым прадуктыўнае супрацоўніцтва паміж краінамі ва ўсіх сферах будзе пашырацца, а дыялог на вышэйшым узроўні па-ранейшаму насіць даверны характар.

У віншаванні Радзеву кіраўнік дзяржавы пацвердзіў, што зацікаўлены ў паглыбленні двухбаковых кантактаў.

"Карыстаюся выпадкам, каб пацвердзіць зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі ва ўсіх галінах на карысць народаў Беларусі і Балгарыі", — адзначыў Лукашэнка.

Другі тур прэзідэнцкіх выбараў прайшоў у Малдове ў нядзелю 13 лістапада. Па папярэдніх дадзеных ЦВК, перамогу ў ім атрымаў лідэр Партыі сацыялістаў Ігар Дадон, набраўшы 52,18% галасоў.

На выбарах прэзідэнта Балгарыі перамог з 59,35% галасоў вылучаны ініцыятыўным камітэтам, узначаленым партыяй сацыялістаў "БСП", генерал Румэн Радзеў.

5
Каментары