Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка

Лукашэнка ўзнагароджаны ордэнам Гейдара Аліева

6
(абноўлена 10:05 29.11.2016)
Ордэн уручаецца замежным грамадзянам за заслугі перад Азербайджанам, за ўклад у ажыццяўленне азербайджанскай ідэі, а таксама за іншыя заслугі перад рэспублікай.

МІНСК, 29 ліс — Sputnik. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка атрымаў дзяржаўную ўзнагароду ад свайго азербайджанскага калегі Ільхама Аліева — ордэн Гейдара Аліева, паведаміла ў панядзелак прэс-служба беларускага лідэра.

"Прэзідэнт Азербайджана Ільхам Аліеў узнагародзіў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку ордэнам Гейдара Аліева", — гаворыцца ў паведамленні.

Лукашэнка знаходзіцца з афіцыйным візітам у Азербайджане, дзе ўжо правёў перамовы з прэзідэнтам рэспублікі. Ордэн Гейдара Аліева ўручаецца грамадзянам іншых дзяржаў за выбітныя заслугі перад Азербайджанам, а таксама за заслугі ў справе ажыццяўлення азербайджанскай ідэі, умацавання салідарнасці азербайджанцаў усяго свету, заслугі ў наладжванні палітычных, эканамічных, навуковых і культурных сувязяў Азербайджана з іншымі краінамі.

6
Тэги:
Узнагароды і прэміі, Кіраўнік дзяржавы, Аляксандр Лукашэнка, Азербайджан, Беларусь
Каментары