Кіраўнік найбуйнейшай нафтавай кампаніі краіны ExxonMobil Рэкс Тылерсан

Трамп абраў Тылерсана дзяржсакратаром ЗША

5
Абраны прэзідэнт ЗША назваў Тылерсана бізнэсмэнам-лідэрам, які здзяйсняў паспяховыя глабальныя здзелкі.

МІНСК, 13 сне — Sputnik. Дзяржсакратаром ЗША абраны прэзідэнт ЗША Дональд Трамп прызначыў кіраўніка найбуйнейшай нафтавай кампаніі краіны ExxonMobil Рэкса Тылерсана, пра гэта ён паведаміў у Twitter.

64-гадовы бізнэсовец Рэкс Тылерсан, інжынер па здабычы, каля 40 гадоў прапрацаваў у ExxonMobil, у канцы 1990-х кіраваў праектамі кампаніі ў Расіі. У 2011 годзе ён падпісаў пагадненне з "Раснафтай" аб свідраванні ў Арктыцы. У 2014 годзе ExxonMobil была вымушана прыпыніць свой удзел у праекце з-за санкцый у дачыненні да Расіі, якія ўвяла адміністрацыя Барака Абамы. Тылерсан публічна выказваў сумневы ў эфектыўнасці санкцый. Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін некалькі разоў сустракаўся з Тылерсанам у Маскве.

У рэйтынгу Forbes "Самыя ўплывовыя людзі свету" ў 2015 годзе Тылерсан заняў 25-е месца. Рэкс Тылерсан жанаты, у яго чацвёра дзяцей.

У ліку прэтэндэнтаў на пасаду галоўнага дыпламата ЗША, акрамя Тылерсана, СМІ называлі экс-кандыдата ў прэзідэнты Мітта Ромні, былога пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН Джона Болтана, сенатара Боба Коркера, былога пасла ў КНР Джона Хантсмана, сенатара Джо Манчына, экс-кіраўніка ЦРУ Дэвіда Петрэуса, палітыка-рэспубліканца Дану Рарабакера і адмірала ў адстаўцы Джэймса Стаўрыдыса. Экс-мэр Нью-Ёрка Рудзі Джуліяні таксама актыўна дамагаўся месца дзяржсакратара, але ў пятніцу заявіў, што не будзе прэтэндаваць на які-небудзь пост у адміністрацыі Трампа.

Інаўгурацыя Трампа адбудзецца 20 студзеня 2017 года. Пасля гэтага ён будзе афіцыйна прапаноўваць на разгляд кангрэса кандыдатуры на пасады міністраў у сваім урадзе.

5
Тэги:
Рэкс Тылерсан, Дональд Трамп, ЗША
Каментары