Ігар Бузоўскі

Лукашэнка адправіў у адстаўку галоўнага ідэолага Беларусі

12
(абноўлена 09:33 22.12.2016)
Ідэолаг пакінуў прэзідэнцкую адміністрацыю з фармулёўкай ва ўказе - у сувязі з пераходам на іншую працу.

МІНСК, 22 сне — Sputnik. Намеснік кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Ігар Бузоўскі быў у сераду вызвалены ад займаемай пасады, паведамілі Sputnik ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе ў сераду, на якой разглядаліся кадравыя перастаноўкі і пытанні дзейнасці адміністрацыі, заявіў, што адна з пасад намесніка будзе скарочана. Пры гэтым кіраўнік дзяржавы ўдакладніў, што ў адміністрацыі, хутчэй за ўсё, больш не будзе ідэолага.

"Ігар Бузоўскі вызвалены ад пасады ў сувязі з пераходам на іншую працу", — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы. Там таксама адзначаецца, што адпаведны ўказ аб звальненні Лукашэнка падпісаў 21 снежня.

Бузоўскі курыраваў у адміністрацыі ідэалагічныя пытанні і працаваў у ведамстве на пасадзе намесніка са снежня 2014 года, куды перайшоў з цэнтральнага камітэта Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі. У 2016 годзе ён быў абраны членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

12
Тэги:
Палітыка, Адміністрацыя прэзідэнта Беларусі, Аляксандр Лукашэнка, Мінск, Беларусь

Палітыка