Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка: знешняя палітыка Беларусі паслядоўная і прадказальная

11
(абноўлена 13:12 21.11.2016)
Прэзідэнт упэўнены, што цяпер склалася новая спрыяльная сітуацыя супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага саюза.

МІНСК, 21 ліс — Sputnik. Знешняя палітыка Беларусі паслядоўная і прадказальная, а выбару паміж Усходам і Захадам не стаіць, заявіў у панядзелак прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў ходзе сустрэчы з дэлегацыяй Камітэта па палітыцы і бяспецы Савета ЕС.

Прэзідэнт адзначыў, што адносіны паміж рэспублікай і Еўрасаюзам працягваюць наладжвацца, а супрацоўніцтва бакоў мае вялікія перспектывы.

"Знешняя палітыка нашай краіны паслядоўная і прадказальная. Мы наладжваем узаемавыгаднае супрацоўніцтва з многімі дзяржавамі свету. Для нас аднолькава важныя стратэгічныя адносіны з Расіяй і Кітаем, устойлівае ўзаемадзеянне з ЕС і ЗША, развіццё двухбаковых сувязяў з краінамі Блізкага Усходу, Лацінскай Амерыкі, Сярэдняй Азіі і Афрыкі. Пры гэтым перад намі не стаіць і не можа стаяць выбару паміж Усходам і Захадам", — сказаў Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы дадаў, што сёлета пасля адмены ў лютым большасці санкцыяў ЕС у дачыненні да Беларусі склалася "зусім новая спрыяльная сітуацыя для нашага супрацоўніцтва".

"Мы маем унікальны шанец зрабіць яго сапраўды ўзаемавыгадным, якія працуюць на эканамічнае развіццё, на карысць народаў нашых краін", — сказаў на заканчэнне Лукашэнка.

11
Тэги:
Міжнародная палітыка, Аляксандр Лукашэнка, ЕС, Мінск, Беларусь

Палітыка