Самалёт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі

Лукашэнка 28-29 лістапада наведае з афіцыйным візітам Азербайджан

17
(абноўлена 12:14 28.11.2016)
Па выніках перамоў двух прэзідэнтаў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

МІНСК, 25 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28 і 29 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Азербайджан, паведамілі ў пятніцу Sputnik у прэс-службе беларускага лідэра.

"Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-29 лістапада зробіць афіцыйны візіт у Азербайджанскую рэспубліку. Праграмай візіту прадугледжаны перамовы кіраўніка дзяржавы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у фармаце "сам-насам" і ў пашыраным складзе", — гаворыцца ў паведамленні.

Па дадзеных прэс-службы, лідэры дзвюх краін абмяркуюць стан і перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, працу па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу, спорту.

Па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў. Запланавана таксама сустрэча Лукашэнкі з прэм'ерам Азербайджана Артурам Расізадэ.

17
Тэги:
Кіраўнік дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь
Каментары