Самалёт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі

Лукашэнка 28-29 лістапада здзейсніць візіт у Азербайджан

15
(абноўлена 11:04 28.11.2016)
У планах беларускага прэзідэнта – перамовы з Аліевым сам-насам і сустрэча з прэм'ерам Азербайджана.

МІНСК, 28 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 28-29 лістапада здзейсніць афіцыйны візіт у Азербайджан, паведамілі Sputnik у прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.

Плануецца, што ў Азербайджане Лукашэнка правядзе перамовы з прэзідэнтам Азербайджана Ільхамам Аліевым у фармаце "сам-насам" і ў пашыраным складзе.

"Лідэры дзвюх краін плануюць абмеркаваць стан і перспектывы развіцця беларуска-азербайджанскіх адносін, у тым ліку гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва, працу па кааперацыйных праектах, узаемадзеянне ў сферы інвестыцый, аграпрамысловага комплексу і спорту", — паведамілі ў прэс-службе. Там дадалі, што па выніках перамоў чакаецца падпісанне шэрагу міжнародных дакументаў.

Праграмай візіту запланавана таксама сустрэча Лукашэнкі з прэм'ер-міністрам Азербайджана Артурам Расі-задэ.

15
Тэги:
Кіраўнік дзяржавы, Ільхам Аліеў, Аляксандр Лукашэнка, Азербайджан, Беларусь
Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка: эпоха фэйк-ньюс разбурае класічныя прынцыпы журналістыкі

13
(абноўлена 13:03 25.11.2020)
Прэзідэнт заклікаў дзяржСМІ знайсці адэкватны адказ "агрэсіўнаму дэструктыўнаму ўздзеянню" новых медыя на свядомасць беларусаў.

МІНСК, 25 ліс - Sputnik. Беларускі лідар накіраваў прывітанне дэлегатам і ўдзельнікам XIV з'езда Беларускага саюза журналістаў, паведамляе БелТА.

"Сёння грамадства пастаўлена перад глабальным выклікам. Эпоха постправды і фэйк-ньюс разбурае класічныя нормы і прынцыпы прафесійнай журналістыкі. Ператварае інфармацыйную медыяпрастору ў поле бою геапалітычных інтарэсаў, у цэнтры якіх знаходзіцца і Беларусь", - заявіў ён.

Таксама Лукашэнка раскрытыкаваў новыя медыя, якія "не сцясняючы сябе этычнымі рамкамі, такімі як аб'ектыўнасць, сумленнасць, мараль", ставяць пад пагрозу гістарычныя, культурныя, агульначалавечыя каштоўнасці, інфармацыйны суверэнітэт Беларусі.

Нагадаем, у мінулую пятніцу Лукашэнка пракаментаваў "злівы" тэлефонных размоў у Telegram. Гаворка пра аўдыёзапісы тэлефонных размоваў паміж людзьмі, як мяркуецца, вельмі падобнымі на прадстаўнікоў блізкага атачэньня беларускага прэзідэнта. Тады Лукашэнка паабяцаў, што ўсе падрабязнасці гэтых гучных "зліваў" раскажа на гэтым тыдні.

На думку прэзідэнта Беларусі, цяпер супраць рэспублікі працуюць магутнейшыя спецслужбы свету: ЗША стварылі цэнтр пад Варшавай і ў Кіеве. І нейкія "лялькаводы", выкарыстоўваючы інтэрнэт і сучасныя тэхналогіі, "пампуюць ўсю планету". Зрэшты, Лукашэнка запэўніў, што Беларусь ні ў каго "скамячыць не атрымаецца".

13
Тэги:
СМІ, Аляксандр Лукашэнка
Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін

Пуцін распавёў, якім можа быць ўзаемадзеянне Расіі і Літвы

9
(абноўлена 16:08 24.11.2020)
Расійскі лідар у аўторак прыняў даверчыя граматы ад замежных паслоў, сярод якіх быў і прадстаўнік Літвы.

МІНСК, 24 ліс - Sputnik. Узаемны настрой на супрацоўніцтва на прынцыпах добрасуседства хацела б бачыць Расія з боку Літвы, заявіў прэзідэнт РФ.
"Магло б быць больш актыўным і разнапланавым наша ўзаемадзеянне з Літвой, тым больш што мы, як вядома, суседзі, блізкія суседзі", - адзначыў ён.

Па словах Пуціна, Масква гатовая супрацоўнічаць "на прынцыпах добрасуседства і павагі адзін аднаго". Такі ж падыход у Крамлі чакаюць і з боку літоўскіх калегаў.

Таксама Расія накіраваная ўмацоўваць сувязі з Ісландыяй, адзначыў Пуцін. Прычым як на двухбаковай аснове, так і па лініі шматбаковых структур. У прыватнасці, прэзідэнт РФ распавёў аб праектах у сферах рыбалоўства, рыбаперапрацоўкі, суднабудавання, інавацыйных тэхналогій, геатэрмальнай энергетыкі, сельскай гаспадаркі.

Адносіны Расіі і Фінляндыі Пуцін назваў "сапраўды добрасуседскімі". Адносіцца гэта ў тым ліку і да дыялогу па пытаннях стабільнасці і бяспекі ў рэгіёне Балтыйскага мора. Таксама расійскі лідар падзякаваў Люксембургу за ініцыятыву па ўстаноўцы манумента ў памяць аб грамадзянах СССР, вывезеных нацыстамі ў Вялікае герцагства на прымусовыя работы ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

"Мы звярнулі на гэта ўвагу, грамадскасць Расіі высока гэта ацэньвае", - падкрэсліў расійскі прэзідэнт.

Таксама на цырымоніі ўручэння даверчых грамат Пуцін адзначыў, што Расія жадае хутчэйшага ўрэгулявання няпростай сітуацыі ў Цэнтральнаафрыканскай Рэспубліцы, а таксама падтрымлівае дзейнасць місіі ААН па яе стабілізацыі.

9
Тэги:
Уладзімір Пуцін, Літва, Расія
Які сёння дзень: 26 лістапада 2020 года

Які сёння дзень: 26 лістапада 2020 года

0
(абноўлена 11:20 20.11.2020)
Гэты дзень з'яўляецца трыста трыццаць першым па грыгарыянскім календары, да канца года застаецца 35 дзён.

У гэты дзень у 1812 годзе адбылася бітва пад Бярэзіной. Якія яшчэ падзеі адбыліся 26 лістапада і чым азнаменаваны гэты дзень у народным календары, чытайце ў спраўцы Sputnik.

Гістарычныя падзеі 26 лістапада

  • У 1812 годзе пачалася пераправа Напалеона праз Бярэзіну.
  • У 1917 годзе быў ўтвараны Абласны выканаўчы Камітэт Саветаў дэпутатаў Заходняй вобласці і фронту.
  • У 1943 годзе ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў вызвалены Гомель.

Хто нарадзіўся 26 лістапада

  • 1805 год: Яўстафій Янушкевіч, кнігавыдавец, публіцыст, адзін з кіраўнікоў паўстання 1830—1831 гадоў.
  • 1891 год: Ян Станкевіч, беларускі мовазнавец, гісторык, палітычны дзеяч.
  • 1907 год: Міхась Скрыпка, беларускі пісьменнік-сатырык, драматург.
  • 1918 год: Уладзімір Шахавец, беларускі перакладчык і пісьменнік.
  • 1930 год: Уладзімір Караткевіч, беларускі пісьменнік.
  • 1934 год: Валянцін Рабцэвіч, беларускі археолаг і нумізмат.

Таксама сёння нарадзіліся швейцарскі лінгвіст Фердынанд дэ Сасюр і амерыканская спявачка Ціна Цёрнер.

26 лістапада ў народным календары

У гэты дзень праваслаўныя вернікі шануюць памяць канстанцінопальскага архіепіскапа Іаана Златавуста. Цікава, што на працягу чатырох гадоў Іаан жыў у пустыні і два гады не вымаўляў ні слова. Калі ён вярнуўся ў Антыёхію, прысвяціў сябе напісанню багаслоўскіх твораў.

У народзе верылі, што на Златавуста нельга лаяцца і спрачацца, таму што калі ў наступны раз спатрэбіцца звярнуцца да бога, ён не пачуе. Таксама ў гэты дзень замаўлялі немату ў дзяцей.

Калі 26 лістапада ветрана, будзе адліга. Яркія зоркі, наадварот, прадказваюць маразы. Пра гэта ж сведчыў снегапад.

0
Тэги:
народны каляндар, які сёння дзень
Тэмы:
Які сёння дзень: каляндар знакавых падзей