Маршал сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі

Карчэўскі: ідэальна, калі б віз паміж Беларуссю і Польшчай не было

11
Маршал лічыць, што ў паляпшэнні рэжыму ўзаемных паездак трэба задзейнічаць праграму малога прымежнага руху, і гатовы садзейнічаць яе прасоўванню.

МІНСК, 12 сне — Sputnik. Маршал сената Польшчы Станіслаў Карчэўскі гатовы ўдзельнічаць у прасоўванні праграмы малога прымежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай.

Беларусь і Польшча падпісалі пагадненне аб малым памежным руху ў 2010 годзе. Аднак рух да цяперашняга часу не запушчаны, паколькі памежная інфраструктура для гэтага не адаптаваная.

"Ідэальна было б, калі б віз зусім не было і жыхары Беларусі і Польшчы маглі вольна ездзіць у адзін і другі бок", — сказаў Карчэўскі у эфіры тэлеканала АНТ у нядзелю ўвечары.

Маршал Сената Польшчы падкрэсліў, што гэта яго мэта, але звярнуў увагу, што беларуска-польская мяжа — гэта не толькі мяжа паміж дзвюма краінамі, але і паміж Беларуссю і ЕС.

"На мой погляд, станоўчую ролю тут магла б адыграць праграма малога прымежнага руху. Над гэтым трэба будзе папрацаваць. Прычым не толькі на міністэрскім узроўні, але і з прыцягненнем экспертнай супольнасці", — сказаў Карчэўскі.

Ён падкрэсліў, што сваю задачу як маршала Сенату і прадстаўніка кіруючай партыі бачыць у тым, каб стварыць для такой працы спрыяльны клімат.

Карчэўскі таксама выказаў упэўненасць, што адносіны паміж Беларуссю і Польшчай будуць паляпшацца, бо "для гэтага ёсць патэнцыял у самых розных галінах".

11
Тэги:
Станіслаў Карчэўскі, Польшча, Беларусь
Каментары